Дашкаўка

вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Да́шкаўка[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Цэнтар сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1567 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Магілёва; на шашы Магілёў — Быхаў. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін.

Дашкаўка
лац. Daškaŭka
Сядзіба Жукоўскіх
Сядзіба Жукоўскіх
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Магілёўскі
Сельсавет: Дашкаўскі
Вышыня: 159 м н. у. м.
Насельніцтва: 1567 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 222
Паштовы індэкс: 213108
СААТА: 7244816011
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′10.7″ пн. ш. 30°15′33.8″ у. д. / 53.736306° пн. ш. 30.259389° у. д. / 53.736306; 30.259389Каардынаты: 53°44′10.7″ пн. ш. 30°15′33.8″ у. д. / 53.736306° пн. ш. 30.259389° у. д. / 53.736306; 30.259389
Дашкаўка на мапе Беларусі ±
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дашкаўка — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захавалася сядзіба Жукоўскіх, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Сядзіба. Н. Орда, 1877 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Дашкаўку як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1597 годам. Заснавальнік паселішча — Багдан Саламярэцкі. У 1604 годзе Дашкаўка знаходзілася ў Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага староства. У гэты час тут было 22 двары. Верагодна, упамінаецца ў 1611 годзе як вёска Дашкава ў складзе Вяйнянскага войтаўства Магілёўскай воласьці[a].

Пад 1758 годам Дашкаўка ўпамінаецца як мястэчка ў складзе Быхаўскага графства, прыватнае ўладаньне. Тут было 50 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дашкаўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У пачатку XIX ст. у мястэчку існавалі 2 царквы, сынагога, 4 карчмы.

У другой палове XIX ст. на высокай тэрасе Дняпра сфармавалася сядзіба[2]. На 1880 год — 138 двароў. насельніцтва займалася сталярным, ганчарным, кавальскім промысламі. У 1885 годзе адкрылася школа (у 1889 годзе — 41 вучань). Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 195 двароў, царква, расейская народная вучэльня, параходная прыстань, магазын, 2 кузьні, млын, маслабойня, крупадзерка, 10 крамаў, 3 заезныя двары, этапны дом, карчма. На 1909 год у Дашкаўцы было 120 двароў, адкрыўся прыёмны пакой і малітоўны дом, у 1917 годзе — царкоўнапрыходзкая школа і лякарня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дашкаўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дашкаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад БССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Дашкаўку вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Магілёўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 147 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 год Дашкаўка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1991 год у Дашкаўцы было 707 двароў, на 1997 год — 704.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 700 чал.[3]; 1880 год — 481 чал.; 1897 год — 1197 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 757 чал.; 1926 год — 920 чал.; 1971 год — 1807 чал.[4]; 1991 год — 2009 чал.[5]; 1997 год — 1850 чал.[6]; 1999 год — 1722 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1567 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Дашкаўцы працуюць сярэдняя і музычная школы, лякарня, клюб, кінатэатар, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

За 0,3 км на поўнач ад Дашкаўкі знаходзіцца гарадзішча раньняга жалезнага веку, за 1 км на поўнач — гарадзішча і селішча, за 1,5 км на поўнач — стаянка каменнага веку.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква (XIX ст.)
  1. ^ VUB RS, b. F4-A1951.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 246.
  2. ^ Сядзібы Беларусі / Тэкст Лілія Чарняўская. — Мінск: Рыфтур, 2003. — С. 75. — 1000 ас. — ISBN 985-6700-10-7
  3. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 908.
  4. ^ Віталёва В. Дашкаўка // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 213.
  5. ^ Віталёва В. Дашкаўка // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 212.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 72.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць