Клічаў
Клі́чаў — места ў Беларусі, на рацэ Ольсе. Адміністрацыйны цэнтар Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7512 чалавек[1]. Знаходзіцца за 91 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Нясёта (лінія Магілёў — Асіпавічы).
Клічаў лац. Kličaŭ | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1592 | ||||
Горад з: | 2000 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Клічаўскі | ||||
Вышыня: | 154 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 7512 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2236 | ||||
Паштовы індэкс: | 213900 | ||||
СААТА: | 7230501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°28′58″ пн. ш. 29°20′28″ у. д. / 53.48278° пн. ш. 29.34111° у. д.Каардынаты: 53°28′58″ пн. ш. 29°20′28″ у. д. / 53.48278° пн. ш. 29.34111° у. д. | ||||
± Клічаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Клічаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Клічаў як вёску Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва датуецца 1592 годам[2]. Пад 1738 годам ён упамінаецца як дзяржаўнае сяло (20 гаспадарак) у складзе Любашанскага староства.
У 1775 годзе Клічаў меў статус мястэчка (25 двароў) і ўваходзіў у Мацэвіцкае войтаўства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Клічаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 57 двароў[3]. У 1865 годзе статус Клічава панізілі да сяла, у якім было 79 двароў, дзеяла царква. На 1886 год у Клічаве было 50 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя сяло (77 двароў, кіравалася валасной управай Даўжанскай воласьці), і мястэчка (падпарадкоўвалася мяшчанскай управе). У мястэчку Клічаве разьмяшчаліся расейская народная вучэльня (з 1875 году), царква Сьвятой Тройцы (у 1894 годзе ўзьвялі новы будынак) юдэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазын, 4 крамы, шынок, 4 млыны; 2 разы на год праводзіліся кірмашы. Побач зь ім знаходзіўся фальварак Клічаў, уладаньне графа Патоцкага. У 1904—1914 гадох у мястэчку працавала гута, на якой выраблялі бутэлькі, аптэчны, парцалянавы і хімічны посуд.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Клічаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Клічаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Клічаў вярнулі БССР, дзе 17 ліпеня 1924 году ён стаў цэнтрам раёну Бабруйскай акругі (з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці). 27 верасьня 1938 году Клічаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. На 1940 год тут працавалі маслазавод, 2 хлебазаводы, раённы прамысловы камбінат (з 1930 году), шавецкая, кравецкая і кандытарская арцелі, завод безалькагольных напояў, тэлеграф, пошта, радыёвузел, бібліятэка, лясная прамысловая гаспадарка, сярэдняя школа, паліклініка, мэтэастанцыя. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 28 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У чэрвені 1942 году, каля Клічава за 10 дзён утварыўся першы на тэрыторыі Беларусі партызанскі аэрадром. Дзеяў Клічаўскі апэратыўны цэнтар, які кіраваў аднайменным партызанскім злучэньнем.
У 1944—1954 гадох Клічаў уваходзіў у склад Бабруйскай вобласьці, у 1962—1965 гадох — у Качэрыцкім раёне. 11 верасьня 2000 году ён атрымала статус места. 3 студзеня 2005 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Клічава[4].
-
Залатая вуліца, 1920-я гг.
-
7-я (выпускная) кляса школы, 1927 г.
-
Хлебная крама, 1934 г.
-
Мітынг на Рынку, 1940 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1865 год — 427 чал.; 1886 год — 390 чал.[5]; 1897 год — 608 чал. у мястэчку Клічаве і 30 чал. у фальварку Клічаве[6]
- XX стагодзьдзе: 1933 год — 1,9 тыс. чал.; 1972 год — 5,3 тыс. чал.; 1997 год — 8,6 тыс. чал.[7]; 1998 год — 8,6 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 7,7 тыс. чал.; 2006 год — 7,5 тыс. чал.; 2008 год — 7,2 тыс. чал.; 2009 год — 7521 чал.[9] (перапіс); 2015 год — 7407 чал.[10]; 2016 год — 7423 чал.[11]; 2017 год — 7457 чал.[12]; 2018 год — 7512 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Клічаве працуюць аграрна-тэхнічны каледж, УПК, 2 сярэднія, мастацкая і спартовая школы.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.
Забудова
рэдагавацьПлян
рэдагавацьУ забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу. Цэнтар фармуюць 2—5-павярховыя будынкі. Утварыўся лесапарк, дэндрарый.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Пралетарская вуліца | Залатая вуліца[13] |
Эканоміка
рэдагавацьПрацуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, лесанарыхтоўчай прамысловасьці.
- Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» Клічаўскага раённага спажывецкага таварыства
- Унітарнае камунальнае прадпрыемства «Побытпаслугі».
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Клічаўскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Ольса»[14].
Славутасьці
рэдагаваць- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятой Тройцы (XVIII ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 109.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ^ Геральдика, Кличевский районный исполнительный комитет
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 84.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 201.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 200.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 346.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ізох Н. Клічаву – 425 год!, Установа культуры «Клічаўскі краязнаўчы музей», 28 чэрвеня 2017 г.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902.