Аляксей Глебаў
Аляксе́́й Канстанты́навіч Гле́́баў (нар. 24 сакавіка [ст. ст. 11 сакавіка] 1908, в. Зьвяровічы, цяпер Смаленская вобл., — 2 кастрычніка 1968 году, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак БССР (1955 год).
Аляксей Глебаў | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1908 |
---|---|
Месца нараджэньня | Зьвяровічы, Смаленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 2 кастрычніка 1968 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Менская мастацкая вучэльня |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар |
Навуковая сфэра | скульптура[1] і партрэт[1] |
Месца працы | |
Жанры | скульптура |
Плынь | партрэтная, сюжэтна-кампазыцыйная і манумэнтальная плястыка |
Узнагароды | |
Вучыўся ў Віцебскім Мастацкім тэхнікуме з 1926 да 1930 году ў Міхаіла Керзіна. Пад час вучобы Глебаў стаў любімым вучнем Керзіна. Прывязаўшыся да вучня, Керзін запрасіў яго да ўдзелу ў аздабленьні Дому ўраду ў Менску ў 1933 годзе[2].
З пачаткам Другой Сусьветнай вайны Аляксей Глебаў быў прызваны на фронт, дзе быў цяжка паранены[2].
На працягу 1967 і 1968 гадоў, апошніх гадоў свайго жыцьця, Аляксей Глебаў працаваў над мадэляй помніка Францішку Скарыну. Але сам помнік зьявіўся ў Полацку ўжо пасьля сьмерці мастака[2].
Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1955—1968 г.г. Глебаў працаваў у вобласьці партрэтнай, сюжэтна-кампазыцыйнай і манумэнтальнай плястыцы.
Творы Рэдагаваць
- Група «Грамадзянская вайна ў Беларусі» (гліна, 1937—1940 г.г.), не захавалася
- Конная статуя Льва Даватара (гіпс, 1945 год), абласны краязнаўчы музэй, Віцебск
- «Максім Горкі і Янка Купала» (гіпс, 1947 год), музэй Янкі Купалы, Менск.
- Партрэт В. Уладамірскага (бронза, 1949 год), Мастацкі музэй Беларусі, Менск.
- Партрэт Янкі Купалы (гіпс, 1949 год), Мастацкі музэй Беларусі, Менск.
- Георгій Скарына (дрэва, 1954 год), Мастацкі музэй Беларусі, Менск.
- «Пасьля працы. Улікоўшчыца» (бронза, 1957 год).
- Група «Сустрэча Уладзіміра Леніна на Фінландзкім вакзале ў красавіку 1917 году» (гіпс, 1957—1958 г.г.), Мастацкі музэй Беларусі, Менск.
- Рэльеф «Партызаны Беларусі» (бронза, 1954 год), для помніка вайскоўцам Савецкай Арміі і партызанаў у Менску.
- «Юнацтва», (дрэва, 1963 год).
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Glebov, Aleksej Konstantinovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в Сто твораў мастацтва ХХ стагодзьдзя. Аляксей Глебаў. Францішак Скарына //Наша Ніва
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Выява скульптуры «Георгій Скарына» на сайце Вялікай Савецкай энцыкляпэдыі
- Большая советская энциклопедия