Андрэ́й Капіто́навіч Кра́сін (12 траўня [ст. ст. 30 красавіка] 1911, Томск, Расейская імпэрыя — 12 сакавіка 1981, Менск, СССР) — савецкі фізык. Акадэмік АН БССР (1960). Дырэктар Фізыка-энэргетычнага інстытуту (1956—1959), дырэктар Інстытуту энэргетыкі АН БССР (1965—1977). Ляўрэат Ленінскай прэміі (1957).

Андрэй Красін
Андрей Капитонович Красин
Дата нараджэньня 12 траўня 1911(1911-05-12)
Месца нараджэньня Томск, Томская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 28 сакавіка 1981(1981-03-28) (69 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Менская вобласьць, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы Томскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак ядзерны фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Сыбірскі фізыка-тэхнічны інстытут,
Томскі дзяржаўны ўнівэрсытэт,
Фізыка-энэргетычны інстытут,
Інстытут энэргетыкі АН БССР,
Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d] (1955)
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ленінская прэмія
Ленінская прэмія

Біяграфія

рэдагаваць

Андрэй Красін нарадзіўся 12 траўня 1911 году ў Томску. Маці — Надзея Аляксандраўна (па-расейску: Надежда Алексеевна) — пэдагог у Томску, выкладала ў Марынскай жаночай гімназіі, Томскім політэхнічным ўнівэрсытэце.

Пасьля сканчэньня фізыка-матэматычнага факультэту Томскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1934—1940 гадах працаваў у Сыбірскім фізыка-тэхнічным інстытуце й адначасова выкладаў у Томскім унівэрсытэце (асыстэнт, старшы выкладчык, дацэнт). Удзельнік Другой сусьветнай вайны. У 1945 годзе працаваў у лябараторыі Ігара Курчатава. З 1946 да 1961 году працаваў у Фізыка-энэргетычным інстытуце ў Обнінску, у 1956—1959 гадах быў ягоным дырэктарам.

Доктар фізыка-матэматычных навук.

9 траўня 1954 году разам з Барысам Дубоўскім пад кіраўніцтвам Ігара Курчатава запусьціў Обнінскую АЭС, у гэты дзень рэактар упершыню дасягнуў крытычнага стану. Ад Курчацкага інстытуту быў Міхал Мінашын[1].

У 1961 годзе пераехаў у Менск, дзе да 1965 узначальваў аддзел атамнай энэргетыкі Інстытуту энэргетыкі АН БССР, у 1965—1977 гадах быў дырэктарам гэтага інстытуту. Адначасова ў 1962—1969 гадах быў акадэмікам-сакратаром Аддзелу фізыка-тэхнічных навук АН БСССР. У 1969—1980 гадах — чалец Прэзыдыюму АН БССР. З 1977 году — загадчык лябараторыі вадароднай энэргетыкі Інстытуту цепла- й масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 
Магіла Красіна на Ўсходніх могілках у Менску

Памёр у Менску, пахаваны на Ўсходніх могілках.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

У 1957 годзе быў узнагароджаны ў складзе групы навукоўцаў Фізыка-энэргетычнага інстытуту Ленінскай прэміяй за ўдзел у стварэньні першай у сьвеце Обнінскай АЭС. Удзельнічаў як навуковы кіраўнік у распрацоўцы рухомай атамнай электрастанцыі ТЭС-3 і ў распрацоўцы рэактараў зь ядзерным перагрэвам для пары для Белаярскай АЭС. Кіраваў распрацоўкай навукова-тэхнічных рэчываў выкарыстаньня дысануючых газаў — прынцыпова новых цепланосьбітаў у ядзернай энэргетыцы. Стварыў новы навуковы кірунак — выкарыстаньне ядзерных выпраменьваньняў для ажыцьцяўленьня радыяцыйна-хімічных працэсаў і радыяцыйнай мадыфікацыі матэрыялаў.

Гуры Марчук (па-расейску: Гурий Марчук), які займаўся ў Фізыка-энэргетычным інстытуце лікавымі мэтадамі разьліку атамных рэактараў, дзейнасьць Красіна на пасадзе дырэктара інстытуту й ягоную наступную працу па цеплавых АЭС ацэньваў нэгатыўна:

…Конечно, жизнь в Обнинске не была безоблачной. В Физико-энергетическом институте образовались два научных направления — реакторные системы на тепловых нейтронах и системы с более «жёсткими» спектрами на промежуточных нейтронах. Руководителем первого направления был директор института Андрей Капитонович Красин. К сожалению, он не вникал в глубину проблемы, столь сложной для того времени. Группа приближённых к нему ученых, достаточно компетентных, экспериментировала, считала, проектировала. Конечно, кругозор А. К. Красина был достаточен, чтобы видеть проблему в целом, но глубокого следа в науке он так и не оставил. Однако он обладал большими амбициями и довольно ревниво относился к другим направлениям. Между тем ему и его сотрудникам удалось спроектировать несколько тепловых АЭС, но значительная часть работ была выполнена в конструкторском бюро академика Н. А. Доллежаля.[2]

Узнагароды

рэдагаваць

Ягоным імем названа вуліца ў Менску.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Реакторы атомных электростанций. — Минск, Наука и техника, 1971.
  • Термодинамические и переносные свойства химически реагирующих систем. Часть 1 / А. К. Красин, В. Б. Нестеренко, М. А. Бажин и др. — Минск, Наука и техника, 1967—1971.
  • Термодинамические и переносные свойства химически реагирующих систем. Часть 2 / А. К. Красин, В. Б. Нестеренко, М, В. Малько и др. — Минск, Наука и техника, 1967—1971.
  1. ^ Из истории отрасли: Первая в мире атомная электростанция (рас.). Росатом (28 чэрвеня 2010). — Физпуск реактора Первой АЭС состоялся в День Победы 9 мая 1954 года. Руководили пуском Андрей Капитонович Красин и Борис Григорьевич Дубовский. От расчётчиков участвовал Михаил Егорович Минашин. Праверана 1 кастрычніка 2011 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2012 г.
  2. ^ Жизнь в науке.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць