Ніна Мацяш
Ніна Мацяш (20 верасьня 1943, Нівы, Бярозаўскі раён — 19 сьнежня 2008, Белаазёрск[1][2][3][4][5] ) — беларуская паэтка й перакладніца.
Ніна Мацяш | |
1986. Мастак Міхаіл Вецік. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 20 верасьня 1943 Нівы, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР |
Памерла | 19 сьнежня 2008 (66 гадоў) Белаазёрск, Беларусь |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка |
Гады творчасьці | 1962—2008 |
Кірунак | паэзія |
Мова | беларуская |
Дэбют | газэта «Маяк камунізма» і «Во славу Родины» (1962) |
Прэміі | прэмія Саюзу Пісьменьнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэмія Ўсебеларускага фэстывалю моладзі, прысьвечанага 50-годзьдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Міжнародная літаратурная прэмія імя Рыгора Скаварады (Украіна, 2008) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Бацька — Язэп Мікалаевіч Мацяш нарадзіўся 4 сьнежня 1902 года ў вёсцы Нівы. Маці — Алена Сымонаўна Мацяш (у дзявоцтве Сеч) нарадзілася 14 лютага 1905 года.
«Я даўно зразумела — усё, што ёсьць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх»[6] |
||
Сям’я Язэпа Мікалаевіча і Алены Сымонаўны была шматдзетнай. Было ў ёй дзесяць дзяцей — восем дачок і два сыны. Ганна, Марыя й Ніна хварэлі на меапатыю (Myopathy(лац.)).[7]
«Надзея, патрабуй жыцьця! Хай здані лёгікі й явы |
||
Пасьля заканчэньня Бярозаўскай сярэдняй школы ў 1960 г. паступіла ў Менскі пэдагагічны інстытут замежных моў на факультэт францускай мовы. У часы вучобы невылечная хвароба прыкула яе да інваліднага вазка. Пераадольваць маральныя і фізычныя пакуты ёй даводзілася ўсё астатняе жыцьцё. Але складаны лёс толькі расшырыў яе паэтычны талент. Атрымала дыплём, здаўшы экзамэны экстэрнам за шэсьць сэмэстраў. Бліскуча ведала францускую й нямецкую. Ангельскую й польскую вывучыла самастойна. Нягледзячы на цяжкае фізычнае становішча выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскім прафэсійна-тэхнічным вучылішчы (1973—1977).[9]
З 1971 году ў Саюзе пісьменьнікаў СССР. Чалец Беларускага ПЭН-цэнтра й Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Зьяўлялася старшынём Берасьцейскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў зь 2006 году і да сваёй сьмерці.[10][11]
Ніна Мацяш была арганізатарам, укладальнікам і рэдактарам альманаху Жырандоля ў 2008 годзе.
ТворчасьцьРэдагаваць
Да паэзіі Ніна Мацяш зьвярнулася ў студэнцкія гады. Спачатку гэта былі асобныя вершы, прысьвечаныя прыродзе роднага краю, людзям, сваякам. З 1967 г. пачала пісаць па-беларуску. У 1970 годзе ў выдавецтве «Беларусь» пабачыў сьвет яе першы паэтычны зборнік «Агонь», у якой было акрэсьлена кола праблем, як духоўных, маральных, так і будзённых, якія абазначылі яе творчы шлях. Аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў — «Агонь» (1970), «Удзячнасьць» (1973), «Ральля суровая» (1976), «Прыручэньне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчасьлівай долю назаві» (1990), «Паміж усьмешкай і сьлязой» (выбранае, 1993), «Палёт над жытам» (выбранае, 1997), «Я вас люблю» (вершы прысьвячэньні, 1998), «Душою з небам гаварыць» (выбранае, 1999), «Богава дрэва» (2004), «У прыгаршчах ветру» (пасьмяротны зборнік вершаў, перакладаў, эсэ, 2009).
«Я маю толькі ймя. Чатары літаркі- |
||
Яе адметнае сьветаўспрыманьня, веданьне сусьветнай культуры, нацыянальнага багацьця й народных вытокаў узбагаціла беларускае прыгожае пісьменства новым зьместам і формай. Нягледзячы на магутны ўплыў замежных аўтараў, яе творчасьць захавала нацыянальны дух дзякуючы звароту да традыцыйных народных каштоўнасьцяў, фальклёрным вобразам і матывам.
