Аршанская правінцыя

Аршанская правінцыяправінцыя Магілёўскай губэрні Расейскае імпэрыі. Створаная на анэксаванай тэрыторыі Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва 22 кастрычніка [ст. ст. 11 кастрычніка] 1772 году пры першым падзелу Рэчы Паспалітай. Скасаваная 2 красавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1777.

Аршанская правінцыя
Оршанская провинция
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус правінцыя Расейскай імпэрыі[d]
Уваходзіць у Магілёўская губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Ворша
Улучае Аршанскі павет, Дубровенскі павет, Сеньненскі павет
Найбольшы горад Ворша
Іншыя буйныя гарады Бабінавічы, Дуброўна, Копысь, Любавічы, Сянно
Колькасьць
населеных пунктаў
23 мястэчкі, 89 сёл, 1922 вёскі
Дата ўтварэньня 20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772
Дата скасаваньня 2 красакавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1777
ваявода Калескі саветнік князь Пётар Іванавіч Друцкі-Сакалінскі-Рамейка-Гурка, палкоўнік, Іван Ігнацьевіч Разьдзерышын, падпалкоўнік, Іван Андрэявіч Квасьнікоўскі
Насельніцтва (1774) 205350 падатковага насельніцтва[1]
Плошча 954690[1] дзесяцін= 1042999 га = 10429,99 км²[1] км²
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

8 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1772 году да падпісаньня дагавору Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй з умовамі падзелу Рэчы Паспалітае Кацярына ІІ загадала стварыць Магілёўскую губэрню з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай, Рагачоўскай правінцый (губэрнскі горад Магілёў) і Пскоўскую губэрню з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Дзьвінскай, Полацкай правінцый (губэрнскі горад Апочка) й прызначыла генэрала графа Захара Чарнышова Беларускім генэрал-губэрнатарам, а генэрал-маёра Міхаіла Кахоўскага Магілёўскім губэрнатарам і генэрал-маёра Міхаіла Крэчэтнікава Пскоўскім губэрнатарам.[2][3] Па прапанове графа Захара Чарнышова Віцебск быў далучаны да Пскоўскай губэрні.[4] У пачатку жніўня войскі Расеі, Аўстрыі й Прусіі адначасова ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай згодна папярэднім дамоўленасьцям ад 19 лютага 1772 году, 16 жніўня [ст. ст. 5 жніўня] 1772 году ў Пецярбургу была падпісана канвэнцыя паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расейскай Імпэрыі адышло Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзьвіны), амаль усе Віцебскае (па левым беразе Друці й Дняпра), Амсьціслаўскае ваяводзтвы, усходняя частка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва з гарадамі Амсьціслаў, Віцебск, Ворша, Гомель, Магілёў, Полацак, Прапойск, Рагачоў, Чачэрск.

27 жніўня [ст. ст. 16 жніўня] 1772 году Кацярына ІІ падпісала закон («плакат») пра прызначэньне жыхарам тэрміну для прыняцьця прысягі, пра пастанову слупоў на новых межах, пра збор у скарб з усіх прыбыткаў і пра суды па тамтэйшых правах і звычаях.[5] Празь месяц Чарнышоў паведамляў пра ўчыненьне ў Беларускіх губэрнях вопісу аб пагалоўным збору падаткаў, аб пераводзе мытні на новую мяжу й пра збор з тавараў пошлін, пра карчмы й гандаль віном і сольлю, пра здачу на арэнду вёсак.[6]

Аршанская правінцыя ўтворана 20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772. Правінцыя ўзначальвалася прызначаным Сэнатам па прапанове губэрнатара ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя. У штат канцылярыі ўваходзілі 1 асэсар, 2 сакратары, 1 пратакаліст, 1 рэгістратар, 2 канцылярысты, 1 падканцылярыст, 4 капіісты, 1 пераплётчык, 1 кат. Пры правінцыйнай канцылярыі была вайсковая каманда ў складзе 57 чалавек пад камандаваньнем афіцэрам у чыне паручніка.[7] Правінцыйная канцылярыя мела адміністрацыйныя й паліцэйскія абавязкі: кантроль за выкананьнем казённых інтарэсаў і судовы разбор грамадзянскіх пазоваў, набор рэкрутаў, злоў зладзеяў і разбойнікаў, утрыманьне шляхоў зносінаў, выкананьне правілаў гандлю, санітарны стан гарадоў і мястэчак, проціпажарная бясьпека, ахова здароўя, забароненыя гульні, карчмарства, збор падаткаў (падушных, за вінны продаж, продаж солі, арэндавых грошай) і адпраўка іх у камэральную экспэдыцыю губэрнскай канцылярыі, улік зьвестак пра пасеве і ўраджаі хлеба, цэн на харч і фураж, справы пра ўцёках і пакрывальніцтве прыгонных сялянаў і рэкрутаў, забойстве, гвалце, крадзяжах, цяжбах і спрэчках паміж сялянамі, якія перавышалі 25 руб. пазову, апэляцыі на выракі павятовых камісарскіх судоў.[8] 25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 ў штат была ўведзена пасада пракурора.[9]

