Сяргей Журавель

беларускі актор

Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (1 чэрвеня 1954, Менск — 14 жніўня 2015, Менск) — беларускі актор. Народны артыст Беларусі (2011), ляўрэат прэміі Ігната Буйніцкага (1999)[1].

Сяргей Журавель
Siarhiej Žuraviel.png
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1954
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 14 жніўня 2015 (61 год)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь
Занятак актор
Узнагароды Народны артыст Беларусі (2011)
IMDb ID nm1168627

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1976) па спэцыяльнасьці «Актор драматычнага тэатру і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 году ў складзе трупы Купалаўскага тэатру[2]

Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекту «Нікаля-тэатар», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Менск), вядучым дакумэнтальнага сэрыялу «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і сэрыялах.

Памёр 14 жніўня 2015 году[3]. Пахаваны на Ўсходніх могілках.

Выбраная фільмаграфіяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Сяргей Журавель. kupalauski.by. Праверана 14 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 14 жніўня 2015 г.
  2. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 450.
  3. ^ Памёр народны артыст Беларусі акцёр Сяргей Журавель. euroradio.by (14 жніўня 2015). Праверана 14 жніўня 2015 г.