Дзячу долі за ўсе пуцявіны, Дзе жаўронкавы час, і савіны |
||
Сваёй любімай матулі паэтэса прысьвяціла славутую «Паэму жніва» (1983),[14] за якую ў 1984 годзе атрымала Літаратурную прэмію імя А. Куляшова. Яе цікавілі значныя й неардынарныя асобы («Малітва Апанаса Філіповіча», «Маналёг Казіміра Лышчынскага», «Песьня касінераў», «Маналёг Камілы Марцінкевіч», «Маналёг каханай Кастуся Каліноўскага», «Дарожнае. Па сьвяце паэзіі ў Крошыне»).[15]
Паэтка поруч з паэтычным майстэрствам авалодала майстэрства перакладчыка. Дасканалае валоданьне францускай, нямецкай, польскай і іншымі мовамі дазваляла адчуць багацьце сусьветнай культуры зь першакрыніц.[16] У яе пераўтварэньні па беларуску выйшлі кнігі прозы Жана Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973)[17]; Жоржа Сымэнона «Першая справа Мегрэ» (1982)[18]; навэлы Гі дэ Мапасана (1987)[19]; Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры[20] «Плянэта людзей» (1984)[21] і «Маленькі прынц» (1989, 1996, 2017, 2019, 2021)[22][23][24][25][26]. Дзякуючы яе майстэрству здабыткам беларускага чытача сталі лірыка францускіх паэтаў — П’ера дэ Рансара, Жаашэна дзю Бэле, Жана-Антуана дэ Баіфа(fr); Жака Грэвена(fr), П’ера Жана Бэранжэ(fr)і інш.; [27][28]; паэзія немцаў — Фрыдрыха Шылера, Элькэ Эрб(de)[29]. Хрысьціны Лавант(de)[30]; таксама палякаў — Юльюша Славацкага, Марыі Канапніцкай, Марыі Паўлюкоўска-Яснажэўскай(pl), Віславы Шымборскай[31][32][33][34]; украінскіх — Тараса Шаўчэнкі, Лесі Ўкраінкі; Аляксандра Гаўрылюка, Уладзімера Барны[35][36][37], паэма «Маруся Чурай» Ліны Кастэнка (1989)[38][39]; баўгараў — Весяліна Ханчава(bg) і Божыдара Божылава(bg); расейцаў — Міхаіла Лермантава; сербскахарвацкіх паэтаў — Мамчыла Джэркавіча, Владэта Вукавіча і інш.[40][41]
Сем кніжак падрыхтавала пісьменьніца дзеткам. Ніна Мацяш пісала творы для тэатра лялек і тэлесцэнарыяў. Першая пастаноўка Берасьцейскім тэатрам лялек спэктакля «Прыгоды трох парасят» паводле матываў ангельскай народнай казкі (1976). Паэтычная драма «Крок у бесьсьмяротнасьць» пастаўлена ў Берасьцейскім тэатры лялек (1977). Беларускае тэлебачаньне паставіла п’есу па тэлесцэнарыю Ніны Мацяш аб творчасьці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Пясьняр роднай прыроды» (1978), а пазьней Рокуэла Кэнта «Гэта я, Госпадзі» (1980). Прэмʼера музычнага спэктакля «Воўк і раз, два, тры..» па пʼесе Ніны Мацяш «Прыгоды трох парасят» у пастаноўцы Беларускага тэатра «Лялька» у Віцебску (2001).[42]
Ніна Мацяш аўтар музычна-паэтычнага альбома «Забялела ночка», многія ўласныя вершы пакладзены на музыку рознымі кампазытарамі й ёю самою, і сярод іх — «Усьмешка», «Забялела ночка», «Калядная», «Песьня ў цярноўніку». [43] Як набытак гэтага песеннага таленту засталіся аўдыёкасэта «Бэзавая завіруха» і кампакт-дыск.[44][45] Вершы беларускай паэтэсы пакладзены на музыку кампазытарамі — Інай Вінаградавай,[46] Б. Віташнёвым,[47] С. Куксам, Марыянай Марозавай,[48] Л. Міхайлоўскай, А. Марозавым, Валянцінам Перапёлкіным, Г. Федасюком.[49][50]
Яе паасобныя творы друкаваліся ў многіх замежных краінах на ангельскай,[51] баўгарскай,[52][53] летувіскай[54] польскай,[55] расейскай,[56][57] сэрбскай,[58] украінскай,[59] францускай,[60][61] і іншых мовах.
Ніна Мацяш захаплялася вышываньнем і стварала карціны пры дапамозе птушыных пёрак (пёркаграфія).
Грамадзка-асьветніцкая дзейнасьцьРэдагаваць
На пачатку перабудовы дзякуючы найперш намаганьням Ніны Мацяш у Белаазёрску была створаная культурна-асьветніцкя арганізацыя «Агмень». Ніна Мацяш наладжвала для яе ўдзельнікаў шматлюдныя вечарыны, знаёміла белаазёрцаў зь вядомымі творчымі асобамі.
Зьяўлялася старшынём Берасьцейскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2006 году і да сваёй сьмерці.
УзнагародыРэдагаваць
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1994).
- Ганаровая грамадзянка Белаазёрску.
- Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1984) за «Паэму жніва».
- Ляўрэат фэстывалю «Берасьцейская зорка-98».
- Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Рыгора Скаварады (Украіна, 2008).[62]
- Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесьніка (2009, пасьмяротна) за зборнік «У прыгаршчах ветру».[63].
Ушанаваньне памяціРэдагаваць
- На доме, дзе пражывала апошнія гады Ніна Мацяш, усталявана мэмарыяльная шыльда ў гонар паэткі.
- Белаазёрская гарадская бібліятэка імя Ніны Мацяш — з 2010 году Белаазёрская гарадская бібліятэка стала насіць імя славутай паэткі Ніны Мацяш; з 2011 году ў Белаазёрскай гарадзкой бібліятэцы імя Ніны Мацяш дзейнічае экспазыцыя «У спагадзе абярэжлівай нябёсаў», якая ўсебакова раскрывае асобу творцы й літаратурную спадчыну паэткі; штогод 20 верасьня, у дзень нараджэньня Ніны Мацяш, ладзяцца літаратурныя чытаньні памяці паэткі «Бабіна лета ў Белаазёрску», у якіх удзельнічаюць вядомыя пісьменьнікі Беларусі, мясцовыя літаратары, грамадзкасьць. Белаазерск, вул. Леніна, 34 (52°28′08.91″ пн. ш. 25°10′43.23″ у. д. / 52.4691417° пн. ш. 25.178675° у. д.)[64]
- Гімназія ў Белаазёрску — экспазыцыйная заля ў гісторыка-краязнаўчым музэі, прысьвечаная жыцьцёваму й творчаму шляху паэткі, адкрылася ў сакавіку 2014 году ў гімназіі на вуліцы Будаўнікоў, 20 (52°28′10.00″ пн. ш. 25°10′13.80″ у. д. / 52.4694444° пн. ш. 25.1705° у. д.)[65]
- Прапановы — зрабіць музей у кватэры, у якой жыла паэтка, і перайменаваць вуліцу Школьную не атрымала падтрымкі ўладаў. [66]
КнігапісРэдагаваць
- Ніна Мацяш. Агонь. — Менск: Беларусь, 1970. — 45 с. — (Першая кніга паэта). — 2000 ас.
- Ніна Мацяш. Удзячнасць: вершы і паэма «Алекса Доўбуш». — Менск: Мастацкая літаратура, 1973. — 70 с. — 5000 ас.
- Ніна Мацяш. Два браты і сякера: паводле беларускай народнай казкі / мастак Сьвятлана Нартава. — Менск: Мастацкая літаратура, 1975. — 16 с. — (для дашкольнага ўзросту). — 70 000 ас.
- Ніна Мацяш. Ралля суровая: вершы і пераклады / мастак Н. Л. Шаўшукова. — Менск: Мастацкая літаратура, 1976. — 78 с. — 5000 ас.
- Ніна Мацяш. Прыручэнне вясны: лірыка. Цыклы: Толькі шлях...; Мёду слязіначка свеціцца...; За спатканае шчасце... / мастак М. М. Селяшчук. — Менск: Мастацкая літаратура, 1979. — 78 с. — 4000 ас.
- Леанід Якубовіч. / прадмова: Н. Мацяш. — Менск: 1979. — 78 с. — 6000 ас.
- Ніна Мацяш. Поўны келіх: лірыка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1982. — 62 с. — 6000 ас.
- Ніна Мацяш. Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя: паводле беларускай народнай казкі / мастак Уладзімер Савіч. — Менск: Юнацтва, 1982. — 14 с. — 40 000 ас.
- Ніна Мацяш. Вогненны экіпаж. / укладаньне Н. С. Загорскай, А. В. Селязнёвай // Крок у бессмяротнасць: п'есы. — Менск: РНМЦ НТ і КАР, 1984. — ISSN 1000.
- Ніна Мацяш. Прыгоды трох парасят. / укладаньне Н. С. Загорскай, А. В. Селязнёвай // Крынічка : п'есы для лялечнага тэатра і драматычных калектываў. — Менск: РНМЦ НТ і КАР, 1984. — ISSN 3000.
- Ніна Мацяш. Жнiвень: Лiрыка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1985. — 78 с. — 2000 ас.
- Ніна Мацяш. Паварот на лета. Вершы; Алекса Доўбуш: паэма-быль; Паэма жніва; Тры каласкі любові і смутку: трыпціх / рэдкалегія: Рыгор Барадулін і інш.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1986. — 157 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — 3300 ас.
- Ніна Мацяш. Пространь каханьня. Паэма. // Полымя : часопіс. — 1987. — № 3. — С. 96—99.
- Ніна Мацяш. Шчаслiвай долю назавi… Лірыка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1990. — 109 с. — 4200 ас. — ISBN 5-340-00468-6
- Ніна Мацяш. Паміж усмешкай і слязой: вершы і паэмы (1962―1992). Зьмест — Алекса Доўбуш; Паэма жніва; Тры каласкі любові і смутку; Пространь кахання; Маналог каханай Кастуся Каліноўскага; Малітва Апанаса Філіповіча; Маналог Казіміра Лышчынскага / прадмова Дар гармонii У. Калесніка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1993. — 300 с. — 4100 ас. — ISBN 5-340-01424-Х
- Ніна Мацяш. Палёт над жытам / рэдактар Зінаіда Дудзюк; мастак Вярышка Аляксандр. — Брэст: Выд. С. Лаўрова, 1997. — 58 с. — (Берасьцейскае вогнішча). — ISBN 985-6371-10-4
- Ніна Мацяш. Я вас люблю...: вершы-прысвячэнні / Рэдактар: Каско. — Брэст: Упраўленне па друку аблвыканкама, 1998. — 60 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6093-22-8
- Ніна Мацяш. Душою з небам гаварыць. Цыклы: Ах, чароўные дудачкі; Той час, які прасякнуты табою...; Рух, і лятунак, і нясцерпны жаль...; Не ў Рым вядуць дарогі...; Над гняздзечкам лісток залацее...; Пакуль глядзіш на белы свет...; Бо люблю непаўторны свой род.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 461 с. — (Беларусукая паэзія XX стагоддзя). — 2000 ас. — ISBN 985-02-0438-9
- Чарын, Джэрам. Чарнавокая задумлёнка з Магілёва. (бел.) / Пераклала з францускай Ніна Мацяш = Jerome Charyn. La belle ténébreuse de Biélorussie. — Paris, Gallimard, 1997. (фр.) // ARCHE Пачатак. — Менск: «Рэдакцыя часопіса «Архэ-Пачатак», 2000. — № 3 (8). — С. 241—294. — ISSN 1392-9682.
- Тры грацыі: Зборнік паэзіі. Зьмест: Бабіна лета ў Белаазёрску: Вянок санетаў / Н. Мацяш. Повязь: Вершы / А. Кавалюк. Птушыны шлях: Вершы / А. Хатэнка. / Уклад., прадм.: А.М.Кірвель ; Мал.: Ул.Скрыганаў. — Спб: Новая Беларусь, 2002. — 107 с. — 200 ас.
