Кастусь Кірэенка
Касту́сь (Канстанці́н Ці́ханавіч) Кірэ́енка (12 сьнежня 1918, в. Гайшын, цяпер у Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці — 15 верасьня 1988, Менск, БССР) — савецкі беларускі паэт, празаік, журналіст, публіцыст, перакладчык, рэдактар. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР.
Кастусь Кірэенка | ||||||||||
Асабістыя зьвесткі | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Канстанцін Ціханавіч Кірэенка | |||||||||
Нарадзіўся | 12 сьнежня 1918 Гайшын, Заходняя камуна | |||||||||
Памёр | 15 верасьня 1988 Менск | |||||||||
Пахаваны | ||||||||||
Літаратурная дзейнасьць | ||||||||||
Род дзейнасьці | паэт, празаік, журналіст | |||||||||
Гады творчасьці | 1939—1988 | |||||||||
Кірунак | сацыялістычны рэалізм | |||||||||
Мова | беларуская | |||||||||
Дэбют | 1939 | |||||||||
Прэміі | Дзяржаўная прэмія БССР (1972) | |||||||||
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут у 1940 року. Пасьля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас нямецка-савецкай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт газэты «За Родіну» на Заходнім і 2-м Беларускім франтох. Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1943 року.
Пасьля дэмабілізацыі працаваў у часопісах «Беларусь» (1945—1962), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1962—1972) і «Полымя» (1972—1986). У 1980—1984 роках зьяўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску[1].
Творчасьць
рэдагавацьДрукаваўся з 1939 року. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасьля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны сьвет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Сьветлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фэльетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасьць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянэрскі» (1960), «Урачыстая песьня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэмаў «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986—1988 гг. — Збор твораў у 3 тамах.
Выдаў кнігі аповесьцей і апавяданьняў для дзяцей «Сум і радасьць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасьце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амэрыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага(ru), Я. Сьмелякова(ru), А. Пракоф’ева(ru), Я. Райніса, М. Рыльскага, У. Сасюры(uk), С. Алейніка(uk), М. Бажана(uk), П. Тычыны[прыбраць шаблён], М. Нагнібяды, Ц. Масенкі(uk) і інш. У ягоным перакладзе выйшлі асобнымі выданьнямі зборнікі апавяданьняў В. Біянкі(ru) «Хто чым сьпявае» (1954), Л. Падвойскага «Зь Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесьць Л. Сьмілянскага(uk) «Сашко» (1959), зборнік вершаў Я. Шпорты(uk) «Явар» (1976), раманы Ё. Дарваша(hu) «П’яны дождж» (1975), І. Друцэ(ru) «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К. Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (з 1943)
- Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за кнігу вершаў «Смага»
- Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1970)
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1972) за зборнік вершаў «Кніга ста песень»
- Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і мэдалямі.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Биографический справочник. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29.