Андрэй Бембель
Андрэ́й Ану́фрыевіч Бе́мбель (17 кастрычніка [ст. ст. 30] 1905, Вяліж — 13 кастрычніка 1986) — беларускі скульптар, пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955), прафэсар (1955).
Андрэй Бембель | |
Дата нараджэньня | 30 кастрычніка (12 лістапада) 1905[1] або 17 кастрычніка 1905[2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 кастрычніка 1986[3][2] (80 гадоў) |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Ленінградзкі мастацкі інстытут |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Месца працы | |
Жанры | скульптура |
Плынь | скульптура |
Узнагароды | Срэбны медаль імя М. Грэкава (1972) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бембель.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў г. Вяліжы (цяпер у складзе Смаленскай вобласьці Расеі), дзе атрымаў пачатковую адукацыю ў мужчынскай гімназіі. У 1919—1922 гадох навучаўся ў Вяліскай мастацкай школе. У 1924—1927 гг. навучаўся ў Віцебскай мастацкай вучэльні у М. А. Керзіна[4]. У 1931 годзе скончыў Ленінградзкую акадэмію мастацтваў (Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна). Вучыўся ў М. Мізнера, У.Лішава, В.Сіманава, Р. Р. Баха. Удзельнік выстаў ад 1932 году. Аўтар барэльефаў «Барыкады 1848 г. у Парыжы», «Сялянскае паўстаньне ў акупаванай панскай Польшчай Заходняй Беларусі», «Першы пяцігадовы плян Беларускай ССР у дзеяньні» для Дому ураду ў Менску (1932—1934, сумесна з У.Рытарам). У 1939 годзе выканаў гіпсавы барэльеф «Беларусь — фарпост СССР» і мурмуравы барэльеф «Узьяднаньне з Заходняй Беларусьсю» для павільёну БССР на Усесаюзнай сельска-гаспадарчай выставы ў Маскве. Пасьля вайны выканаў барэльефы «Няхай ніколі не будзе ўзняты меч» (гіпс тон, 1961) і «У. І. Ленін» (гіпс тон, 1962) для залы дому ўраду БССР. Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу Берасьцейскай крэпасьці. Працы Бембеля выстаўляліся ў Румыніі (1959). Выстава ягоных твораў прайшла ў Менску (1955). Выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні (1948—1950), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (ад 1953, прафэсар — ад 1962). У 1952 годзе ўступіў у КПСС.
Творы
рэдагаваць- Гарэльеф «9 траўня 1945 г.» (бронза, 1954) для абеліска-манумэнта (усталяваны ў Менску)[5]
- Фігура «Дзьмітрыю Мендзялееву» (бронза, 1954) для МДУ.
Помнікі
рэдагаваць- Уладзімеру Леніну у Полацку (гіпс, 1936, не захаваўся)
- героям Ваўгаграда (праект, гіпс, 1944)
- Герою Савецкага Саюза партызану Дзьмітрыю Цімафеевічу Гуляеву у Старобіне (цэмент, 1960)
Партрэты
рэдагаваць- Героя Савецкага саюза Мікалая Гастэлы (бронза, 1943, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь; паўтор 1951 — у Румынскай нацыянальнай галерэі, Бухарэст).
- Аляксандра Матросава (гіпс, 1949, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь).
- Народнага Артыста СССР Паўла Маўчанава (гіпс, 1954, тамсама).
- Заслужанага настаўніка БССР І. Пісарчына (гіпс, 1961).
Кампазыцыя
рэдагаваць- «За Савецкую Радзіму» (гіпс, 1946, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
Сям’я
рэдагавацьЯгоны сын — Алег Бембель — вядомы савецкі антыкамуністычны дысыдэнт і пісьменьнік.
Літаратура
рэдагаваць- Крепак, Борис Алексеевич. Андрэй Бембель. — Мінск : Беларусь, 1988. — 114 с — На рус.,англ.,франц.,ням.і ісп.мовах
- Петэрсон, Эльмарт Адэльбертавіч. Андрэй Бембель. — Мінск : Беларусь, 1980. — 48 с : іл.
- Орлова, Марина Александровна. Андрей Онуфриевич Бембель [Изоматериал]. — Москва : Сов. художник, 1958. — 66 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ RKDartists (нід.)
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Andrej Anufryevič Bembel // RKDartists (нід.)
- ^ Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Гал. рэд. П. У. Броўка. Т. 2. — Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Мн. 1970. С. 289.
- ^ Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.361.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |