Ўільям Гульд

ангельскі ляндшафтны архітэктар

Ўільям Гульд альбо Гулд (па-ангельску: William Gould; 1732, Ормскірк, графства Ланкашыр, Англія — 1812, Ормскірк, графства Ланкашыр, Англія) — ляндшафтны архітэктар, майстар-практык і мастак-праектыроўшчык, садовы майстар апошняй чвэрці XVIII стагодзьдзя.

Уільям Гульд
Дата нараджэньня 1732(1732)
Месца нараджэньня Ормскірк, графства Ланкашыр, Англія
Дата сьмерці 1812 (80 гадоў)
Месца сьмерці графства Ланкашыр, Англія
Занятак садоўніцтва, ляндшафтная архітэктура
Працы Зімні сад, аранжарэі і сад Таўрычаскага палаца ў Санкт-Пецярбурзе, Паркі ў Астраўках на Няве, Асінавым Гаі, Крэменчугу, Хэрсоне, Сімфэропалі, Бахчысараі, Карасубазары, Рэшацілаўцы, Богаяўленску, Екацерынаславе і інш.
Таўрычаскі палац ў Санкт-Пецярбурзе.
«Будынак садоўніка» (будынак Ў. Гульда)

У розных выданьнях фігуруюць дзьве даты нараджэньня: 1732 і 1735. Такія ж разыходжаньні адносна даты сьмерці майстра: 1812 і 1816. У брытанскай «Энцыкляпэдыі садоўніцтва» 1822 г. Ўільям Гульд пададзены як «пацёмкінскі садоўнік» (Potemkin’s Gardener)[1].

Біяграфія

рэдагаваць

Ўільям Гульд прыехаў у Расею ў 1776 годзе і хутка паступіў на службу да Рыгора Пацёмкіна. У наступныя гады выконваў яго замовы.

Летам 1789 году Гульд аб’ехаў маёнткі Пацёмкіна ў Магілёўскай губэрні і спраектаваў парк у Дуброўне[2]. Восеньню таго ж году ён працаваў у Екацярынаславе (сучаснае Дняпро) ва Ўкраіне. Як сьцьвярджаў гісторык А. А. Скалькоўскі, Пацёмкін вывез у Екацярынаслаў са свайго маёнтку ў Дуброўне, на барках па Дняпры, аранжарэю з 29 садоўнікамі[3].

Пасьля сьмерці Пацёмкіна ў 1791 і Екацярыны II у 1796 г. заставаўся на службе садоўнікам створанага ім Таўрычаскага саду ў Санкт-Пецярбурзе. У 1799 г. Ўільям Гульд выехаў на бацькаўшчыну, але ў 1801 року вярнуўся і прасіў імпэратара Аляксандра I зноў прызначыць яго садоўнікам Таўрычаскага саду[4].

У 1804 г. Гульд зьвярнуўся да Аляксандра I з новай просьбай — надаць яму ва ўласнасьць «вольнае месца насупраць Таўрычаскага палаца» на вуліцы, што ідзе да Смольнага манастыра[5]. Там збудавалі «Будынак садовага майстра», які зьбярогся да нашага часу і застаецца выдатнай памяткай дзейнасьці Ўільяма Гульда ў Санкт-Пецярбурзе.

У 1806 г. ён канчаткова вярнуўся ў Ангельшчыну, дзе й памёр у 1812 (1816) г. на радзіме ў м. Ормскірк.

  1. ^ An Encyclopeadia of Gardening; comprising the theory and practice of horticulture, floriculture, arboriculture, and landscape-gardening… / By J.C. Loudon. — London: Printed for Longman, Hurst, Rees, Orme, and Brown, Paternoster-Row, 1822, p. 58
  2. ^ Белехов Н., Петров А. Иван Старов: Материалы к изучению творчества /Н. Белехов, А. Петров. — М.: Изд-во Академии архитектуры СССР, 1950. — 178 с.
  3. ^ Скальковский А. А. Опыт статистическаго описания Новороссийскаго края / А. А. Скальковский. — Одесса: В тип. Францова и Нитче, 1853. — Ч. II: Хозяйственная статистика Новороссийскаго края. — 552 + ІІІ с., 2 л. табл. Ст. 106
  4. ^ Российский государственный архив древних актов (РГАДА). — Ф. 1239 «Кабинет». Оп. 3, ч. 111. Д. 57749. «Об определении англичанина Виллиама Гулда садовником в Таврический сад. 1801 г.»
  5. ^ Российский государственный архив древних актов (РГАДА). — Ф. 1239 «Кабинет». Оп. 3, ч. 111. — Д. 58327. «По прошению Гульда, садовника Таврического сада, о пожаловании ему в собственность праздного казенного места, лежащего против Таврического дворца. При деле план местности. 1804 г.»

Літаратура

рэдагаваць