Уладзімер Жбанаў
Уладзі́мер Іва́навіч Жба́наў (26 студзеня 1954, в. Станькаў, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, цяпер Беларусь[1] — 16 студзеня 2012, Менск, Беларусь) — беларускі скульптар.
Уладзімер Жбанаў | |
Дата нараджэньня | 26 студзеня 1954 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 студзеня 2012 (57 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар |
Месца працы | |
Жанры | скульптура |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жбанаў.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Станькаве (Койданаўскі раён, Менская вобласьць) ў сям’і вайскоўца. Дзяцінства правёў у вёсцы Цівалі (Менскі раён). У год паступленьня ў Менскую мастацкую вучэльню, бацькі атрымалі кватэру ў Менску па вуліцы Адоеўскага. У выніку вясковы дом у Цівалі на некалькі гадоў стаў мастацкай майстэрняй Уладзімера Жбанава[1].
У 1973 годзе скончыў Менскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1979-м скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленьне скульптуры мастацкага факультэта). Служыў у Аўганістане. Пасьля войска тры гады вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР. У 1985—1999 гады — выкладчык вышэйшай катэгорыі ў Менскім мастацкім вучылішчы ім. Глебава.
З 1993 году чалец Беларускага саюза мастакоў.
Працы
рэдагавацьУстаноўленыя ў г. Менску:
рэдагаваць- «Таня» (1981) — Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь
- «Вера Харужая» (1982) — Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь
- Герб Рэспублікі Беларусь (1996) — будынак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
- «Незнаёмка» (1998) — Міхайлаўскі сквэр
- «Курыльшчык» (1999) — Міхайлаўскі сквэр
- «Дзяўчынка з парасонам» (2000) — Міхайлаўскі сквэр
- «Дама з сабачкай» (2001) — Камароўскі рынак
- «Фатограф» (2001) — Камароўскі рынак
- «Экіпаж» (2004) — ля ратушы
- «Гусар» (2004) — Музэй гісторыі гораду Менску (выстава аднаго твору ва ўнутраным дворыку)
- «Дойлід» (2006) — плошча Незалежнасьці
Устаноўленыя ў іншых гарадах:
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Адам Глёбус. Валодзя // Зьвязда : газэта. — 20 чэрвеня 2012. — № 117 (27232). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Геннадий Фоков. Помнік паручніку Ржэўскаму (Паўлаград) (рас.)
- Создатель городской скульптуры — privet-minsk.com (рас.)
- Сьвятлана Цішко. На Старым Месце ўсталявалі «Вестуна» — Рэгіянальная газэта
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |