Міхаіл Пташук

савецкі і беларускі кінарэжысэр

Міхаі́л Пташу́к (28 студзеня 1943, в. Федзюкі, Ляхавіцкі раён — 26 красавіка 2002, Масква) — беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар.

Міхаіл Пташук
па-беларуску: Міхаіл Мікалаевіч Пташук
Дата нараджэньня 28 студзеня 1943(1943-01-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 красавіка 2002(2002-04-26) (59 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці дарожна-транспартнае здарэньне
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст
Месца працы
Сябра ў Саюз кінэматаграфістаў СССР[d]
Узнагароды
народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР прэмія Ленінскага камсамолу Дзяржаўная прэмія БССР
IMDb ID nm0699675

Скончыў рэжысэрскі факультэт Тэатральнай вучэльні імя Барыса Шчукіна (1967), Вышэйшыя рэжысэрскія курсы Дзяржкіно СССР (1972; майстэрня Георгія Данэліі). Працаваў рэжысэрам у тэатрах Масквы і Казані. З 1974 на кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра КПСС (з 1978). Загінуў у аўтакатастрофе.

Атрымалі шырокую вядомасьць яго экранізацыі вядомых літаратурных твораў беларускіх пісьменьнікаў — «Вазьму твой боль» (паводле Івана Шамякіна, 1982), «Чорны замак Альшанскі» (2 сэрыі, паводле Ўладзімера Караткевіча, 1983), «Знак бяды» (паводле Васіля Быкава, 1986). Сярод фільмаў канца 1980—1990-х — гістарычна-палітычныя стужкі «Наш браняпоезд» (1988), «Каапэратыў „Палітбюро“» (1992), «У жніўні 44-га…» (2000). Паставіў тэлевізійны фільм «Нас выбраў час» (1978), фільм-спэктакль Менскага тэатру «Вольная сцэна» «Макбет» (1997).

Работы М. Пташука неаднаразова атрымлівалі высокія ўзнагароды на прэстыжных кінафэстывалях. Для яго творчай манеры ўласьцівы абвостраная ўвага да складаных гістарычна-філязофскіх праблем, псыхалягічная заглыбленасьць, упэўненасьць рэжысэрскага почырку і да т. п.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Народны артыст БССР (1990). Дзяржаўная прэмія БССР (1982) за экранізацыю раману І. Шамякіна «Вазьму твой боль»; прэмія Ленінскага камсамолу (1980) за кінафільм паводле твору У. Халіпа і А. Петрашкевіча «Время выбрало нас».

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў Маскве — па дарозе на атрыманьне кінапрэміі Ніка.

Фільмаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць