Леанід Рахленка

беларускі актор і рэжысэр
(Перанакіравана з «Лявон Рахленка»)

Леанід Рыгоравіч Рахленка ( 6 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1907, мяст. Церахоўка, цяпер Добрускі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь — 1986, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі актор і рэжысэр.

Леанід Рахленка
Дата нараджэньня 6 верасьня 1907
Месца нараджэньня мястэчка Церахоўка, Гомельскі павет, Магілёўская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 9 сакавіка 1986
Месца сьмерці Менск, Беларуская ССР, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Гады дзейнасьці 1926—1981
Сябра ў Беларускі саюз тэатральных дзеячоў[d]
Дзеці Юрый Леанідавіч Рахленка[d] і Валянціна Рахленка[d]
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Сяброўства народаў

Народны артыст Беларусі (1946) і СССР (1966), ляўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970). У 1929—1981 гадах працаваў у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, дзе ў 1937—1941 гадах быў мастацкім кіраўніком. Выступаў у пастаноўках «Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы ў ролі Гарлахвацкага, «Салавей» Зьмітрака Бядулі ў ролі Сымона і «На дне» Максіма Горкага ў ролі Бубнава. Здымаўся ў фільмах «Міколка-паравоз», «Палеская легенда», «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» і «Веснавыя навальніцы»[1].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1925—1927 гадах навучаўся ў Ленінградзкім інстытуце сцэнічнага мастацтва (Расейская СФСР) на курсе Леаніда Віўена і Сяргея Радлава. З 1926 году ў Ленінградзкім рабочым тэатры пралеткульту. У 1929—1981 гадах у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, дзе ў 1937—1941 гадах займаў пасаду мастацкага кіраўніка. Адначасна ў 1956—1958 і 1967—1969 гадах быў мастацкім кіраўніком студыяў пры тэатры. Выкананыя ім ролі былі адметныя выразнасьцю душэўных уласьцівасьцяў, сьветапогляднай абагульненасьцю і падрабязнасьцю распрацоўкі. Ён выканаў наступныя ролі ў адпаведных пастаноўках:

Яго пастаноўкі вызначаліся дакладнасьцю вобразнай будовы, тонкай распрацоўкай характараў і акторскай спалучанасьцю. На памостках Купалаўскага тэатру ён паставіў:

Фільмаграфія

рэдагаваць
  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 6 верасьня 2013. — № 167 (27532). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б в Клара Кузьняцова. Рахленка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 380-381. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4