Анатоль Анікейчык
Анатоль Аляксандравіч Анікейчык (11 ліпеня 1932, Барысаў — 3 лютага 1989, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак БССР (1972), прафэсар (1981)[1].
Анатоль Анікейчык | |
Імя пры нараджэньні | Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 11 ліпеня 1932 |
Месца нараджэньня | Барысаў |
Дата сьмерці | 3 лютага 1989 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптура |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Жанры | скульптура |
Плынь | манумэнтальная і станковая скульптура |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і інтэлігэнтаў: бацька быў лекарам, маці — настаўніцай. З 1942 году і да вызваленьня Беларусі разам зь сям’ёй знаходзіўся ў партызанскім раёне пад Стоўпцамі. Старэйшы брат быў у партызанах і ў 1945 годзе загінуў сьмерцю героя на Одэры. Гэта пазьней вызначыла ролю тэмы вайны ў творчасьці скульптара. Ва ўзросьце 13 гадоў зацікавіўся лепкай.[2]
У 1953 годзе патрапіў у першы набор скульптурнага аддзяленьня Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту.[2] Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Бембель і А. Глебаў. Закончыў інстытут у 1959 годзе. З 1959 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1962 годзе прыняты ў Саюз мастакоў БССР[2].
Пасьля заканчэньня інстытуту і да сканчэньня свайго жыцьця выкладаў на катэдры скульптуры, якую ўзначаліў у 1979 годзе[1].
У 1972 годзе стаў самым маладым народным мастаком БССР[3].
Ён быў шырокі, размашысты, няўрымсьліва таленавіты, гучнагалосы, па-мужчынску зайздросна прыгожы і — невынішчальна пяшчотны. Усё гэта зьлівалася ў ім ў нейкі боскі сплаў, які прымушаў людзей адораных з пашанай здымаць перад ім капялюш і прызнаваць яго безумоўнае лідарства, а людзей мелкатраўных — бязьмежна зайздросьціць і яго размаху, і яго ўпэўненасьці ў сабе, і яго шанцаваньню. | ||
—Алег Белавусаў, аўтар дакумэнтальнага фільму пра А.Анікейчыка[4] |
Вёў актыўную грамадзкую дзейнасьць. Абіраўся сакратаром праўленьня Саюзу мастакоў БССР, сябрам праўленьня Саюзу мастакоў СССР, сябрам камітэту па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры, сябрам праўленьня Беларускага таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі[2].
Творчасьць
рэдагавацьПрацаваў у тэхніцы станковай і манумэнтальнай скульптуры. Прымаў удзел у стварэньні шэрагу вядомых манумэнтальных ансамбляў і мэмарыяльных комплексаў. Значную ролю ў творчасьці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэту. Творчасьці скульптара ўласьцівыя рамантычнасьць і ўзьнёслая паэтыка.
Фантанная кампазыцыя «Купальле» акрэсьліла мяжу ў гісторыі беларускае скульптуры, падзяліўшы яе на постсталінскі, сувора-рэалістычны кшталт і, пасьля Анікейчыкавых дзяўчат, на рамантычны, з прыхаваным эратызмам, кшталт аптымістычны. Пасьля купалаўскага мэмарыяльнага парку беларуская скульптура пайшла іншым шляхам, шляхам большае зацікаўленасьці ў інтымных перажываньнях, у нацыянальнай рамантыцы. Хоць не бракавала ў Анікейчыка і рэчаў ляпідарных і штучных, кшталтам помнікаў Фрунзэ, Мясьнікову, Дзяржынскаму, Леніну, натуральна, але яны ёсьць толькі фонам, на якім яшчэ ярчэй паўстаюць ягоныя пяшчотныя грацыі — купалінкі… | ||
—С. Харэўскі[5] |
Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюзу мастакоў, выставачным аб’яднаньні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве і інш.[2]
Выбраныя творы
рэдагаваць- мэмарыялы «Прарыў» ва Ўшачах Віцебскай вобласьці (1974), «Праклён фашызму» на месцы в. Шунеўка ў Докшыцкім раёне
