Уладзімер Уладамірскі
Уладзі́мер Уладамі́рскі (сапр. Малейка; 18 кастрычніка 1893, Коўна — 24 студзеня 1971, Менск) — беларускі савецкі актор, народны артыст БССР (1938), народны артыст СССР (1955).
Уладзімер Уладамірскі | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Уладзімер Малейка |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1893 |
Месца нараджэньня | Коўна, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 24 студзеня 1971 |
Месца сьмерці | Менск, БССР |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1920—1971 |
Дзеці | Барыс Уладзіміравіч Уладамірскі[d] |
Узнагароды | |
З 1920 году пачаў сцэнічную дзейнасьць. З 1924 году актор Купалаўскага тэатру. Сябра КПСС з 1941 году. У 1944 годзе ўзначаліў франтавую тэатральную брыгаду.
Ролі рэдагаваць
- «Кар’ера таварыша Брызгаліна» — Брызгалін
- «Партызаны» — Дрыль
- «Гібель ваўка» — Абабурка
- «Ваўкі і авечкі» — Апалон Мурзавецкі
- «Прыбытковае месца» — Юсаў
- «Апошнія» — Іван Каламійцаў
- «У стэпах Украіны» — Часнык
- «Фронт» — Горлаў
Фільмаграфія рэдагаваць
- 1927 — Кастусь Каліноўскі — казачы есаўл
- 1954 — Хто сьмяецца апошнім — Чарнавус
- 1957 — Палеская легенда — Багдан
- 1960 — Наперадзе — круты паварот — эпізод
Узнагароды рэдагаваць
- два ордэны Леніна
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга
- мэдалі