Беражаны (Віцебская вобласьць)

былая вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Беража́ны[2] — колішнія сяло й вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Маласавінскага сельсавету за 1 км на ўсход ад вёскі Холаўе на правым беразе каля вусьця левага прытоку Дняпра ручая Ляліхаў і на заходняй ускраіне лесу Беражаны.

Беражаны
трансьліт. Bieražany
Былая назва: Людаіполь[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Маласавінскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′15″ пн. ш. 30°47′34″ у. д. / 54.6375° пн. ш. 30.79278° у. д. / 54.6375; 30.79278Каардынаты: 54°38′15″ пн. ш. 30°47′34″ у. д. / 54.6375° пн. ш. 30.79278° у. д. / 54.6375; 30.79278
Беражаны на мапе Беларусі ±
Беражаны
Беражаны
Беражаны
Беражаны
Беражаны
Беражаны

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Беражаны ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя — уласнасьць Сапегаў ў межах Дубровенскага графства, маёнтак Дуброўна.[1]

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Беражаны ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1772 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796).[3] У 1783 годзе сяло й вёска Беражаны — уладаньне Кахоўскіх[4]. Сяло, вёска і ручай адлюстраваны на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст.


  • ДУБРОВЕНСКАЯ (БЕРАЖАНСКАЯ) ГАДЗІНЬНІКАВАЯ МАНУФАКТУРА.

Дзейнічала ў 1784-94 гадах у сяле Беражаны былога Дубровенскага графства Аршанскага павету. Заснавана ўласьнікам маёнтку Дуброўна Рыгорам Пацёмкіным, якому імпэратрыца Кацярына II ў 1773 годзе падаравала мястэчка Дуброўну з навакольлямі. У 1783 Пацёмкін даў народжанаму ў Швэцыі трымальніку патэнта Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук — «дызайн новых кішэнных гадзіньнікаў», які 10 год працаваў у гадзіньнікавай майстэрні Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў, Пятру Нордстэну (па-швэдзку: Peter Nordsteen) дзялянкі зямлі, ральлі, сенажаці ў сяле Беражаны й 5-працэнтную пазыку ў 12 тыс. руб. на 10 год дзеля пабудовы гадзіньнікавай мануфактуры і навучэньне 39 мясцовых хлопчыкаў гадзіньнікаваму майстэрству, якіх ён мусіць утрымліваць за свой кошт. Пасьля гэтага тэрміна выплаты вучням павінны быць як вольным працоўным. 3а выключэньнем шасьцёх, 33 хлопчыкі сталі выдатнымі майстрамі, рабілі 10 гадзіньнікаў у месяц, якія па якасьці не саступалі заходнеэўрапейскім. Да 1789 году было зроблена гадзіньнікаў і іншых рэчаў на 9729 руб. 64 кап. і з улікам дадатковай пазыкі 2084 руб. 8 кап. засталося 4357 руб. 44 кап.

Пасьля сьмерці Пацёмкіна Кацярына ІІ выкупіла ў нашчадкаў у казну суконную, пазумэнтную і гадзіньнікавую мануфактуры й у 1794 годзе загадала перавезьці йх у Кацярынаслаў разам з майстрам Нордстэйнам, 33 вучнямі й іх сямей 57 мужчын і 35 жанчын, але потым гадзіньнікавая мануфактура апынулася ў вёсцы Купава пад Масквой.[5][6]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 85 (Д-1), 185. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 271
  3. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186.
  4. ^ Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг. Ф. 1319. Опись 1. Полевые записки № 749.
  5. ^ Вываз царскім урадам мануфактур зь места Дуброўна. 1793 год — 1794 год. / пад рэдакцыяй акад. Н. М. Нікольскага і ст. навуковых работнікаў Д. А. Дудкова, І. Ф. Лочмеля = Магілёўскі Гістарычны Архіў, фонд 144. Аршанскі павятовы Земскі суд, 1827 г., справа 267, л. 2, 30, 31, 33, 85, 1828 г.» // Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі.. — Менск: Акадэмія навук БССР, 1940. — Т. 2 (1772—1903 гг.). — С. 217—221.
  6. ^ Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распада феадалізма. / адказны рэдактар В. К. Шчарбакоў; рэдактар Д. І. Даўгяла. — Менск: Беларуская акадэмія навук. Інстытут гісторыі імя М. Н. Пакроўскага., 1935. — Т. 2. — С. 206. — 4000 ас.

Літаратура рэдагаваць

  • Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. / Под общ. ред. П. П. Семёнова.. — Рэпрынтнае выд., Мн.: БелЭн, 1994 г. — С.-Петербургъ, Москва: М. О. Вольфа, 1882. — Т. Том 3. Литовское полесье, Белоруское полесье.. — С. 410. — 490 с. — 10 000 ас. — ISBN 5-85700-165-X
  • Болбас, М. Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795―1861 гг.). — Менск: Навука і тэхніка, 1966. — С. 74, 154, 241. — 267 с. — 1400 ас.
  • Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — С. 39. — 323 с.
  • Беражанская гадзіньнікавая мануфактура. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 — С. 104.
  • А. Кіштымаў. Дубровенская гадзіньнікавая манафактура. Беражаны. Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 156, 157, 560.
  • Константин Чайкин. Часовое дело в России. Мастера и хранители. — Спб.: Любавич, 2012. — С. 47—51. — 160 с. — 1000 ас. — ISBN 978-5-89983-344-0