25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 Аршанскую правінцыю ўлучылі ў Магілёўскую япархію, касьцёлы й кляштары падпарадкавалі Каталіцкай кансысторыі на чале з Біскупам,  а ўніяцкія цэрквы й кляштары Ўніяцкай кансысторыі на чале з Арцыбіскупам. Папскія булы й наказы забаранялася апавяшчаць без дазволу імпэратара.[10][11] Адначасова вызвалілі на паўгоду жыхароў ад платы падаткаў.[12] Але ўжо ў красавіку заснавана камісія аб вывучэньні стану зямлі й маёмасьці, дзеля вывучэньня магчымых выплат падаткаў, і прызначаны памеры падаткаў.[13][14]

19 траўня [ст. ст. 8 траўня] 1773 былі заснаваны губэрнскія й правінцыяльныя Земскія суды.[15][16] 25 траўня [ст. ст. 14 траўня] 1773 пачалі рэгуляваць гандаль сольлю.[17]

2 жніўня [ст. ст. 22 ліпеня] 1773 падзялілі правінцыю на Аршанскі, Дубровенскі і Сеньненскі паветы, якія кіраваліся Камісарыятамі.[18][19]

29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1773 году паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны рускім амбасадарам і чальцамі соймавай камісіі трактат «пра аднаўленьне міру паміж абедзьвюма дзяржавамі й пра далучэньне да Расеі некаторых ад Рэчы Паспалітай зямель». Па гэтым трактаце, паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай усталёўваліся мір, згода і сяброўства на падставах Варшаўскага трактата 1768 году. Дзеля поўнага спыненьня ўсіх памежных спрэчак паміж дзьвюма дзяржавамі. Рэч Паспалітая саступала Расеі вядомую прастору сваёй зямлі. Расея адмаўлялася ў будучыні ад усіх праў і дамаганьняў на якую ні будзь вобласьць Рэчы Паспалітай, абавязвалася надаць рыма-каталікам абодвух абрадаў у адышоўшых да яе абласьцях поўную волю ў веры й недатыкальнасьць маёмасьці, гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне ў моцы ўсіх тых канстытуцый вольнага рэспубліканскага й незалежнага кіраваньня. У асобным акце, прынятым 26 сакавіка [ст. ст. 15 сакавіка] 1775 году, Расея гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне кардынальных правоў. 22 красавіка [ст. ст. 11 красавіка] 1775 году гэты акт і дагавор пра падзел атрымалі фармальную санкцыю па пасяджэньні сойма ў Варшаве.[20][21][22]

26 кастрычніка [ст. ст. 15 кастрычніка] 1775 дазволілі гандляваць прыгоннымі сялянамі ва ўсіх губэрнях, пры ўмове выплаты падаткаў.[23]

Правінцыя й пасада ваяводы былі скасаваны, а правінцыйныя канцылярыі зачынены ў 1777 годзе ў адпаведнасьці з Устанаўленьнямі для кіраваньня губэрняў Усерасейскай імпэрыі.[24][25]

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

На тэрыторыі Аршанскай правінцыі разьмяшчаліся 6 старостваў (самыя вялікія зь іх Бабінавіцкае і Цялускае), магнацкія ўладаньні — Дубровенскае графства, Копыскае графства, Любавіцкае графства, Старасельскае графства, Талачынскае графства. 3 1773 году падзялялася на паветы Аршанскі, Дубровенскі і Сеньненскі ў якія ўваходзілі 89 сёл, 1922 вёскі, 23 мястэчкі, 45 манастыроў.

Маёнткі буйных уладальнікаў канфіскаваныя пасьля анэксіі: [26]


Ваяводы рэдагаваць

  • 1773 — Калескі саветнік, Князь Пётар Іванавіч Друцкі-Сакалінскі-Рамейка-Гурка.[27][c]
  • 1775 — Палкоўнік, Іван Ігнацьевіч Разьдзерышын.[30]
  • 1777 — Падпалкоўнік, Іван Андрэявіч Квасьнікоўскі.[31]

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Паводле ўказу ад 2 жніўня 1773 году, вернуты назад.
  2. ^ Паводле ўказу ад 15 кастрычніка 1773 г. году, вернуты назад.
  3. ^ Друцкія-Сакалінскія — смаленскі княскі род з 29 верасьня 1654 году у Масковіі. Князь Ільля Андрэявіч у 1725 годзе ажаніўся з дачкой палкоўніка Рамейка-Гурка й злучыў прозьвішчы. Яго сын Пётар з 1766 году працаваў у Смаленскай памежнай з Віцебскім ваяводствам камісіі.[28][29]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Аршанская правінцыя. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т.Т.1. А — Афіна / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1969. — 624 с.: іл., карты. С. 539.
  2. ^ 13.807.— Маія 28 (1772). Именный, данный Генералу Графу Чернышеву.—О порученіи ему управленія присоединенныхъ къ Россіи Польскихъ Губерній.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 507. (№ 13807).
  3. ^ 13.808.— Маія 28 (1772). Именный, данный Генералъ-Маіорамъ Каховскому и Кречетникову, съ приложеніемъ наказа по коему они должны поступать при исправленіи должностей Губернаторовъ въ присоединенныхъ отъ Польши Губерніяхъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 507—511. (№ 13808).
  4. ^ 13.848.— Августа 10 (1772). Высочайше утвержденный докладъ Генерала Графа Чернышева.—О присоединеніи мыса земли, лежащей между Смоленскою границею и рѣчкою Двиною, съ городомъ Витебскомъ, къ Псковской Губерніи и о границахъ новыхъ Губерній.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 551—552. (№ 13848).
  5. ^ 13.850.— Августа 16 (1772). Именный, данный Генералу Графу Чернышеву. — О принятіи подъ Россійскую Державу уступленныхъ отъ Польши Провинцій; о назначеніи жителямъ срока для принятія присяги; о постановленіи столбовъ на новыхъ границахъ о сборѣ въ казну всѣхъ публичныхъ доходовъ, и о произвожденіи суда и расправы въ настоящихъ судебныхъ мѣстахъ по тамошнимъ правамъ и обычаямъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 553—559. (№ 13850).
  6. ^ 13.865.— Сентября 13 (1772). Высочайше утвержденный докладъ и пункты Бѣлорусскаго Генералъ-Губернатора Графа Чернышева. — О учиненіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ переписи о поголовномъ сборѣ податей; о сидкѣ вина и свободной продажѣ онаго; о корчмах; о переводѣ Таможни на новую границу и о сборѣ съ товаровъ пошлинъ; о учрежденіи казенной соляной продажи и объ отдачѣ на аренду деревень.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 571—573 (№ 13865).
  7. ^ 13.879.— Октября 9 (1772). Именный, данный Сенату. — Высочайше утвержденный докладъ Бѣлорусскаго Генералъ-Губернатора Графа Чернышева. — О назначеніи Провинциальныхъ городовъ и штата Провинциальныхъ Канцелярій въ Псковской и Монилевской Губерніяхъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 584, 585 (№ 13879).
  8. ^ No 13.879.— Октября 9 (1772). Штатъ одной Провінціальной Канцеляріи изъ пологаемыхъ въ Псковской и Могилевской Губерніяхъ. (Смотр. подъ No 14014).  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 128 (№ 13879).
  9. ^ 13.920.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Сенату. — О бытіи въ присоединенныхъ отъ Польской Области Провинціяхъ Прокурорамъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 687. (№ 13920).
  10. ^ 13.921.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Сенату. — О причисленіи провинцій Витебско, Полоцкой и Двинской къ Епархіи Псковской; и о бытіи Провинціямъ Могилевской, Оршанской, Мстиславской и Рогачевской Епархіею Могилевскою.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 687—688. (№ 13921).
  11. ^ 13.922.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Сенату. — О препорученіи Духовное управленіе Католическому Епископу всѣхъ Римскихъ Католическихъ моностырей и церквей, какъ въ присоединенныхъ отъ Польши Провинціяхъ, такъ и во всѣхъ городахъ находящихся, а Униатскому Архіепіскопу монастырей і церквей въ однѣхъ только новопріобрѣтенныхъ Провинцияхъ; о бытіи прі ніхъ Духовнымъ Консисторіям; о содерханіи ихъ; о подаче жалобъ на решенія ихъ, и о необнародованіи Папскихъ буллъ и повелѣній безъ Высочайшаго соизволенія.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 688—689. (№ 13922).
  12. ^ 13.923.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Бѣларускому Генэрал-Губернатару Графу Чернышеву. — Объ освобожденіи жителей Бѣлорусскихъ Губерній отъ платежа податей на полгода.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 689. (№ 13923).
  13. ^ 13.971.— Апрѣля 11 (1773). Высочайше утвержденный докладъ Бѣларускаго Генэрал-Губернатара Графа Чернышева. — Объ учрежденіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ Комиссій, подъ названіемъ Камеральной для изследованія, какъ состоянія тамошней земли, такъ и того, какую подать жители сихъ Провинцій платить могутъ въ казну безъ отягощенія.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 752—753. (№ 13971).
  14. ^ 13.973.— Апрѣля 17 (1773). Именный, данный Сенату. — О взиманіи податей съ жітелей Бѣлорусскихъ Губерній.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 753—754. (№ 13973).
  15. ^ 13.977.— Маія 8 (1773). Сенатскій по Высочайше утвержденному докладу. — Объ учрежденіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ Губернскихъ и Провинціяльныхъ Земскихъ Судовъ, о порядкѣ выбора присутствуюшчихъ въ сіи Суды, о времени засѣдания оныхъ, и объ аппеляціи на ихъ рѣшенія. Съ приложеніемъ штатовъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 755—758. (№ 13977).
  16. ^ Къ No 13.977.— Маія 8 (1773). Штатъ въ двухъ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ и провинціяльнымъ Земскимъ Судамъ. (Смотр. подъ No 14014).  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 128 (№ 13879).
  17. ^ 13.980.— Маія 22 (1773). Высочайшая резолюція на докладъ Генералъ-Прокурора. — О торгѣ солью въ присоединенныхъ отъ Польши Провинціяхъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 759. (№ 13980).
  18. ^ 14.014.— Іюля 22 (1773). Высочайше утвержденный докладъ Сената. — О раздѣленіи Бѣлорусскихъ Губерній на уѣзды и об учрежденіи въ оныхъ уѣздахъ Коммисарствъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 827—833. (№ 14014).
  19. ^ Къ Nо 14.014.— Іюля 22 (1773). Штаты Бѣлорусскихъ Губерній.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 147—152. (№ 14014).
  20. ^ 13.071. — Февраля 13/24 (1668). Трактатъ между Всероссійскою Имперіею и Рѣчью Посполитою Польскою.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 18 (1767—1769). — С. 448—471. (№ 13071).
  21. ^ 14.042. — Сентября 18 (1773). Трактатъ между Россіею и Польшею. — О возстановленіи мира между обѣими Державами, о присоединеніи къ Россіи нѣкоторыхъ отъ Польши земель.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 796—800. (№ 14014).
  22. ^ 14.271. — Марта 15 (1775). Акты, учіненные съ Польскимъ Лоролевством, въ слѣдствіе трактата 18 сентября 1773 года.— О торговлѣ и о разныхъ постановленіхъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 72—79 (№ 14271).
  23. ^ 14.376. — Октября 15 (1775). Сенатскій.— О невоспрещеніи Бѣлорусскимъ помѣщикамъ продавать крестъянъ на свозь въ другія Губерніи, но съ тѣмь, чтобы при совершеніи купчихъ обязывались подписками въ платежѣ мѣстныхъ въ тѣхъ Губнрніяхъ податей.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 217—218 (№ 14376).
  24. ^ 14.603. — Марта 22 (1777). Именный, данный Сенату. — Объ учрежденіи Могилевской Губерніи изъ 12, а Полоцкой изъ 11 уѣьздовъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 514 (№ 14603).
  25. ^ 14.392. — Ноября 7 (1775). Учрежденія для управленія Губерній Всероссійскія Импері часть первая.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 229—304 (№ 14392).
  26. ^ Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Менск: Издательство Академии Наук БССР, 1961. — Т. 3. Воссоединение Белоруссии с Россией и её экономическое развитие в конце XVIII — первой половине XIX века (1772—1860). — С. 41—43. — 626 с. — 1600 ас.
  27. ^ Мѣсяцесловъ съ росписью чиновныхъ особъ въ государствѣ, на лѣто отъ рождества христова 1773. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 219.
  28. ^ Адресъ календарь Россійскій на лѣто отъ рождества христова 1766. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 59.
  29. ^ Друцкіе-Соколинскіе-Гурко-Ромейко  (рас.) // Ф. А. Брокгаузъ (Лейпцигъ), И. А. Ефронъ (С.-Петербургъ) Энциклопедическій словарь : энцыкляпэдыя. — С.-Петербургъ: Типо-Литографія И. А. Ефрона, 1893. — Т. XI Домиціи—Евреинова. — С. —.
  30. ^ Мѣсяцесловъ съ росписью чиновныхъ особъ въ государствѣ, на лѣто отъ рождества христова 1775. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 255.
  31. ^ Мѣсяцесловъ съ росписью чиновныхъ особъ въ государствѣ, на лѣто отъ рождества христова 1777. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 357.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 2450, 1 адзінка захоўваньня. 1773 г. Аршанская правінцыйная канцылярыя, места Ворша Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. (рас.)
  • Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 3354, 2 адзінкі захоўваньня. 1773, 1792-1793 гг. Аршанская Таргавіцкая канфэдэрацыя, места Ворша, з 1772 года Аршанскага павету Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні Расійскай імпэрыі, з 1778 года – Аршанскага павету Магілёўскага намесьніцтва. (пол.)