Усходнія могілкі
могілкі ў Менску
(Перанакіравана з «Усходнія могілкі (Менск)»)
Могілкі | |
Усходнія могілкі
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°56′26″ пн. ш. 27°39′41″ у. д. / 53.94056° пн. ш. 27.66139° у. д.Каардынаты: 53°56′26″ пн. ш. 27°39′41″ у. д. / 53.94056° пн. ш. 27.66139° у. д. |
Дата заснаваньня | 1952 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Усходнія могілкі | |
Усходнія могілкі на Вікісховішчы |
Усхо́днія (Маско́ўскія) мо́гілкі — могілкі ў Менску. Адкрытыя ў 1952 годзе ў раёне пахаваньня нямецкіх жаўнераў, якое разьмешчанае насупраць, праз праспэкт Незалежнасьці. Афіцыйна закрытыя для пахаваньняў у 2003 годзе. Агульная плошча — 23,1 га.
Магілы вядомых асобаў
рэдагавацьДзяржаўныя дзеячы
рэдагаваць- Аляксандар Аксёнаў (1924—2009) — старшыня Савету Міністраў БССР у 1978—1983, амбасадар СССР у ПНР у 1983—1985, старшыня Дзяржтэлерадыё СССР у 1985—1989;
- Архіпец Мікалай (1921—1996) — міністар прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намесьнік старшыні Дзяржзапу СССР (1979—1988);
- Рыгор Кісялёў (1913—1970) — міністар культуры БССР у 1953—1964, міністар асьветы БССР у 1964—68, намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР у 1968—1970;
- Ціхан Кісялёў (1917—1983) — старшыня Савету Міністраў БССР у 1959—1978, 1-й намесьнік старшыні Савету Міністраў СССР у 1978—80, 1-й сакратар ЦК КПБ у 1980—1983, Герой Сацыялістычнай Працы (1977);
- Васіль Казлоў (1903—1967) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1948—67, Герой Савецкага Саюзу (1942), генэрал-маёр;
- Віктар Лівенцаў (1918—2009) — старшыня Спарткамітэту пры Савеце міністраў БССР у 1958-78, кіраўнік справамі ЦК КПБ у 1978—1986, Герой Савецкага Саюзу (1944);
- Уладзімер Макей (1958—2022) — міністар замежных справаў (2012—2022);
- Пётар Машэраў (1918—1980) — 1-ы сакратар ЦК КПБ у 1965—1980, Герой Савецкага Саюзу (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978);
- Міхаіл Паўлаў (1952—2010) — старшыня Менскага гарвыканкаму ў 2000—2009;
- Сяргей Прытыцкі (1913—1971) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1968—1971;
- Фёдар Сурганаў (1911—1976) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1971—1976;
- Георгі Таразевіч (1938—2003) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1985-89;
- Аляксей Шаўраў (1904—1974) — міністар Гандлю БССР і намесьнік Старшыні Савету Міністраў БССР у 1964—1971 гадах
Літаратары
рэдагаваць- Алесь Бачыла (1918—1983) — паэт, драматург, заслужаны дзеяч культуры БССР;
- Пятрусь Броўка (1905—1980) — пісьменьнік і паэт, народны паэт БССР, акадэмік АН БССР;
- Генадзь Бураўкін (1936—2014) — паэт, журналіст, дыплямат;
- Васіль Быкаў (1924—2003) — пісьменьнік, народны пісьменьнік БССР;
- Пятро Глебка (1905—1969) — паэт і драматург, акадэмік АН БССР;
- Анатоль Грачанікаў (1938—1991) — паэт, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Кастусь Кірэенка (1918—1988) — паэт, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Уладзімер Караткевіч (1930—1984) — пісьменьнік і паэт, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Кандрат Крапіва (1896—1991) — драматург, паэт, сатырык, народны пісьменьнік БССР;
- Аркадзь Куляшоў (1914—1978) — паэт, народны паэт БССР;
- Еўдакія Лось (1929—1977) — паэтэса;
- Міхась Лынькоў (1899—1975) — пісьменьнік, народны пісьменьнік БССР;
- Андрэй Макаёнак (1920—1982) — драматург, народны пісьменьнік БССР;
- Іван Мележ (1921—1976) — пісьменьнік, народны пісьменьнік БССР;
- Пімен Панчанка (1917—1995) — паэт, народны паэт БССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР;
- Піліп Пестрак (1903—1978) — паэт і пісьменьнік, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Іван Шамякін (1921—2004) — пісьменьнік, народны пісьменьнік БССР, акадэмік АН БССР;
- Яўгенія Янішчыц (1948—1988) — паэтка;
- Янка Маўр (1883—1971) — пісьменьнік, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Іван Чыгрынаў (1934—1996) — народны пісьменьнік Беларусі, драматург, грамадзкі дзяяч;
- Міхаіл Ясень (1924—2006) — паэт-песеньнік;
Сьпевакі, кампазытары, музыкі
рэдагаваць- Мікалай Аладаў (1890—1972) — кампазытар;
- Ларыса Александроўская (1904—1980) — опэрная сьпявачка, народная артыстка СССР;
- Юры Бяльзацкі (1909—1963) — кампазытар, галоўны дырыгент Тэатру музычнай камэдыі, мастацкі кіраўнік эстраднага аркестру Беларускага радыё й тэлебачаньня;
- Анатоль Багатыроў (1913—2003) — кампазытар, народны артыст БССР;
- Генрых Вагнэр (1922—2000) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтва БССР, народны артыст БССР, прафэсар;
- Віктар Вуячыч (1934—1999) — эстрадны сьпявак, народны артыст БССР;
- Яўген Глебаў (1929—2000) — кампазытар, народны артыст СССР;
- Сьвятлана Данілюк (1939—2003) — опэрная сьпявачка, народная артыстка СССР;
- Язэп Жыновіч (1907—1974) — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыгент Дзяржаўнага народнага аркестру БССР, народны артыст СССР;
- Ізмаіл Капланаў (1938—2011) — кампазытар і сьпявак, заслужаны артыст Беларусі;
- Уладзімер Мулявін (1941—2003) — сьпявак, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ВІА «Песьняры», народны артыст СССР;
- Віктар Роўда (1921—2007) — харавы дырыгент, выкладчык, народны артыст СССР;
- Яўген Цікоцкі (1893—1970) — кампазытар, народны артыст СССР;
- Рыгор Шырма (1892—1978) — харавы дырыгент, фальклярыст, грамадзкі й музычны дзяяч, публіцыст, літаратуразнаўца;
Акторы й рэжысэры
рэдагаваць- Глеб Глебаў (1899—1967) — актор, народны артыст СССР;
- Ігар Дабралюбаў (1933—2010) — кінарэжысэр, сцэнарыст, народны артыст БССР;
- Лілія Давідовіч (1936—2002) — акторка, народная артыстка Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
- Уладзімер Дзядзюшка (1905—1973) — актор, народны артыст СССР;
- Павал Дубашынскі (1931—2000) — актор, народны артыст БССР;
- Міхаіл Жукаў (1911—1967) — актор;
- Сяргей Журавель (1954—2015) — актор, народны артыст Беларусі
- Аляксандра Клімава (1921—2005) — акторка, народная артыстка СССР;
- Уладзімер Корш-Саблін (1900—1974) — кінарэжысэр, народны артыст СССР;
- Мікалай Калінін (1937—1974) — кінарэжысэр;
- Аляксандар Карпаў (1922—1998) — кінарэжысэр;
- Сяргей Краўчанка (1949—2014) — актор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Галіна Макарава (1919—1993) — акторка, народная артыстка СССР;
- Павал Малчанаў (1902—1977) — актор, народны артыст СССР;
- Барыс Платонаў (1903—1967) — актор, народны артыст СССР;
- Міхаіл Пташук (1943—2002) — кінарэжысэр, народны артыст БССР;
- Лявон Рахленка (1907—1986) — актор і рэжысэр, народны артыст СССР;
- Лідзія Ржэцкая (1899—1977) — акторка, народная артыстка СССР;
- Канстанцін Саньнікаў (1896—1965) — рэжысэр і актор, народны артыст БССР;
- Стэфанія Станюта (1905—2000) — акторка, народная артыстка СССР;
- Барыс Сьцяпанаў (1927—1992) — кінарэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР;
- Зьдзіслаў Стома (1907—1992) — актор, народны артыст СССР;
- Віктар Тарасаў (1934—2006) — актор, народны артыст СССР;
- Мікола Трухан (1947—1999) — рэжысэр, актор
- Віктар Тураў (1936—1996) — кінарэжысэр і сцэнарыст, народны артыст СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР;
- Уладзімер Уладамірскі (1893—1971) — актор, народны артыст СССР;
- Мікалай Яроменка (старэйшы) (1923—2000) — актор, народны артыст СССР;
- Мікалай Яроменка (малодшы) (1949—2001) — актор, народны артыст Расеі;
Спартоўцы
рэдагаваць- Рамуальд Клім (1933—2011) — алімпійскі чэмпіён у кіданьні молата (1964) — заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнэр БССР;
- Тацьцяна Самусенка (1938—2000) — фэхтавальніца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка (1960, 1968, 1972) — заслужаны майстар спорту;
