Помнік грамадзянскай архітэктуры
Шклоўская ратуша
Шклоўская ратуша
Шклоўская ратуша
Краіна Беларусь
Места Шклоў
Каардынаты 54°12′0.26″ пн. ш. 30°18′0.75″ у. д. / 54.2000722° пн. ш. 30.3002083° у. д. / 54.2000722; 30.3002083Каардынаты: 54°12′0.26″ пн. ш. 30°18′0.75″ у. д. / 54.2000722° пн. ш. 30.3002083° у. д. / 54.2000722; 30.3002083
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Шклоўская ратуша на мапе Беларусі
Шклоўская ратуша
Шклоўская ратуша
Шклоўская ратуша
Шклоўская ратуша на Вікісховішчы

Шкло́ўская ра́туша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Шклове, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Утварае адзіны ансамбль з гандлёвымі радамі. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Старая ратуша, плян 1736 г.

Будавалася ў 1770—1772 гадох у ансаблі новага Рынку разам з гандлёвымі радамі. Ратуша з галоўнымі крамамі разьмяшчалася ў цэнтры гэтага комплексу. З чатырох кутоў комплексу знаходзіліся сьвірны, а пасярэдзіне верхняга рада — мескія вагі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
У панараме места. Ю. Пешка, каля 1800 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, ратуша заставалася ў здавальняльным стане. Разам з тым, адбыліся некаторыя зьмены ў вонкавым выглядзе будынка.

Найноўшы час

рэдагаваць

У Другую сусьветную вайну ратуша і гандлёвыя рады атрымалі пашкоджаньні[1].

У 1999 годзе ратушу адрэстаўравалі, а гандлёвыя рады адбудавалі наноў. У новым будынку месьціцца гімназія, а ў самой ратушы — школьны музэй.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны, блізкі да квадрата ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры разьмяшчалаецца 2-ярусная 8-гранная вежа, якая падзяляецца пілястрамі і завяршаецца гранёным купалам зь фігурным шпілем. На вежы знаходзіліся гадзіньнік, звон і аглядальная пляцоўка. Сьцены таксама падзяляюцца пілястрамі і праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Першы паверх і пілястры дэкаруюцца роўным рустам. У першым ярусе ёсьць скразны праезд. На другі паверх вялі кутнія 2-маршавыя сходы. На першым паверсе знаходзіліся розныя службовыя памяшканьні. Асноўная частка памяшканьняў групавалася на другім паверсе з бакоў кароткага калідора.

З абодвух бакоў да ратушы далучаюцца 1-павярховыя гандлёвыя рады, якія ствараюць замкнёную кампазыцыю зь вялікім унутраным дваром. Крамы арыентуюцца аркамі ўва ўнутраны двор і на вуліцу, што дазволіла на адносна невялікай плошчы сканцэнтраваць да 120 гандлёвых памяшканьняў. Ува ўсходнім і заходнім карпусах гандлёвых радоў разьмяшчаюцца праезды. З кутоў комплексу разьмяшчаюцца 2-павярховыя квадратныя ў пляне сьвірны з шатровым пакрыцьцём. Фасады кутніх будынкаў падзяляюцца руставанымі пілястрамі.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Дняпроўская, 20
  1. ^ Чантурыя У. Шклоўская ратуша // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 490.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  512Г000565