Парк

адкрытая прастора для адпачынку ці зьберажэньня

Парк — адкрытая азялененая тэрыторыя, прызначаная для адпачынку. Як правіла, паркі знаходзяцца на ўтрыманьні дзяржавы і адкрыты для адпачынку для ўсіх жадаючых.

«Віля Гардзяні», парк у Рыме

Гісторыя паркаў

рэдагаваць

Паркавае мастацтва зарадзілася ў Кітаі (горад Сучжоў), а потым у эпоху барока было прыўнесена ў Францыю (рэгулярны парк). У XVIII стагодзьдзі на хвалі рамантызму зьявіўся пэйзажны парк. Агульнадаступныя гарадзкія паркі зьявіліся ў Эўропе толькі ў пачатку XIX стагодзьдзя. Адным зь першых такіх паркаў стаў Ангельскі сад у Мюнхэне.

 
Панарама Цэнтральнага парку ў Нью-Ёрку

Тыпы паркаў

рэдагаваць

Ангельскі парк

рэдагаваць
 
Адзін з першых пэйзажных паркаў у Ангельшчыне

Ангельскі парк (пэйзажны парк, ляндшафтны парк) — агульная назва тыпу паркаў, які зьявіўся ў Ангельшчыне ў XVIII стагодзьдзі. Гамфры Рэптан, адзін з самых знакамітых ляндшафтных архітэктараў, выказаў наступныя прынцыпы пабудовы пэйзажнага парку:

  • свабодная пляніроўка;
  • выкарыстаньне натуральных ляндшафтаў — падкрэсьліваньне прыроднай прыгажосьці і маскіроўка недахопаў ляндшафту;
  • наданне ілюзіі натуральнасьці пры стварэньні пэйзажных кампазыцый;
  • цэласнасьць усіх элемэнтаў саду.

У пабудаваньні пэйзажнага саду пажаданы няроўны рэльеф — узвышшы, склоны, яры, прыродныя вадаёмы. Усе прыродныя недахопы мясцовасьці згладжваюцца, а годнасьці абыгрываюцца. Плоскі ляндшафт трэба зьмяніць штучна.

Архітэктурныя пабудовы ў пэйзажным парку другарадныя, яны павінны быць упісаны ў пэйзаж. Напрыклад, з дапамогай расьліннага аб’ёму, які значна перавышае аб’ём пабудаваньняў. Расьліннасьць маскіруе ўсе вострыя куты і дапаможныя канструкцыі.

Эфэкт пэйзажнага саду — уражаньне, быццам расьліны тут ужо расьлі, а чалавек знайшоў сярод іх свабоднае месца, каб штосьці пабудаваць. Нягледзячы на тое, што пэйзажны сад вельмі падобны да прыроднага пэйзажу, у ім існуе свой парадак, герархія, строгі падбор расьлін.

Батанічны парк

рэдагаваць
 
Батанічны сад у горадзе Курыціба, Бразылія

Батанічны парк (батанічны сад) — тэрыторыя, на якой з навукова-дасьледчай, асьветніцкай і вучэбнай дзейнасьцю культывуюцца, вывучаюцца і дэманструюцца калекцыі жывых расьлін з розных частак сьвету і розных кліматычных зон.

Нацыянальны парк

рэдагаваць

Нацыянальны парк — тэрыторыя, на якой у мэтах аховы навакольнага асяродзьдзя абмежавана дзейнасьць чалавека. Нацыянальныя паркі звычайна разьмешчаны ў месцах, якія былі ў значнай ступені неразьвітыя, і часта захоўваюць вобласьці з роднымі жывёламі, расьлінамі і экасыстэмамі (асабліва тымі, што знаходзяцца ў небясьпецы), біялягічнай разнастайнасьці або незвычайнымі геалягічнымі асаблівасьцямі.

Францускі парк

рэдагаваць
 
Парк у Вэрсалі

Францускі, ці рэгулярны, парк мае геамэтрычна правільную пляніроўку, звычайна з выражанай рэгулярнасьцю і сымэтрычнасьцю кампазыцый. Характарызуецца прамымі алеямі, кветнікамі, партэрамі і басэйнамі правільнай формы, стрыжкай дрэваў і хмызьнякоў і прыданьнем ім розных геамэтрычных форм.

Устройства паркаў у рэгулярным стылі дасягнула найвышэйшага піку ў эпоху барока (XVII—XVIII стагодзьдзі), прыкладам чаго зьяўляюцца сады Вэрсаля.

Глядзіце таксама

рэдагаваць