Сяргей Краўчанка (артыст)

актор Купалаўскага тэатру
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сяргей Краўчанка.

Сярге́й Усе́валадавіч Кра́ўчанка (13 траўня 1949, Менск — 30 чэрвеня 2014, Менск) — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001), актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Сяргей Краўчанка
Род дзейнасьці артыст
Дата нараджэньня 13 траўня 1949
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 30 чэрвеня 2014 (65 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак тэатральны актор
Месца працы

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 13 траўня 1949 году ў Менску. У 1971 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту па спэцыяльнасьці «Актор драмы і кіно» (курс У. Маланкіна). Працаваў ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 1971 па 2014 год[1].

Памёр 30 червеня 2014 году ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках[2].

Творчасьць рэдагаваць

Сярод найлепшых роляў Краўчанкі: Федзя («Стары Новы Год» М. Рошчына), Пецька («Характары» В. Шукшына), Данілка («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Драгун («Парог» А. Дударава), Арнольд («Шрамы» Я. Шабана), Люнгстран («Жанчына з мора» Г. Ібсэна), Машу («Мэсье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І. Жаміяка), Бачана («Закон вечнасьці» Н. Думбадзэ), Гайдук («Ідылія» В. Дунін-Марцінкевіча), Захар («Апошні шанц» В. Быкава), Мядзьведзенка («Чайка» А. Чэхава), Карыцын («Жыцьцё Карыцына» А. Паповай), Парадаксаліст («З нагоды мокрага сьнегу» Ф. Дастаеўскага), Нешчасьліўцаў («Лес» А. Астроўскага), Дамаш («Князь Вітаўт» А. Дударава), Тэзэй («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» Ў. Шэксьпіра), Растанёў («Вечны Фама» У .Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Монс / Нільс Юленшэрн («Эрык XIV» А. Стрындбэрга), Дункан («Макбэт» Ў. Шэксьпіра), Панталёнэ дэі Бізаньёзі («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні), Бацька («Прыгоды Заранкі і Янкі» В. Бяловай)[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Краўчанка Сяргей Усеваладавіч. kupalauski.by. Праверана 15 лістапада 2014 г.
  2. ^ Сяргея Краўчанку пахаваюць 2 ліпеня на Ўсходніх могілках Менску. Радыё Свабода (1 ліпеня 2014). Праверана 15 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць