Іван Ахрэмчык

Іва́н Во́сіпавіч Ахрэ́мчык (16 сьнежня [ст. ст. 3 сьнежня] 1903 — 9 сакавіка 1971) — беларускі мастак. Народны мастак БССР (1949). Прафэсар (1964).

Іван Ахрэмчык
Іван Ахрэмчык. Аўтапартрэт (1956).jpg
Дата нараджэньня 16 сьнежня 1903
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 9 сакавіка 1971 (67 гадоў)
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Адукацыя Маскоўскі мастацка-тэхнічны інстытут
Месца вучобы
Занятак мастак
Месца працы
Плынь станковы і манумэнтальны жывапіс
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Народны мастак Беларускай ССР

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). Ягонымі выкладчыкамі былі Абрам Архіпаў, К. Істомін, А. Шаўчэнка. Ад 1931 заняўся выкладаньнем, прыйшоў працаваць загадчыкам катэдры жывапісу ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1963 годзе. У Вялікую Айчынную вайну супрацоўнічаў з выданьнем ЦК КП(б)Б «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943—1944). Працаваў у жанры станковага і манумэнтальнага жывапісу. Аўтар шэрагу партрэтаў, тэматычных карцін ды пэйзажаў.

Разам з Ісакам Давідовічам у 1955 стварыў пляфон «Дружба народаў» у фае тэатра юнага гледача, роспіс ў фае опэрнага тэатру і пано «Беларускія народныя майстры» ў канфэрэнц-зале Беларускага таварыства сяброўства з замежнымі краінамі (Беларускага таварыства культурнага зьвязу ў Менску).

Найбольш вядомымі творамі станковага жывапісу Ахрэмчыка зьяўляецца карціна «Абарона Брэсцкай крэпасьці», якая захоўваецца ў Дзяржаўным мастацкім музэі Беларусі, і партрэт народнага артыста СССР Г. Глебава.

Дэпутат Вярхоўнага савету БССР у 1947—1959 гг. Ягоным іменем названая ўстанова «Рэспубліканская гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка». У гэтай школе два кірункі: музыка і выяўленчае мастацтва. Большасьць карцін мастака знаходзяцца менавіта тут. У Менску на доме, дзе ён жыў, усталяваная мэмарыяльная дошка[1].

Творы[2]Рэдагаваць

  • «Падпісаньне маніфэсту пра ўтварэньне БССР» (1929)
  • «Торф для Асінбуда» (1931)
  • «Уступленьне Чырвонай Арміі ў Менск» (1934—1935 г., захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі)
  • «Гідраторф» (1937)
  • «Гідраторф Асінбуд» (1937)
  • «Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі» (1939—1940, не захавалася)
  • «Твар ворага» (1942)
  • «Паседжаньне ЦК КП(б) Беларусі 3 ліпеня 1941 г.» (1944)
  • «Абаронцы Берасьцейскай крэпасьці» (1957—1958)

Партрэты

Пэйзажы

  • «Сонечны дзень» (1952)
  • «Каля сажалкі. Паланга» (1957)
  • «Бэз квітнее» (1958)
  • «Раніцай» (1963)
  • «Квітнеючая вясна» (1963)
  • «Летні пейзаж» (1965)
  • «З акна майстэрні» (1971)

Творы манумэнтальнага жывапісу

  • 2 пано для Усебел. выставы сельскай гаспадаркі і прамысловасьці (1930)
  • Дэкаратыўны фрыз «Сьвята беларускага народу» для бел. павільёна Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ў Маскве (1939)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 C. 236
  2. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 С. 160
  3. ^ Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.241.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Аладова Е. В. И. О. Ахремчик. М., 1960.