Сяргей Прытыцкі
Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1 лютага[a] 1913, в. Гаркавічы Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер у Падляскім ваяводзтве Польшчы — 13 чэрвеня 1971, Менск) — палітычны дзяяч Заходняй Беларусі і БССР. Лідэр КПЗБ.
Сяргей Восіпавіч Прытыцкі | |
Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР | |
---|---|
22 студзеня 1968 — 13 чэрвеня 1971 | |
Папярэднік: | Васіль Казлоў |
Наступнік: | Фёдар Сурганаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 студзеня (1 лютага) 1913
|
Памёр: |
13 чэрвеня 1971[1] (58 гадоў) |
Партыя: | КПЗБ, КП(б)Б, КПСС |
Сужэнец: | Тацяна Іванаўна Прытыцкая[2] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Біяграфія
рэдагавацьКамуністычная дзейнасьць у Заходняй Беларусі
рэдагавацьСакратар Крынкаўскага раённага камітэту КСМЗБ (з 1931). Сакратар Гарадзенскага акруговага камітэту КСМЗБ. У 1933—1934 гадах сябра Слонімскага акруговага камітэту КСМЗБ. Кіраваў забастоўкамі лясных рабочых.
Першы раз быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1933 годзе.
У 1934—1935 навучаўся ў партыйнай школе КПЗБ у Менску. З 1935 сакратар Слонімскага акруговага камітэту КСМЗБ.
Забойства сьведкі на працэсе і арышт
рэдагаваць27 студзеня 1936 у залі Віленскага акруговага суду на судовым працэсе над 17 рэвалюцыйнымі дзеячамі застрэліў сьведку з боку абвінавачаньня Якава Стральчука[3]; пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрвені 1936 прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Прысуд выклікаў шматлікія акцыі пратэсту і кампанію салідарнасьці ў многіх краінах сьвету. У выніку сьмяротны прысуд быў заменены пажыцьцёвым турэмным зьняволеньнем.
Вызвалены з турмы ў верасьні 1939 году ў сувязі з фактычным распадам польскай дзяржавы.
Партыйная кар’ера
рэдагавацьУ 1939—1941 намесьнік старшыні Беластоцкага аблвыканкаму БССР.
У чэрвені-жніўні 1941 удзельнічаў у стварэньні абарончых збудаваньняў вакол Магілёва, у фармаваньні апалчэньня ў Гомелі. З жніўня 1941 на фронце. У 1942—1944 другі сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1944—1945 начальнік Польскага штабу партызанскага руху.
У наступныя гады працаваў на кіраўнічых пасадах у абкамах КПБ:
- 1948—1951 — другі, а потым першы сакратар Гарадзенскага абкаму КПБ,
- 1951—1953 — у апараце ЦК КПБ,
- 1953—1954 — першы сакратар Баранавіцкага абкаму КПБ,
- 1954—1960 — першы сакратар Маладэчанскага абкаму КПБ,
- 1960—1962 — першы сакратар Менскага абласнога камітэту КПБ.
У 1962—1965 — старшыня Камітэту партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР. У 1962—1968 сакратар ЦК КПБ, намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР.
З 22 студзеня 1968 па 13 чэрвеня 1971 Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. Намесьнік старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (1968—1971).
Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—8-га скліканьняў. Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 2 іншымі ордэнамі, мэдалямі.
Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьЯго імем названая вуліца ў Менску і ў Маладэчне.
Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме «Чырвонае лісьце» (1958).
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле іншых зьвестак — 19 студзеня
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Притыцкий Сергей Осипович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Галіна Ўліцёнак (6 сьнежня 2008) Последние листья (рас.) Общество. «Советская Белоруссия». Праверана 27 лютага 2009 г.
- ^ Андрэй Юдчыц Сергей Притыцкий. Штрихи к портрету (рас.). «7 дней». Праверана 7 верасьня 2016 г. Архіўная копія ад 7 верасьня 2016 г.
Літаратура
рэдагаваць- У імя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;
- Партызанскі рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959;
- Верные помощники партии. М., 1962; Дружба, скрепленная кровью // Коммунист Белоруссии. 1964, № 7;
- Этого требует жизнь. Мн., 1966;
- По заданию партии // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973;
- Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С. О. Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978;
- Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, № 10.
- Чагіна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Маракоў, Леанід Прытыцкі Сяргей Восіпавіч Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991. Том II Праверана 27 лютага 2009 г.