Уладзімер Корш-Саблін

савецкі кінарэжысэр, актор

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Корш-Са́блін (сапраўднае прозьвішча — Саблін; 29 сакавіка [ст. ст. 16 сакавіка] 1900, Масква, Расейская імпэрыя — 6 ліпеня 1974, БССР) — савецкі беларускі кінарэжысэр, актор кіно. Адзін з заснавальнікаў беларускага кіно.

Уладзімер Корш-Саблін
Уладзімер Корш-Саблін
Дата нараджэньня 29 сакавіка (11 красавіка) 1900
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 ліпеня 1974(1974-07-06)[2] (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Расейская імпэрыя, СССР
Занятак кінарэжысэр, актор
Месца працы
Жанры сацрэалізм
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»
Сталінская прэмія 3-й ступені народны артыст СССР народны артыст Беларускай ССР Дзяржаўная прэмія БССР
IMDb ID nm0466691

Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, Народны артыст БССР і СССР (1969).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Уладзімер Уладзімеравіч Корш-Саблін нарадзіўся 29 сакавіка [ст. ст. 16 сакавіка] 1900 ў Маскве. У 1917 годзе пачаў творчую дзейнасьць як актор тэатру, у кіно зьявіўся ў 1923 годзе. З 1925 году ў беларускім кінэматографе.

Сябра ВКП (б) з 1948 году. У 1945—1960 і 1969—1974 гадох — мастацкі кіраўнік кінастудыі «Беларусьфільм». З 1957 году — старшыня Аргбюро СРК БССР. З 1965 году — першы сакратар СК Беларусі.

Сканаў 6 ліпеня 1974 году. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках[3].

Творчасьць рэдагаваць

Корш-Саблін здымаў камэдыі, драмы, біяграфічныя фільмы. Асноўная тэматыка — гісторыка-рэвалюцыйныя фільмы з характэрнай рамантычнай узьнёсласьцю, эпічнай шырынёй.

Пастаноўшчык першага гукавога беларускага фільму «Першы ўзвод». Сярод іншых карцінаў Корш-Сабліна — «Залатыя агні», «Пяюць жаваранкі», «Канстанцін Заслонаў».

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Корш-Саблин Владимир Владимирович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France Vladimir Korsh-Sablin // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Корш-Саблин Владимир Владимирович (рас.) Советские актёры. kino-teatr.ru. Праверана 2 красавіка 2011 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Дзве даты. 29 сакавіка // «Звязда». — 29 сакавіка 2011. — № 57 (26921). — С. 8.