Дубровенскі льнозавод

прамысловае прадпрыемства Беларусі

Каардынаты: 54°34′34″ пн. ш. 30°39′46″ у. д. / 54.57611° пн. ш. 30.66278° у. д. / 54.57611; 30.66278

«Дубровенскі льнозавод» — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1932 годзе ў Дуброўне (Віцебская вобласьць).

«Дубровенскі льнозавод»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства[1]
Заснаваная 1932 (92 гады таму)[2]
Уласьнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Віцебская вобласьць
Адрас Дуброўна, Заводзкі зав., д. 1[3]
Ключавыя фігуры Анатоль Басянкоў (кіраўнік), Сяргей Крапочын (галоўны інжынэр)[4]
Галіна лёгкая прамысловасьць
Прадукцыя ільновалакно, ільновацін, кастрабрыкеты, пакульле, cтужка, шпагат
Чысты прыбытак 939 млн рублёў (2014 год)
Лік супрацоўнікаў 230 (2022 год)
Матчына кампанія «Віцебскабллён»

На 2022 год быў адным з найбольшых у краіне першасных перапрацоўнікаў лубяных культураў. Вырабляў доўгае і кароткае ільновалакно, грубачосаную і чосаную стужку, паліраваны і пакавальны шпагат, іголкапрабіўны ільновацін, кастрабрыкеты і пакульле. Лінія вытворчасьці доўгага ільновалакна працавала на бэльгійскім абсталяваньні інжынэрнага прадпрыемства «Ван Домэль» (Гулегем, правінцыя Заходняя Фляндрыя), а кароткага ільновалакна — на абсталяваньні «Дэпортэр» (Бэвэрэм-Леі, Заходняя Фляндрыя). Пасяўная плошча льну займала 20 кв.км пры ўраджайнасьці 4 тоны з гектара. Сярод звыш 100 самаходаў было 50 ільноўборачных машынаў. Налічвалася 230 супрацоўнікаў. «Дубровенскі льнозавод» быў асноўным вытворцам льну ў Віцебскай вобласьці. Нарыхтоўваў звыш 10 000 тонаў трасты і звыш 500 тонаў ільнонасеньня за год. Выпрацоўваў 2800 тонаў ільновалакна. Разам для пасеву і ўборкі льну налічвалася звыш 200 прыладаў. Сярод іншага, асвоілі вытворчасьць кудзельнага палатна і тэкстыльнага матэрыялу. Палову плошчаў льну ўбіралі разьдзельным чынам[5].

Вырабы рэдагаваць

На 2022 год «Дубровенскі льнозавод» вырабляў:

  • доўгае ільновалакно № 10—13;
  • кароткае ільновалакно №2—4 і 6;
  • насеньне льну для харчаваньня;
  • ільновацін шчыльнасьцю кудзельнага палатна 450 грамаў/кв.м, шырынёй рулёну 1,7 мэтру і даўжынёй 20 пагонных мэтраў для мэблі[6];
  • пакавальны шпагат з лубяных валокнаў у бабінах па 3,5 кг — 2-ніткавы зь лінейнай шчыльнасьцю 1,67 кілятэксаў і разрыўной нагрузкай 20 кіляграм-сілаў (кгс), 3-ніткавы са шчыльнасьцю 2,3 ктэкс і нагрузкай 25 кгс, 4-ніткавы са шчыльнасьцю 2,6 ктэкс і нагрузкай 29 кгс[7];
  • паліраваны шпагат у бабінах па 1,2 кг — 2—5-ніткавы шчыльнасьцю 1,25, 1,67 і 1,55 ктэкс з нагрузкай 30 кгс;
  • грубачасаную ільняную стужку № 2—4 шырынёй 18 см у рулёнах вагой 15 кг;
  • часаную ільняную стужку № 3—5 шчыльнасьцю 30 тэкс у пакунках па 25 кг;
  • кастрабрыкеты вільготнасьцю 7 % і зольнасьцю 2,86 зь цеплынёй згараньня 4227,8 кілякалёрыя/кг[6].

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1932 годзе заснавалі «Дубровенскі льнозавод», які быў аднапаточным. Завод працаваў да 1941 году. У кастрычніку 1946 годзе яго аднавілі. Завод стаў працаваць у 3 зьмены. Ягоным кіраўніком стаў А. Конанаў. У 1957 годзе прадпрыемства падлучылі да Беларускай дзяржаўнай энэргасыстэмы, пасьля чаго замянілі вытворчае абсталяваньне. У 1961 годзе ўсталявалі 2-ю паточную лінію. У студзені 1978 году кіраўніком заводу стаў Анатоль Басянкоў. У сьнежні 1981 году ўзьвялі цэх прамысловай падрыхтоўкі льнотрасты і ўласную кацельню. Пачалі вырошчваць лён на арандаванай зямлі[8].

У 1983 годзе запусьцілі вытворчасьць трасты, якая была 1-й у Савецкім Саюзе сярод 2-паточных ільнозаводаў. У 1991 годзе пачалі выпуск кудзельнага палатна. У 1995 годзе запусьцілі вытворчасьць баваўнізаванага ільновалакна, якая была 1-й у Беларусі, і распачалі выпуск ільнянога шпагату. У 1998 годзе стварылі мэханізаваны атрад, які пачаў урабляць 5 кв.км плошчаў ільну, а таксама асвоілі вытворчасьць паліраванага ільну[5]. 21 сьнежня 2004 году кіраўніка «Дубровенскага льнозаводу» Анатоля Басянкова ўзнагародзілі мэдалём «За працоўныя заслугі»[9]. За 2000—2007 гады падвоілі ўраджайнасьць ільну. На заводзе ўсталявалі паліравальную машыну, на якой наладзілі вытворчасьць паліраванага шпагату, у тым ліку для пастаўкі за мяжу. У 2007 годзе «Дубровенскі льнозавод» засеяў 15 кв.км ільну-даўгунцу, што было найбольшай плошчай сярод іншых ільнозаводаў Беларусі. Пры гэтым, на самастойнае вырошчваньне прыпадала звыш паловы з 23 кв.км пасеваў у Дубровенскім раёне[10]. У 2007 годзе перайшлі на цалкам мэханізаваную ўборку льну. У 2008 годзе ўсталявалі лінію вытворчасьці доўгага ільновалакна. У 2009 годзе ўкаранілі паравую турбіну магутнасьцю 150 кіляватаў[5].

4 верасьня 2013 году кіраўніка «Дубровенскага льнозаводу» Анатоля Басянкова ўзнагародзілі ордэнам Пашаны за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у разьвіцьцё сельскай гаспадаркі[11]. У 2013 годзе «Дубровенскі льнозавод» вырабіў 1/5 льновалакна ў Віцебскай вобласьці. Каля 40 % вырабаў паставілі за мяжу ў Кітай, Чэхію і Расею. На 2014 год «Дубровенскі льнозавод» пераважна вырабляў ільняное валакно і пакульле, паліраваны і пакавальны шпагат[12]. У 2014 годзе чысты прыбытак склаў 939 млн рублёў за кошт пастаўкі ў Кітай 40 % ільновалакна на 1,1 млн даляраў. Тона валакна № 3 каштавала 850 даляраў (13 млн рублёў) пры пастаўцы за мяжу і 7 млн рублёў, то-бок на 80 % менш, пры пастаўцы на «Аршанскі льнокамбінат»[13].

У 2015 годзе на «Дубровенскі льнозавод» прыпала 25 % вытворчасьці ільновалакна ў Віцебскай вобласьці і 35 % доўгага ільновалакна[14]. У 2015 годзе нарыхтавалі 6400 тонаў трасты і 500 тонаў ільнанасеньня. Сярэдні збор валакна з гектара склаў 12 цэнтнэраў, або 36 цэнтнэраў трасты[15]. У 2016 годзе большасьць доўгага ільновалакна паставілі на «Аршанскі льнокамбінат», а кароткага ільновалакна — для патрэбаў будаўніцтва. З кастрыцы выраблялі кастрабрыкеты, цеплаадача якіх пры спальваньні была ў 1,5 разы вышэйшай чым у драўніны. Іх пераважна выкарыстаўвалі раённыя кацельні для ацяпленьня жытла, лякарняў і школ[16]. У 2016 годзе на заводзе выпусьцілі звыш 2000 тонаў ільновалакна[17].

На 1 студзеня 2017 году вытворчая магутнасьць складала 2868 тонаў ільновалакна[8]. 25 студзеня 2017 году ў будынку былога фарбавальнага цэха адкрылі музэй прадпрыемства да 85-годзьдзя заснаваньня «Дубровенскага льнозаводу»[18]. На жнівень 2017 году прадпрыемства працавала ў 3 зьмены і мела 200 супрацоўнікаў пры сярэднім заробку 600 рублёў[19]. Дзейнічалі безадкідныя вытворчасьці ільновалакна і пакавальнага шпагату[20]. У 2017 годзе звыш 70 % пасяўных плошчаў займалі беларускія гатункі льну-дагунцу, якія выводзіў Інстытут ільну (Аршанскі раён)[21]. За 2017 год вырабілі 701 тону доўгага ільновалакна, што складала 60 % яго вытворчасьці ў Віцебскай вобласьці. Рэнтабэльнасьць перавышала 37 %[22].

У 2018 годзе пасяўная плошча «Дубровенскага льнозаводу» складала 20 кв.км[23]. Упершыню нарыхтавалі 13 000 тонаў трасты з ураджайнасьцю 47 ц/га, якая была ў 1,5 вышэйшая за сярэднюю па краіне[24]. Доўгае ільновалакно паставілі на «Аршанскі льнокамбінат», а кароткае — за мяжу[25]. У 2020 годзе сыравінная зона заводу склала 30 кв.км, звыш паловы якой засеялі гатункам ільну Гранд[26]. 9 ліпеня 2020 году дабудавалі сховішча на 3000 тонаў ільнотрасты. Наяўныя дагэтуль сховішчы мясьцілі да 8000 тонаў, а завод перапрацоўваў 12 000 тонаў сыравіны. У Расею пастаўлялі часаную стужку, тэкстыльны матэрыял і вацін. У Латвію і Румынію прадавалі часаную стужку[27]. Таксама пастаўкі ажыцьцяўлялі ў Летуву і Польшчу[28]. 25 лістапада 2022 году «Дубровенскі льнозавод» запусьціў цэх паглыбленай перапрацоўкі льну з 2-ма лініямі баваўнізацыі магутнасьцю 100 тонаў кароткага льновалакна за месяц. З яго на выхадзе атрымлівалі 60 тонаў баваўнізаванага валакна. У выніку вытворчасьць мела вырасьці на 20 %[29].

Кіраўнікі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Аляксандар Пукшанскі. Любоў пачынаецца з клопату // Зьвязда : газэта. — 27 сьнежня 2018. — № 249 (28865). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Аляксандар Пукшанскі. У памяць аб спадчыне // Зьвязда. — 20 верасьня 2018. — № 181 (28797). — С. 1, 4.
  3. ^ Зьвесткі для сувязі і зваротная сувязь (рас.) // ААТ «Дубровенскі льнозавод», 2022 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  4. ^ Кіраўніцтва (рас.) // ААТ «Дубровенскі льнозавод», 2022 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  5. ^ а б в Лічбы і факты (рас.) // ААТ «Дубровенскі льнозавод», 2022 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  6. ^ а б Вырабы (рас.) // ААТ «Дубровенскі льнозавод», 2022 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  7. ^ Пакавальны шпагат (рас.) // ААТ «Дубровенскі льнозавод», 2022 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  8. ^ а б в Дубровенскі льнозавод, ААТ. Дубровенскі раён // Віцебская абласная бібліятэка, 18 сьнежня 2018 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  9. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сьнежня 2004 году № 605 «Аб узнагароджаньнi перадавiкоў сельскай гаспадаркi дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь» // Валеры Леванеўскі, люты 2009 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  10. ^ Інвэстыцыі ў ільняную кашулю // Рэспубліка : газэта. — 7 чэрвеня 2007. — № 4282. — ISSN 1991-5322.
  11. ^ Больш за сто работнікаў сельскагаспадарчай галіны Беларусі ўдастоены ордэнаў і мэдалёў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 верасьня 2013 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  12. ^ Аляксандар Пукшанскі. Размова па сутнасьці // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2014. — № 48 (27658). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  13. ^ Андрэй Квір. Як дубровенскія льнаводы дамагліся прыбытковасьці вытворчасьці // Газэта «Дняпроўская праўда», 13 сакавіка 2015 г. Архіўная копія ад 16 сакавіка 2015 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  14. ^ Андрэй Квір. Лякаматыў ільнаводчай галіны // Дняпроўская праўда : газэта. — 25 лістапада 2015. — № 94 (10160).
  15. ^ Андрэй Квір. З аптымізмам у будучыню // Дняпроўская праўда. — 14 лістапада 2015. — № 91 (10157).
  16. ^ Вераніка Коласава. Эканоміка ў сяброўстве з прыродай // Карані і кроны. — 23 траўня 2017. — № 2—3 (18—19). — С. 1, 2.
  17. ^ Марына Раманоўская, тэлеканал «Беларусь 1». Пра людзей, якія ўсё жыцьцё прысьвяцілі працы // Белтэлерадыёкампанія, 18 лістапада 2017 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  18. ^ Уладзімер Песьня. «Двойка» ішла на мешкавіну, а з трынаццатага нумару шылі бялізну // Радыё «Спадарожнік», 25 студзеня 2017 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  19. ^ ДП, ТАК. «Зьяжджаюць і не вяртаюцца» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 31 жніўня 2017 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  20. ^ Марына Раманоўская, тэлеканал «Беларусь 1». Дапамогу аграрыям аказвае Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі // Белтэлерадыёкампанія, 1 верасьня 2017 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  21. ^ Марына Раманоўская, тэлеканал «Беларусь 1». «Выпрабавана на сяле». Беларускі лён // Белтэлерадыёкампанія, 29 студзеня 2018 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  22. ^ Андрэй Захараў. Сеяць менш недапушчальна // Сельская газэта. — 29 сакавіка 2018. — № 21021.
  23. ^ Павал Лазовік, перадача «Краіна». Прафсаюзны актыў дапамагае на льняных палях. Краіна // Агенцтва тэленавінаў, 13 жніўня 2018 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  24. ^ Вольга Маслоўская, тэлеканал «Беларусь 1». У Віцебскай вобласьці рэкордны ўраджай ільну // Белтэлерадыёкампанія, 17 лістапада 2018 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  25. ^ Аляксей Воўкаў, тэлеканал «Беларусь 1». Вялікі візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Воршу // Белтэлерадыёкампанія, 2 сьнежня 2018 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  26. ^ Вольга Маслоўская, тэлеканал «Беларусь 1». Аграрыі Віцебскага рэгіёну пачалі сяўбу льну-даўгунца // Белтэлерадыёкампанія, 23 красавіка 2020 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  27. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Новае сховішча на 3 000 тон ільнотрасты // Белтэлерадыёкампанія, 9 ліпеня 2020 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  28. ^ Вольга Маслоўская, тэлеканал «Беларусь 1». У Віцебскай вобласьці лён выцераблены на 90 % плошчаў // Белтэлерадыёкампанія, 11 жніўня 2021 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.
  29. ^ БелТА. Мадэрнізаваны цэх па перапрацоўцы льну адкрылі на заводзе ў Дуброўна // Газэта «Зьвязда», 25 лістапада 2022 г. Праверана 28 лістапада 2022 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Электронны зварот (рас.) // ААТ «Дубровенскі льнозавод», 2022 г. Праверана 31 кастрычніка 2022 г.