- Ніна Мацяш. Богава дрэва: вершы. — Менск: Про Хрысто, 2004. — 67 с. — (Бібліятэка часопіса «Наша вера»). — 500 ас. — ISBN 985-6628-59-8
- Ніна Мацяш. Адведзіны лета: Казка і вершы / Маст. Тацьцяна Царова. — Менск: Мастацкая літаратура, 2004. — 32 с. — 2000 ас. — ISBN 985-02-0693-4
- Ніна Мацяш. У прыгаршчах ветру: вершы, пераклады, эсэ / прадмова Генадзя Праневіча. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2009. — 142 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6720-69-0
- Ніна Мацяш. Выбраныя творы / укладаньне і камэнтар Уладзіміра Васілевіча й Галіны Скарыны; прадм. Генадзя Праневіча. — Менск: Беларуская навука, 2015. — 604 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1000 ас. — ISBN 978-985-08-1845-4
ПэрыёдыкаРэдагаваць
- Ніна Мацяш. Вершы // Беларусь : штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — 1990. — № 12 (624).
- Ніна Мацяш. *** У хмары бялёсай прамень патынае. Верш. // Ніва : штотыднёвая газэта. — 1992. — № 20 (1879). — С. 3.
- Ніна Мацяш. «Вершы мае – гэта пісьмы...». (Анатоль Вярцінскі) // Крыніца : Штомесячны культуралягічны часопіс. — 1994. — № 2 (8). — С. 64, 65.
- Ніна Мацяш. Тройчы сем. Пераклады з розных паэтаў. // Полымя : часопіс. — 1994. — № 5. — С. 131—141. — ISSN 0130-8068.
- Ніна Мацяш. Я маю толькі ймя. Пры сцежцы. Песня дубовага пня. Звычайны. Ты ўжо не спяшаешся больш. Недзе ўзважваецца. // Тэрмапілы : Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. — 1998. — № 1.
- Ніна Мацяш. Вершы. // Наша ніва : газэта. — 1999. — № 29 (150).
- Ніна Мацяш. «Каб не здрадзіць нам самім сабе...»: Вершы. Мацяш Ніна, «Я ў сад баюся не вярнуцца...»: Песні Ніны Аксёнчык і Аляксандра Аўсіюка. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2002. — № 3 (171). — С. 13—17.
- Ніна Мацяш. «Культура – гэта самае важнае.» // Газета для вас Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын : газэта. — 23 сакавіка 2003. — № 13 (380).
- Мацяш, Ніна. Вершы // Наша вера. — 2003. — № 2.
- Ніна Мацяш. На памежжы ночы й дня. Вершы. // Дзеяслоў : літаратурны альманах. — студзень 2005. — № 1 (14). — С. 88—91.
- Ніна Мацяш. Сьвятло загадкі. Вершы. // Дзеяслоў : літаратурны альманах. — студзень 2007. — № 5 (30). — С. 64—71.
- Ніна Мацяш. Трымаючыся на любові. (Размова А. Усцілоўская.) // Дыялог : часопіс. — 2007. — № 4. — С. 22, 23.
- Ніна Мацяш. Людзі майго жыцьця. Вершы. // Тэрмапілы : Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. — 2007. — № 11. — С. 27—32.
- Ніна Мацяш. Вершы: Поўх. Буся. Яшчарка. Дарога. // Жырандоля : літаратурны альманах. — 2008. — № 1. — С. 44—47.
- Ніна Мацяш. З цыкла «Людзі майго жыцця» // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі альманах. — студзень 2009. — № 2. — С. 3—14.
- Ніна Мацяш. Сьвятло загадкі. Вершы. // Дзеяслоў : літаратурны альманах. — студзень 2009. — № 1 (30). — С. 89—94.
- Ніна Мацяш. «Гарнуся да вас удзячнай душою». (Лісты Галіне Тварановіч, Яну Чыквіну). // Тэрмапілы : літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы альманах. — 2009. — № 13. — С. 173—237.
- Ніна Мацяш. Ступай у мае сьляды. Вершы. // Дзеяслоў : літаратурны альманах. — студзень 2009. — № 1 (38). — С. 89—94.
- Ніна Мацяш. Сябрына. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі альманах. — студзень 2010. — № 3. — С. 3—14.
- Зярняты з роднага загону. Ніна Мацяш — Ніне Дзябольскай. / укладанне Аляксея Каўкі // Скарыніч : літаратурна-навуковы альманах. — Москва: Советский писатель, 2010. — № 8—9. — С. 275. — ISBN 978-5-265-06415-8.
