Халопенічы
Хало́пенічы — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Начы. Цэнтар сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1381 чалавек[1]. Знаходзяцца за 34 км на поўнач ад Крупак, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі (лінія Менск — Ворша); аўтамабільная дарога на Худаўцы.
Халопенічы лац. Chałopieničy | |
Кляштар дамініканаў | |
Першыя згадкі: | 1451 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Крупскі |
Сельсавет: | Халопеніцкі |
Вышыня: | 186 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1381 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1796 |
Паштовы індэкс: | 222024 |
СААТА: | 6230863905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°31′2″ пн. ш. 28°57′23″ у. д. / 54.51722° пн. ш. 28.95639° у. д.Каардынаты: 54°31′2″ пн. ш. 28°57′23″ у. д. / 54.51722° пн. ш. 28.95639° у. д. |
± Халопенічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Халопенічы — даўняе места[2] гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваўся кляштар дамініканаў у стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Назва
рэдагавацьНа думку этнографа Адама Багдановіча, бацькі Максіма, тапонім Халопенічы мае скіфскае паходжаньне: ад хола ці гола — 'вада, возера' і пея — 'рака'. Згодна зь іншай вэрсіяй, у аснове назвы меркаваны балтыйскі гідронім Халапея з такім жа значэньнем (возера, утворанае рэчкай). Географ Вадзім Жучкевіч тлумачыў тапонім праз слова халоп[3].
Побач з сучаснай афіцыйнай назвай Хало́пенічы[4] таксама ўжываецца варыянт Халапе́нічы[5].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Халопенічы (Хлопавічы) як уладаньне Фёдара Даўгоўдавіча ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1451 годам, калі вялікі князь Казімер надаў канцлеру Міхалу Кезгайлу 10 даньнікаў і 11 цяглых сялянаў у шэрагу вёсак Лукомскай воласьці. У 1594 годзе маёнтак перайшоў да Мальхера Шэмета, у 1610 годзе — Войцеха Дарагастайскага. З 1620 году Халопенічы знаходзіліся ў валоданьні роду Нонгартаў і налічвалі 37 двароў.
У 1620—1644 гадох мястэчка было цэнтрам маёнтку, уладаньнем Мікалая Млечкі. Захаваўся ягоны дзёньнік, у якім зьмяшчаюцца інвэнтар за 1620 год, плян панскага дому, апісаньне кухоннага начыньня, скаціны, гаспадарчых прыладаў, сьпіс рэчаў, падараваных грэка-каталіцкай царкве, лекарскія і кулінарныя рэцэпты[6]. У 1638 годзе Мікалай Млечка збудаваў у Халопенічах касьцёл і заснаваў пры ім кляштар кармэлітаў. На 1669 год у мястэчку было 260 дымоў.
У 1670 годзе Халопенічы перайшлі да ваяводы амсьціслаўскага Мікалая Цеханавецкага, у 1670-я гады — да роду Халецкіх. У 1703 годзе Марцыян Дамінік Халецкі заснаваў тут кляштар дамініканаў і драўляны касьцёл (згарэў у 1844)[2], у 1712 годзе — збудаваў новую царкву. З 1730-х гадоў Халопенічы знаходзіліся ў валоданьні роду Храптовічаў[6]. На 1748 год частка маёнтку (116 двароў) належала Антонію Халецкаму[7].
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), у выніку якога Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, Халопенічы атрымалі мескія правы і сталі сталіцай рэшты Аршанскага павету. Тут зьбіраліся павятовыя соймікі. У 1775 годзе Адукацыйная камісія адкрыла ў Халопенічах 3-клясную школу[2], само места налічвала 127 двароў. Паводле зьвестак на 1777 год тут было 78 двароў, штогод пачалі праводзіцца кірмашы. У 1783 годзе Яўхім Храптовіч надаў Халопенічам значныя эканамічныя правы, што спрыяла гаспадарчаму ўздыму і наплыву зьбеглых сялянаў зь іншым маёнткаў, у тым ліку з-за граніцы з Расейскай імпэрыяй. У 1784 годзе карныя расейскія войскі напалі на места дзеля захопу беглых[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Халопенічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету. У вайну 1812 году маёнтак Храптовічаў разрабавалі і разбурылі. У 1828 годзе ў Халопенічах збудавалі Прачысьценскую царкву, у 1840 годзе — заснавалі вінакурны завод. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1839 годзе зачынілі касьцёл, ліквідавалі кляштар дамініканаў. Толькі ў 1844 годзе тутэйшыя каталікі дамагліся дазволу аднавіць касьцёл. На 1844 год у Халопенічах дзеялі 2 юдэйскія школы, сынагога, царква, працавалі заезны дом і цагельны завод.
У 1863 годзе з мэтай русіфікацыі краю расейскія ўлады адкрылі ў Халопенічах народную вучэльню (у 1892 годзе навучаліся 56 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак). Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў мястэчка перастала быць прыватнаўласніцкім.
На 1880 год у Халопенічах было 139 двароў, гаспадарскі драўляны двор, млын, касьцёл, царква, жыдоўская школа. У 1881 годзе адкрыўся валасны фэльчарскі пункт, запрацавала паравая машына, у 1898 годзе — паравы млын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Халопенічах дзеялі касьцёл і царква, працавалі народная вучэльня, лякарня, пошта, бровар, ільнопрадзільня, 15 крамаў, адбываліся 2 рэгулярныя кірмашы. На 1900 год — 255 двароў. У 1913 годзе адкрылася земская лякарня. На 1917 год — 413 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Халопенічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[8].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Халопенічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Барысаўскі павет («падраён») Менскага раёну[9]. У 1924—1931 і 1935—1960 гадох Халопенічы былі цэнтрам раёну. На 1923 год у мястэчку налічвалася 413 двароў. У 1924 годзе адкрыліся 7-гадовая і жыдоўская школы, у 1928 годзе тут заснавалі арцель «Свая праца». у 1931 годзе — арцелі кравецкую «Новы шлях» і швацкую «Свабодная праца». Таксама працавалі паравы млын, электрастанцыя, дзіцячы сад. Дзеяў моладзевы клюб, пры ім — тэатар. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам пасялковага савету. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году Халопенічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1950-я гады пачалі працаваць торфа- і хлебазавод.
30 сьнежня 2009 году Халопенічы сталі цэнтрам сельсавету.
-
Вуліца Віленская. Касьцёл і кляштар дамініканаў, 1904 г.
-
Вуліца Віленская. Кляштар дамініканаў, да 1918 г.
-
Вуліца Замкавая. Прачысьценская царква, каля 1900 г.
-
Рынак. Местачкоўцы і царква, 1918 г.
-
Сядзіба, жнівень 1903 г.
-
Маёнтак, травень 1904 г.
-
Сядзіба, 14.06.1904 г.
-
Сядзіба, верасень 1905 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1844 год — 702 чал., у тым ліку шляхты 5, мяшчанаў 6, сялянаў 586, жыдоў 105; 1880 год — 539 чал.[10] або 1014 чал.[11]; 1897 год — 2254 чал.; 1900 год — 2196 чал.
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 1923 чал.; 1923 год — 1923 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1,6 тыс. чал.[12]; 2005 год — 1,7 тыс.; 2006 год — 1,6 тыс.; 2009 год — 1495[13] чал. (перапіс); 2010 год — 1626 чал.[7]; 2015 год — 1393 чал.[14]; 2016 год — 1385 чал.[15]; 2017 год — 1398 чал.[16]; 2018 год — 1381 чал.[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Халопенічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы дом, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Карла Маркса вуліца | Віленская вуліца (пачатак) Гара Галькевіцкая вуліца (працяг) |
Кашавога вуліца | Гаравая вуліца |
Ленінская вуліца | Падбярэская вуліца (пачатак) Узнацкая вуліца (працяг) |
Новасавецкая вуліца | Барысаўская вуліца |
Першамайская вуліца | Чарэйская вуліца |
Пралетарская вуліца | Кавалёўская вуліца |
Рэвалюцыйная вуліца | Замкавая вуліца |
? | Рынак пляц |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы машынабудаваньня, харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьУ мястэчку стаіць помнік Адаму Багдановічу[17].
- Кляштар дамініканаў (1798)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1863)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл і кляштар кармэлітаў (1640)
- Кляштар марыявітак
- Сынагога
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл дамініканаў
-
Старая і новая цэрквы
-
Помнік у гонар скасаваньня прыгону
-
Юдэйскія могілкі
Асобы
рэдагаваць- Адам Багдановіч (1862—1940) — краязнавец, мовазнавец і фальклярыст; бацька Максіма Багдановіча
- Лукаш Семянюк (1880—1921) — беларускі вайсковец, удзельнік беларускага незалежніцкга руху.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б в г ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 411.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 393.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 222
- ^ Стары Ліцьвін. Халапенічы // Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. С. 63.
- ^ а б Стары Ліцьвін. Халапенічы // Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. С. 64.
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 442.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 443.
- ^ Jelski A. Chołopienicze // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 625.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 532.
- ^ Перепись населения год — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6.
- Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. — 200 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.