Зьдзіслаў Стома
Зьдзі́слаў Фра́нцавіч Сто́ма (17 жніўня [ст. ст. 4 жніўня] 1907, Менск — 21 ліпеня 1992, Менск) — беларускі актор тэатру й кіно. Народны артыст БССР (1961), народны артыст СССР (1968).
Зьдзіслаў Стома | |
Дата нараджэньня | 4 (17) жніўня 1907 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 ліпеня 1992 (84 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0831682 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 17 жніўня [ст. ст. 4 жніўня] 1907 году ў Менску[2]. Навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Менску. З 1929 году пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатру. Пазьней у Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатар Украінскае ССР.
З 1940 году — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).
Згуляў каля 500 роляў. Вострахарактарны й камэдыйны актор. Валодаў дасканалай плястыкай, багатай палітрай інтанацыяў, містыкі, жэсту, здольнасьцю да імправізацыі. Творчасьць вызначалася жыцьцёвай верагоднасьцю ў спалучэньні зь яркім зьнешнім малюнкам ролі, выкарыстаньнем гратэску. Стварыў самабытныя вобразы ў беларускім рэпэртуары[2].
З 1949 году здымаўся ў кіно.
Займаўся грамадзкай дзейнасьцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 7-га скліканьня.
Памёр у Менску і пахаваны на Ўсходніх могілках.
Выбраныя ролі ў тэатры
рэдагаваць- Быкоўскі («Паўлінка» Я. Купалы),
- Лявон Чмых («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка),
- Глушак Халімон («Людзі на балоце» І. Мележа),
- Караўкін («Брама неўміручасьці» К. Крапівы),
- Белагубаў («Прыбытковае месца» А. Астроўскага),
- Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава),
- Глап’е («Тысяча франкаў узнагароды» паводле В. Гюго).
Ролі ў кіно
рэдагаваць- 1949 — Канстанцін Заслонаў — Бураўчык
- 1955 — Зялёныя агні — эпізод
- 1956 — Міколка-паравоз — Сьцяпанаў
- 1958 — Чырвонае лісьце — Снытка
- 1958 — Гадзіньнікі спыніліся апоўначы — Ніканаў
- 1961 — Першыя выпрабаваньні (1 сэрыя) — эпізод
- 1961 — Вадзіў цягнікі машыніст — эпізод
- 1962 — Вуліца малодшага сына — Міронаў
- 1963 — Выпадак на ўходзіны (кароткамэтражны) — Пётар
- 1963 — Сорак хвілін досьвета — эпізод
- 1967 — Запомнім гэты дзень — эпізод
- 1969 — Я, Францыск Скарына — эпізод
- 1970 — Замяшаньне 4-5 сэрыі — філёр
- 1970—1972 — Руіны страляюць… (4-5 сэрыі) — начальнік паліцыі
- 1972 — Перад першым сьнегам (кароткамэтражны) — эпізод
- 1973 — Хлеб пахне порахам — эсэр
- 1975 — Факт біяграфіі — Мікалай Дзьмітрыевіч
- 1976 — Час—маскоўскі — эпізод
- 1978 — Час абраў нас — Валодзя
- 1978 — Абочына — эпізод
- 1979 — Белы цень — эпізод
- 1980 — Атлянты і карыятыды — эпізод
- 1983 — Чорны замак Альшанскі — Пан Пахольчык
- 1984 — Дрэвы на асфальце — Стрыжэўскі
- 1985 — Подзьвіг Адэсы — эпізод
- 1986 — Пастарайся застацца жывым — дзядзька
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Стомма Здислав Францевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Ракіцкі В. А. Стома Здзіслаў Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 188.