Красналукі
Красналу́кі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Эсе. Цэнтар сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 532 чалавекі. Знаходзіцца за 40 км ад Чашнікаў[2].
Красналукі лац. Krasnałuki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Чашніцкі |
Сельсавет: | Красналуцкі |
Насельніцтва: | 532 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2133 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′59″ пн. ш. 28°50′5″ у. д. / 54.61639° пн. ш. 28.83472° у. д.Каардынаты: 54°36′59″ пн. ш. 28°50′5″ у. д. / 54.61639° пн. ш. 28.83472° у. д. |
± Красналукі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Красналукі — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Красналукі датуецца 1633 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва і ў розныя часы знаходзілася ў валоданьні Храптовічаў, Прыбораў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Красналукі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 36 двароў[3].
За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Красналукі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Красналукі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР, накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[4]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Красналукі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Красналукі вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1940 год у Красналуках было 96 двароў, на 1 студзеня 1996 году — 212.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1883 год — да 400 чал.[5]
- XX стагодзьдзе: 1940 год — 592 чал.; 1 студзеня 1996 году — 569 чал.[6]; 1999 год — 595 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2005 году — 550 чал.; 2010 год — 532 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Красналуках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1911; мураўёўка)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 479
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 458.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 279.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 636.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1997. С. 502—503.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 542 с. ISBN 5-343-01611-1.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.