Заір Ісакавіч Азгу́р (15 студзеня [ст. ст. 2 студзеня] 1908, вёска Маўчаны Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні — 18 лютага 1995, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак СССР.

Заір Азгур
Azgur (silver) rv.png
Дата нараджэньня 15 студзеня 1908
Месца нараджэньня в. Маўчаны, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 18 лютага 1995 (87 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня Усходнія могілкі
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Расейская імпэрыя
Расейская імпэрыя
Расейская імпэрыя
Адукацыя Віцебскі мастацка-практычны інстытут
Акадэмія мастацтваў (Ленінград)
Кіеўскі мастацкі інстытут
Альма-матэр Віцебская народная мастацкая вучэльня, Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна і Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Занятак скульптар
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Сяброўства народаў — 1978
Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» І ступені
Мэдаль «Ветэран Працы»
Мэдаль Францішка Скарыны
Народны мастак СССР
Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1948
Подпіс Signature of Azgur.png

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся ў в. Маўчаны, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя (цяпер гэтая вёска ўвайшла ў склад вёскі Застадольле Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці). Ад 1923 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах у Менску. У 1925 годзе скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут, навучаўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Ад 1925 да 1928 году навучаўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе у Р. Р. Баха, М. Мізьнера, У. Лішава[1]. Вучыўся ў Мастацкім інстытуце ў Кіеве (1928—1929). Вышэйшую асьвету атрымаў за кошт грашовага ахвяраваньня Якуба Коласа, для жонкі якога ў 1945 годзе зрабіў помнік на Вайсковых могілках у Менску[2]. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1939). Народны мастак БССР (1944). У 1945 годзе ажаніўся на Галіне Гарэлавай, дачцы акадэміка Г. М. Гарэлава. Ляўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Дзейсны сябар Акадэміі мастацтваў СССР (1958). Народны мастак СССР (1973).

З 1980 году працаваў у Менску, старшыня Майстэрні скульптуры АМ СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1940 і 1949), ордэнам Леніна (1955 і 1978), у 1971 — ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1978 — ордэнам «Дружбы народов». Сярод вядомых узнагарод таксама Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958) і мэдаль Францішка Скарыны (1992).

Памёр 18 лютага 1995 году ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках.

УзнагародыРэдагаваць

ПамяцьРэдагаваць

 
Памятная манэта НБРБ, прысьвечаная З. Азгуру, 2008 год
  • Імя З. І. Азгура мае адна з вуліцаў(be) Менску.
  • 18 лютага 2000 году на вуліцы Азгура ў Менску адчынены[3] мэмарыяльны музэй-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984[4] годзе па праекце архітэктара В. Н. Аладава.
  • Мэмарыяльная дошка ў памяць аб скульптары ўсталявана ў горадзе Менску на фасадзе дома № 13 па праспэкце Незалежнасьці, у якім жыў З. І. Азгур[5].
  • Мэмарыяльная дошка на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім навучаўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
  • Імя З. І. Азгура носіць першая сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
  • У 2008 годзе НБРБ выпусьціў памятную монэту ў гонар 100-годзьдзя з дня нараджэньня Азгура.

ТворыРэдагаваць

ПартрэтыРэдагаваць

СкульптураРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Незабыўнае (1962)
  • Тое, што помніцца… (Кн. 1—2, 1977—1983)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.63.
  2. ^ Нэлі Зігуля. «Новая Зямля» ў экспанатах // Зьвязда : газэта. — 28 лістапада 2013. — № 224 (27589). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Мэмарыяльны музэй З. І. Азгура
  4. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10)
  5. ^ Азгур Заир Исаакович — белорусский советский скульптор
  6. ^ З. И. Азгур. «Китайский писатель Лу Синь». Мрамор. 1953—1954 годы. Третьяковская галерея

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Заір Азгурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў