Усходнія могілкі

могілкі ў Менску
(Перанакіравана з «Усходнія могілкі Менску»)
Могілкі
Усходнія могілкі
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°56′26″ пн. ш. 27°39′41″ у. д. / 53.94056° пн. ш. 27.66139° у. д. / 53.94056; 27.66139Каардынаты: 53°56′26″ пн. ш. 27°39′41″ у. д. / 53.94056° пн. ш. 27.66139° у. д. / 53.94056; 27.66139
Дата заснаваньня 1952
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Усходнія могілкі на мапе Беларусі
Усходнія могілкі
Усходнія могілкі
Усходнія могілкі
Усходнія могілкі на Вікісховішчы

Усхо́днія (Маско́ўскія) мо́гілкі — могілкі ў Менску. Адкрытыя ў 1952 годзе ў раёне пахаваньня нямецкіх жаўнераў, якое разьмешчанае насупраць, праз праспэкт Незалежнасьці. Афіцыйна закрытыя для пахаваньняў у 2003 годзе. Агульная плошча — 23,1 га.

Магілы вядомых асобаў

рэдагаваць

Дзяржаўныя дзеячы

рэдагаваць
  • Аляксандар Аксёнаў (1924—2009) — старшыня Савету Міністраў БССР у 1978—1983, амбасадар СССР у ПНР у 1983—1985, старшыня Дзяржтэлерадыё СССР у 1985—1989;
  • Архіпец Мікалай (1921—1996) — міністар прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намесьнік старшыні Дзяржзапу СССР (1979—1988);
  • Рыгор Кісялёў (1913—1970) — міністар культуры БССР у 1953—1964, міністар асьветы БССР у 1964—68, намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР у 1968—1970;
  • Ціхан Кісялёў (1917—1983) — старшыня Савету Міністраў БССР у 1959—1978, 1-й намесьнік старшыні Савету Міністраў СССР у 1978—80, 1-й сакратар ЦК КПБ у 1980—1983, Герой Сацыялістычнай Працы (1977);
  • Васіль Казлоў (1903—1967) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1948—67, Герой Савецкага Саюзу (1942), генэрал-маёр;
  • Віктар Лівенцаў (1918—2009) — старшыня Спарткамітэту пры Савеце міністраў БССР у 1958-78, кіраўнік справамі ЦК КПБ у 1978—1986, Герой Савецкага Саюзу (1944);
  • Уладзімер Макей (1958—2022) — міністар замежных справаў (2012—2022);
  • Пётар Машэраў (1918—1980) — 1-ы сакратар ЦК КПБ у 1965—1980, Герой Савецкага Саюзу (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978);
  • Міхаіл Паўлаў (1952—2010) — старшыня Менскага гарвыканкаму ў 2000—2009;
  • Сяргей Прытыцкі (1913—1971) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1968—1971;
  • Фёдар Сурганаў (1911—1976) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1971—1976;
  • Георгі Таразевіч (1938—2003) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1985-89;
  • Аляксей Шаўраў (1904—1974) — міністар Гандлю БССР і намесьнік Старшыні Савету Міністраў БССР у 1964—1971 гадах

Літаратары

рэдагаваць

Сьпевакі, кампазытары, музыкі

рэдагаваць
  • Мікалай Аладаў (1890—1972) — кампазытар;
  • Ларыса Александроўская (1904—1980) — опэрная сьпявачка, народная артыстка СССР;
  • Юры Бяльзацкі (1909—1963) — кампазытар, галоўны дырыгент Тэатру музычнай камэдыі, мастацкі кіраўнік эстраднага аркестру Беларускага радыё й тэлебачаньня;
  • Анатоль Багатыроў (1913—2003) — кампазытар, народны артыст БССР;
  • Генрых Вагнэр (1922—2000) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтва БССР, народны артыст БССР, прафэсар;
  • Віктар Вуячыч (1934—1999) — эстрадны сьпявак, народны артыст БССР;
  • Яўген Глебаў (1929—2000) — кампазытар, народны артыст СССР;
  • Сьвятлана Данілюк (1939—2003) — опэрная сьпявачка, народная артыстка СССР;
  • Язэп Жыновіч (1907—1974) — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыгент Дзяржаўнага народнага аркестру БССР, народны артыст СССР;
  • Ізмаіл Капланаў (1938—2011) — кампазытар і сьпявак, заслужаны артыст Беларусі;
  • Уладзімер Мулявін (1941—2003) — сьпявак, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ВІА «Песьняры», народны артыст СССР;
  • Віктар Роўда (1921—2007) — харавы дырыгент, выкладчык, народны артыст СССР;
  • Яўген Цікоцкі (1893—1970) — кампазытар, народны артыст СССР;
  • Рыгор Шырма (1892—1978) — харавы дырыгент, фальклярыст, грамадзкі й музычны дзяяч, публіцыст, літаратуразнаўца;

Акторы й рэжысэры

рэдагаваць

Спартоўцы

рэдагаваць
  • Рамуальд Клім (1933—2011) — алімпійскі чэмпіён у кіданьні молата (1964) — заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнэр БССР;
  • Тацьцяна Самусенка (1938—2000) — фэхтавальніца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка (1960, 1968, 1972) — заслужаны майстар спорту;
  • Руслан Салей (1974—2011) — хакеіст, капітан зборнай Беларусі, удзельнік трох Алімпіядаў і васьмі чэмпіянатаў сьвету;
  • Іван Шчокін (1944—2000) — футбаліст, заслужаны трэнэр Беларускай ССР;

Навукоўцы

рэдагаваць
  • Мікалай Аляксандраў (1917—1981) — савецкі хірург, арганізатар аховы здароўя, чалец-карэспандэнт АМН СССР, прафэсар;
  • Мікалай Бірыла (1923—1992) — мовазнаўца, акадэмік АН БССР, доктар філялягічных навук, прафэсар, заслужаны дзяяч навукі БССР;
  • Генадзь Карпенка (1949—1999) — навуковец і палітык, чалец АН Беларусі, дэпутат Вярхоўнага савету БССР 12-га скліканьня;
  • Андрэй Красін (1911—1981) — савецкі фізык, адзін са стваральнікаў першай у сьвеце Обнінскай АЭС;
  • Васіль Купрэвіч (1897—1969) — батанік, прэзыдэнт АН БССР у 1952—69, чалец-карэспандэнт АН СССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
  • Язэп Сушынскі (1885—1967) — мовазнаўца, хімік, спэцыяліст Інстытуту мовазнаўства АН СССР;
  • Міхась Ткачоў (1942—1992) — гісторык, археоляг, грамадзка-палітычны дзяяч, доктар гістарычных навук, прафэсар;
  • Фёдар Янкоўскі (1918—1989) — мовазнаўца й пісьменьнік, доктар філялягічных навук, прафэсар;

Дзеячы культуры

рэдагаваць
  • Заір Азгур (1908—1995) — савецкі й беларускі скульптар, народны мастак СССР;
  • Алена Аладава (1907—1986) — мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, заслужаная дзяячка культуры Польшчы;
  • Анатоль Анікейчык (1932—1989) — беларускі скульптар;
  • Іван Ахрэмчык (1903—1971) — беларускі мастак, прафэсар, народны мастак БССР;
  • Андрэй Бембель (1905—1986) — скульптар, народны мастак БССР;
  • Аляксей Глебаў (1908—1968) — скульптар, народны мастак БССР;
  • Уладзімер Жбанаў (1954—2012) — беларускі скульптар;
  • Арлен Кашкурэвіч (1929—2013) — мастак-графік, народны мастак БССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі;
  • Аляксандар Кішчанка (1933—1997) — мастак, народны мастак Беларусі, ляўрэат Дзяржаўных прэміяў БССР;
  • Міхаіл Савіцкі (1922—2010) — мастак, народны мастак СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік АН БССР, Герой Беларусі (2006);

Вайскоўцы

рэдагаваць
  • Антон Аляхновіч (1914—1979) — лётчык, Герой Савецкага Саюзу (1944);
  • Аляксандар Антонаў (1915—1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр, Герой Савецкага Саюзу;
  • Леанід Бяда (1920—1976) — лётчык, генэрал-лейтэнант авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюзу (1944, 1945);
  • Евель Бялявін (1920—1972) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу, старшы лейтэнант гвардыі;
  • Васіль Гладкоў (1907—1981) — Герой Савецкага Саюзу;
  • Павал Галавачоў (1917—1972) — савецкі лётчык-ас, двойчы Герой Савецкага Саюзу;
  • Анатоль Дзюбко (1923—2009) — Герой Савецкага Саюзу;
  • Аляксандар Кірсанаў (1898—1994) — камандзір 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й войскі Цэнтральнага фронту, гвардыі генэрал-маёр, Герой Савецкага Саюзу;
  • Алена Мазанік (1914—1996) — выведніца, Герой Савецкага Саюзу (1943);
  • Марыя Осіпава (1908—1999) — падпольшчыца, Герой Савецкага Саюзу (1943);
  • Валянцін Пянькоўскі (1904—1969) — генэрал войска;
  • Іван Пермінаў (1920—1973) — падпалкоўнік, лётчык-штурмавік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу;
  • Сяргей Пушкароў (1902—1976) — савецкі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр танкавых войскаў, Герой Савецкага Саюзу;
  • Іван Семянюк (1917—1973) — лётчык Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу;

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Усходнія могілкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў