Крапівенка (прыток Дняпра)

рака ў Беларусі, прыток Дняпра

Крапі́венка, Крапіўна — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 156 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰[1].

Рака
Крапівенка
лац. Krapivienka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сідараўкі 54°23′32″ пн. ш. 30°34′58″ у. д. / 54.39222° пн. ш. 30.58278° у. д. / 54.39222; 30.58278
Вусьце Дняпро 54°32′32″ пн. ш. 30°35′07″ у. д. / 54.54222° пн. ш. 30.58528° у. д. / 54.54222; 30.58528
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 156 км²
Нахіл воднай паверхні 2,1 ‰

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Сідараўкі, вусьце каля вёскі Гацькаўшчыны. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 7,8 км (1 км на паўночны захад ад вёскі Кустоўкі да моста на аўтамабільнай дарозе места Горкі — места Ворша).

На рацэ ў сярэдняй плыні паміж вёскамі Гаранамі і Барадулінам стварылі вадасховішча з аднайменнай назвай. Левыя прытокі — Хатынь, Дзеравіж.

Гісторыя

рэдагаваць

На рацэ Крапіўне, 8 верасьня 1514 року адбылася бітва паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы (Бітва пад Воршай), у выніку якой маскоўская раць страціла забітымі блізу 40 тыс. чал.

Аршанская бітва была адной з найбуйнейшых у Эўропе ў пачатку XVI стагодзьдзя. У выніку бліскучай перамогі ініцыятыва ў вайне перайшла ў рукі Вялікага Княства Літоўскага. Усе захопленыя маскавітамі месты, апрача Смаленску, былі вызваленыя.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 203.

Літаратура

рэдагаваць