- Руслан Салей (1974—2011) — хакеіст, капітан зборнай Беларусі, удзельнік трох Алімпіядаў і васьмі чэмпіянатаў сьвету;
- Іван Шчокін (1944—2000) — футбаліст, заслужаны трэнэр Беларускай ССР;
Навукоўцы
рэдагаваць- Мікалай Аляксандраў (1917—1981) — савецкі хірург, арганізатар аховы здароўя, чалец-карэспандэнт АМН СССР, прафэсар;
- Мікалай Бірыла (1923—1992) — мовазнаўца, акадэмік АН БССР, доктар філялягічных навук, прафэсар, заслужаны дзяяч навукі БССР;
- Генадзь Карпенка (1949—1999) — навуковец і палітык, чалец АН Беларусі, дэпутат Вярхоўнага савету БССР 12-га скліканьня;
- Андрэй Красін (1911—1981) — савецкі фізык, адзін са стваральнікаў першай у сьвеце Обнінскай АЭС;
- Васіль Купрэвіч (1897—1969) — батанік, прэзыдэнт АН БССР у 1952—69, чалец-карэспандэнт АН СССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
- Язэп Сушынскі (1885—1967) — мовазнаўца, хімік, спэцыяліст Інстытуту мовазнаўства АН СССР;
- Міхась Ткачоў (1942—1992) — гісторык, археоляг, грамадзка-палітычны дзяяч, доктар гістарычных навук, прафэсар;
- Фёдар Янкоўскі (1918—1989) — мовазнаўца й пісьменьнік, доктар філялягічных навук, прафэсар;
Дзеячы культуры
рэдагаваць- Заір Азгур (1908—1995) — савецкі й беларускі скульптар, народны мастак СССР;
- Алена Аладава (1907—1986) — мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, заслужаная дзяячка культуры Польшчы;
- Анатоль Анікейчык (1932—1989) — беларускі скульптар;
- Іван Ахрэмчык (1903—1971) — беларускі мастак, прафэсар, народны мастак БССР;
- Андрэй Бембель (1905—1986) — скульптар, народны мастак БССР;
- Аляксей Глебаў (1908—1968) — скульптар, народны мастак БССР;
- Уладзімер Жбанаў (1954—2012) — беларускі скульптар;
- Арлен Кашкурэвіч (1929—2013) — мастак-графік, народны мастак БССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі;
- Аляксандар Кішчанка (1933—1997) — мастак, народны мастак Беларусі, ляўрэат Дзяржаўных прэміяў БССР;
- Міхаіл Савіцкі (1922—2010) — мастак, народны мастак СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік АН БССР, Герой Беларусі (2006);
Вайскоўцы
рэдагаваць- Антон Аляхновіч (1914—1979) — лётчык, Герой Савецкага Саюзу (1944);
- Аляксандар Антонаў (1915—1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр, Герой Савецкага Саюзу;
- Леанід Бяда (1920—1976) — лётчык, генэрал-лейтэнант авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюзу (1944, 1945);
- Евель Бялявін (1920—1972) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу, старшы лейтэнант гвардыі;
- Васіль Гладкоў (1907—1981) — Герой Савецкага Саюзу;
- Павал Галавачоў (1917—1972) — савецкі лётчык-ас, двойчы Герой Савецкага Саюзу;
- Анатоль Дзюбко (1923—2009) — Герой Савецкага Саюзу;
- Аляксандар Кірсанаў (1898—1994) — камандзір 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й войскі Цэнтральнага фронту, гвардыі генэрал-маёр, Герой Савецкага Саюзу;
- Алена Мазанік (1914—1996) — выведніца, Герой Савецкага Саюзу (1943);
- Марыя Осіпава (1908—1999) — падпольшчыца, Герой Савецкага Саюзу (1943);
- Валянцін Пянькоўскі (1904—1969) — генэрал войска;
- Іван Пермінаў (1920—1973) — падпалкоўнік, лётчык-штурмавік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу;
- Сяргей Пушкароў (1902—1976) — савецкі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр танкавых войскаў, Герой Савецкага Саюзу;
- Іван Семянюк (1917—1973) — лётчык Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу;
Іншыя
рэдагаваць- Алег Бябенін (1974—2010) — журналіст;
- Ігар Гермянчук (1961—2002) — журналіст і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня
- Уладзімер Кармілкін (1934—2002) — беларускі журналіст
- Экіпаж самалёту Ту-134А СССР-65735, які разьбіўся ў авіякатастрофе пад Днепрадзяржынскам 11 жніўня 1979 году.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУсходнія могілкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў