Канстанцін Саньнікаў
Канстанцін Мікалаевіч Саньнікаў (30 траўня 1896—12 ліпеня 1965) — беларускі і савецкі рэжысэр, актор. Народны артыст БССР (1949). Ляўрэат двух Сталінскіх прэмій (1948, 1952). Чалец ВКП (б) з 1941 году. Дзед Андрэя Саньнікава.
Біяграфія рэдагаваць
К. М. Саньнікаў нарадзіўся 30 траўня 1896 году ў Рагачове (Гомельская вобласьць). Пачаў сцэнічную дзейнасьць у 1916 годзе. З 1926 году актор БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1932 гады кіраваў Беларускім трэцім дзяржаўным тэатрам. З 1937 году ў БелАДТ імя Я. Купалы, у 1948—1952 гадах — яго мастацкі кіраўнік. З 1947 году выкладаў у БТМІ (з 1960 году — прафэсар).
К. М. Саньнікаў памёр 12 ліпеня 1965 г. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.
Творчасць рэдагаваць
- 1939 — Згуба ваўка Э. Л. Самуйленка
- 1947 — Канстанцін Заслонаў А. І. Маўзона
- 1950 — Пяюць жаваранкі К. Крапівы
- 1954 — Прабачце, калі ласка! А. Я. Макаёнка
- 1955 — Зыкаў М. Горкага
- 1956 — На крутым павароце К. Л. Губарэвіча
- 1958 — Людзі і д’яблы К. Крапівы
- 1959 — Сьмерць ваяводы Ю. Славацкага