Васіль Корань

беларускі графік, ілюстратар, ксылёграф

Васіль Корань (1640?, Дуброўна — пачатак XVIII ст., Масква) — стваральнік першай у Расейскай імпэрыі гравіраванай ілюстраванай Бібліі.

Васіль Корань
Род дзейнасьці гравёр
Дата нараджэньня 1640(1640)
Месца нараджэньня Дуброўна
Дата сьмерці пачатак XVIII ст.
Месца сьмерці Масква
Занятак маляр, графік, ксылёграф, ілюстратар
Навуковая сфэра кніжная графіка[d][1], wood engraving technique[d][1] і illustration[d][1]
Жанры гравюра[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся каля 1640 году ў мястэчку Дуброўна Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У час спусташальнай вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг., калі Дуброўна й ваколіцы вынішчаліся, Васіль Корань апынуўся ў Масковіі. З 1660[a] году жыў у Маскве ў Андрэя Гіры. Потым 5 гадоў наймаў жыльлё ў розных гаспадароў пакуль у 1670[b] годзе не набыў уласны дом, дзе друкаваў лісты (гравюры).

Во дв. Васка Алексѣевъ Корень, у него дѣти: Алешка, Овдокимко, род. Дубровны гор. и въ пр. во 169 г. выѣхалъ на госуд. имя къ М. и жилъ у мѣщанина у Андрѣя Гири 5 л. и отшедъ жилъ въ наемныхъ дворѣхъ переходя и въ пр. во 179 г. шолъ жить въ Мѣщ. слб. безъ пор. зап., промыслъ ево—листы печатаетъ; а дв. ево м. дл. 20 саж., поп. по ворт. 6 саж., въ зад. к. тожъ. [2]
Васка Алексѣевъ Корень, родина въ дворовыхъ кн. Д. В.[c] — по 3-й ул. по лѣвой сторонѣ, у него дѣти: Ивашка 20, Алешка 17, Евдокимко 12 л, тягла плат. гривну, промыслъ его — листы печатаетъ.[2]

Творчасьць

рэдагаваць

Адзін зь першых гравёраў Расейскай імпэрыі па дрэву, стваральнік першай у Расеі гравіраванай ілюстраванай Бібліі. Надрукаваў яе ў 1692—1696 гадох на манер твораў, аналягічных заходнім «Бібліям жабракоў». Адзіны часткова захаваны асобнік кнігі (36 лістоў) першапачаткова захоўваўся ў графа Фёдара Талстога[d].

188. Изображенія изъ книги Бытія (числомъ 20) и Апокалипсиса (16), рѣзныя на деревѣ (и раскрашенныя), въ 1696—1697 годахЬ; въ бол. листъ, 36 листовъ. Рисунки очень рѣдкіе, неизвѣстные Библіографамъ. Работа грубая; надписанія прекрупныя. На нѣкоторыхъ означено: «Рѣзалъ сіе доски Василій Корень, знаменилъ Григорей , 720З (7204, 7206).» Они (кажется) не всѣ.[3]

Цяпер Біблія Кораня знаходзіцца ў Расейскай нацыянальнай бібліятэцы. Яна ўключае ў сябе сэрыю размалёваных гравюраў з подпісамі на сюжэты з Кнігі Роду й Адкрыцьця Яна Багаслова. Акрамя таго, Васілю Кораню прыпісваюць аўтарства некаторых ананімных лубачных твораў (недарагіх насьценных карцінак). Памёр прыкладна напачатку XVIII ст. Лічыцца, што пад уплывам Кораня склаўся свой непаўторны стыль ксыляграфічнага лубка.


  1. ^ 7169 год ад ств. сус.
  2. ^ 7179 ад ств. сус.
  3. ^ родина въ дворовых кн. Д. В. — родина его написана въ писцовыхъ книгахъ писма и мѣры Данила Воробина въ (7)185 (1676) году.
  4. ^ Фёдар Талстой(ru)
  1. ^ а б в Koran‘, Vasìl‘ // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б Матеріалы для исторіи московскаго купечества. Томъ 1. Приложеніе 2. Переписные книги Мещанской слободы 1676г.,1684г. / сост. Н. А. Найденов. — Москва: Типо-лит. И. Н. Кушнеревъ и К°, 1886. — Т. 1. Приложеніе 2. — С. 47, 117. — 124 с.
  3. ^ Строевъ П. М. Обстоятельное описаніе старопечатныхъ книгъ славянскихъ и россійскихъ, хранящихся въ библіотекѣ тайнаго совѣтника, сенатора, двора его императорскаго величества дѣйствительнаго каммергера и кавалера, графа Ѳедора Андреевича Толстова.. — Москва: Въ типографіи С. Селивановскаго, 1829. — С. 375 —376 (№ 188). — XXIV,593 с.

Літаратура

рэдагаваць