- помнікі Ул. Леніну ў Крычаве (1960) і Нароўлі (1983), Ф. Дзяржынскаму ў Стоўбцах (1966), у в. Хойнікі Чэрвеньскага раёну загінулым у Вялікую Айчынную вайну (1967), М. Гастэлу і яго экіпажу каля Радашкавічаў (1976), А. Матросаву ў Пскоўскай вобласьці (1978, у аўтарскім калектыве)
- фантаны ў Менску: «Юнацтва» ля Чырвонага касьцёлу (1972) і «Купалінкі» ў парку імя Я. Купалы
- тэматычныя станковыя кампазыцыі «Папараць-кветка» (1967), «Трывога» (1968), «Заклік» (1969), «Ф. Кастра» (1973) «Вясна Перамогі» (1975), «Вясна» (1978), «Памяць» (1978), «Сны пра Радзіму. М. Багдановіч» (1981), «Вершы» (1982), «Бессьмяротнасьць», «Перамога, якая нясе мір»
- скульптурныя партрэты М. Фрунзэ (1963) і А. Мясьнікова (1964) (разам з Л. Гумілеўскім), Ул. Маякоўскага (1963), Чэ Гевары (1973), А. Пушкіна,Л. Бэтговэна (1968), маці (1980), Г. Ахматавай (1982)
- надмагільлі С. Прытыцкага (1975), М. Лынькова (1978), П. Машэрава (1983)
- гарэльеф «А. Пушкін і А. Міцкевіч на беразе Нявы ў Санкт-Пецярбурзе» (1987)[1][6]
Анатоль Анікейчык і Янка Купала
рэдагавацьАсаблівае месца ў творчасьці скульптара займаў вобраз Янкі Купалы. Аўтар партрэту Янкі Купалы ў бронзе (1978)[7] і кампазыцыі «Восень паэта» (1980).
Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Анікейчык Анатоль». — С. 118—119.
- ^ а б в г д е Анатоль Анікейчык Барысаўшчына Праверана 19 сьнежня 2013 г.
- ^ Званьне «народнага мастака» было прысвоенае без папярэдняга прысваеньня званьня «заслужанага мастака».
- ^ Майстар, ласкай Божай Галерэя мастацтваў Алега Белавусава Праверана 19 сьнежня 2013 г.
- ^ Сяргей Харэўскі (24—31 ліпеня 2000) Анатоль Анікейчык. Купальле Наша Ніва Праверана 19 сьнежня 2013 г.
- ^ Гэты твор адлюстраваны на марцы пошты Беларусі, выдадзенай ў 1999 годзе.
- ^ Захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1./ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1996. — 552 с.; Артыкул «Анікейчык Анатоль» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 368.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Анікейчык Анатоль» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 118—119.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Анікейчык Анатоль» / Аўтар — Б.А. Крапак. — С. 41—42.
- Беларускі саюз мастакоў : энцыкл. давед. / аўт.–склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мн. : Кавалер Паблішэр, 1998. – С. 23 : фат.
- Анікейчык, А. Восень скульптара : [апошняе інтэрв’ю з народным мастаком БССР Анатолем Анікейчыкам] / Анатоль Анiкейчык ; размаўляў Барыс Крапак // Роднае слова. – 1992. - № 7-8. – С. 141 – 144.
- Старых, М. Шчаслівыя і шчымлівыя хвіліны Анатоля Анікейчыка / Маргарыта Старых // Народная газета. – 1992. – 5 жніўня.
- Сяргей Харэўскі (24—31 ліпеня 2000) Анатоль Анікейчык. Купальле Наша Ніва Праверана 19 сьнежня 2013 г.
- Гілевіч, Ж. Нязгасная зорка : [беларускі скульптар А. Анікейчык] / Жанна Гілевіч // Адзінства. – 2002. – 29 чэрвэня.
- Белоусов, О. Талантливый взахлеб: штрихи к портрету. Анатолий Аникейчик / Олег Белоусов // Советская Белоруссия. – 2002. – 13 жніўня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнатоль Анікейчык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Дакумэнтальны фільм «Скульптар Анатоль Анікейчык» з цыклю «Гэта мы», кіначасопіс «Савецкая Беларусь», № 12, 1968 г. на сайце YouTube
- Майстар, ласкай Божай на сайце галерэі мастацтваў Алега Белавусава
- Паркі Песьняра: чатыры іпастасі паэта — разцом Анікейчыка на сайце газэты «Культура»
- Рамантыка вобраза: выстава твораў А.Анікейчыка, прысьвечаная 75-годзьдзю з дню нараджэньня на сайце Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь