Аляксандар Карпаў (кінарэжысэр)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карпаў.
Алякса́ндар Я́каўлевіч Ка́рпаў (па-расейску: Александр Яковлевич Карпов; 20 студзеня 1922, вёска Харынская, Разанская губэрня РСФСР — 15 студзеня 1998, Менск, Беларусь) — савецкі, казахстанскі і беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст і актор. Заслужаны дзяяч мастацтваў Казаскай ССР (1964), Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1985).
Аляксандар Карпаў | |
Дата нараджэньня | 20 студзеня 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 студзеня 1998 (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, актор, сцэнарыст |
Навуковая сфэра | фільм[1] і вайсковая справа[1] |
Месца працы | |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0440023 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗаймаўся ў драматычным гуртку мескага рашальскага клюбу. У 1939—1941 роках навучаўся ў Калінінскай тэатральнай вучэльні. Стаў кіраўніком тэатральнага калектыву ў Рашалі.
Удзельнік нямецка-савецкай вайны. Сябра КПСС з 1943 року[2].
У 1945—1949 — мастацкі кіраўнік Палацаў культуры ў местах Рашалі і Кашыры.
У 1956 року скончыў рэжысэрскі факультэт Усерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі (майстэрня Рыгора Рашаля і Юрыя Генікі). Працаваў рэжысэрам кінастудыі «Казахфільм», з 1968 року — «Беларусьфільм». Сабра Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі, з 1981 року — 1-ы сакратар і сакратар праўленьня.
Пахаваны на Маскоўскіх могілках Менску.
Фільмаграфія
рэдагавацьАктор
рэдагаваць- 1960 — Цішыня — Сафонаў
- 1975 — Доўгія вёрсты вайны — камдыў
- 1982 — Асабістыя рахункі
Рэжысэр
рэдагаваць- 1957 — Наш любы лекар (разам з Шакенам Айманавым)
- 1958 — Далёка ў горах
- 1960 — Цішыня
- 1961 — Сплаў
- 1963 — Сказ пра маці
- 1968 — Дарога ў тысячу вёрстаў
- 1970 — Белая зямля
- 1972 — Заўтра будзе позна
- 1975 — Доўгія вёрсты вайны
- 1980 — Шлюбная ноч
- 1982 — Асабістыя рахункі
- 1989 — Ягоны батальён
Сцэнарыст
рэдагаваць- 1968 — Дарога ў тысячу вёрстаў
- 1980 — Шлюбная ноч
- 1992 — Пайсьці і не вярнуцца
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Заслужаны дзяяч мастацтваў Казаскай ССР (1964)
- Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1985)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Karpov, Aleksandr Jakovlevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Карпов Александр Яковлевич Кино: Энциклопедический словарь/Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1987. — 640 с, 96 л. ил.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 8: Канто — Кулі. — С. 92.
- 385 // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: У. Аляксандраў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — Т. 4. — 660с.:іл. с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0746-5
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3)
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. — С. 693. — 9500 ас.