- Анатоль Крэйдзіч. Яе запавет — быць адзіННымі. (Ліставаньне зь Нінай Мацяш.) // Маладосць : штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. — 2013. — № 10 (719). — С. 3, 5, 6—9.
- Ніна Мацяш – Леанід Галубовіч. Выбранае ліставанне (2006–2008). // Дзеяслоў : лiтаратурна-мастацкі альманах. — чэрвень 2019. — № 100. — С. 198—221.
Крытыка, рэцэнзііРэдагаваць
- Рыгор Семашкевіч. Выпрабаваньне любоўю: эсэ, артыкулы.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1982. — С. 160—166. — 204 с. — 4000 ас.
- Сяргей Панізьнік «Сэрца звычайнай канфігурацыі». (Н. Мацяш. Поўны келіх. 1982.) // Полымя : часопіс. — 1983. — № 8 (652). — С. 154—162.
- Любоў Тарасюк. Святасць даверу: штрыхі да творчага партрэта Н. Мацяш. // Маладосць : часопіс. — 1985. — № 12. — С. 158—163.
- Уладзімер Гніламёдаў. Паэзія і стыль. // Полымя : часопіс. — 1991. — № 2 (742). — С. 229—249.
- Дасаева, Таццяна. Пяром самоты і агню. (Творч. Н. Мацяш). // Полымя : часопіс. — 1998. — № 9. — С. 214—219.
- Васіль Жуковіч З паэмы лёсу. (Пра кн. Н. Мацяш «Я вас люблю…» і «Палёт над жытам».) // Полымя : часопіс. — 1999. — № 8. — С. 227—232.
- Бeльcкi Aлecь. Tвopчacць Hiны Maцяш. // Kpaca i cмyтaк : дaпaмoжнiк для нacтaўнiкaў. — Менск: Macтaцкaя лiтapaтypa, 2000.
- Калядка Святлана. Вернасць радасці: Лірыка Ніны Мацяш. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2002. — № 03 (171). — С. 13—17.
- Шматкова, І. І. Моўна-стылёвыя асаблівасці творчасці Н. Мацяш. / рэдкал.: Э.Д. Блінава і інш. // Культура мовы і грамадства : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 5–6 снеж. 2002 г.. — Менск: Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка, 2002. — С. 256—260.
- Шматкова, І. І. Духоўна-эстэтычныя асновы паэзіі Н. Мацяш 60–70-х гадоў (да праблемы «Нацыянальнае і агульначалавечае ў мастацкай літаратуры народаў-суседзяў»). // Руска-беларускае літаратурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучасны стан, перспектывы : матэрыялы міжнар. навук. канф., Брэст, 18–19 снеж. 2003 г.: у 2 ч.. — Брэст: 2004. — Т. Ч. 1. — С. 220—222. — ISBN 985-473-081-6.
- Ніл Гілевіч. Слова пра незвычайную ліра-эпічную паэму Ніны Мацяш «Гарнуся», якую яна пісала амаль трыццаць пяць гадоў. // Наша вера : штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс. — 2009. — № 1 (47).
- Данута Бічэль У краіне промняў ясных… Калыханка Ніне Мацяш. // Наша вера : штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс. — 2009. — № 1 (47). — С. 58—60.
- Сьвятлана Варонік. «Ёсьць толькі шлях…» // Наша вера : штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс. — 2009. — № 1 (47).
- Ірына Жарнасек Каралева болю і верша. // Наша вера : штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс. — 2009. — № 1 (47).
- Уладзімер Калесьнік. Усё чалавечае. Літаратурныя партрэты, артыкулы, нарысы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1993. — С. 215—222, 343, 344. — 380 с. — 3700 ас. — ISBN 5-340-00932-7
- Крыстына Лялько Апошні ліст. // Наша вера : штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс. — 2009. — № 1 (47).
- Міхась Скобла. Акно для матылькоў: паэзія, проза. — Менск: Про Хрысто, 2009. — С. 202—209. — 312 с. — 500 ас. — ISBN 975-985-6825-31-9
- Леванцэвіч, Лена. Белае і чорнае ў паэтычным кантэксце Ніны Мацяш. // Каб жыло наша Слова : зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэньня Фёдара Янкоўскага. — Брэст: 2009. — С. 79, 299—301. — ISBN 978-985-521-102-1.
- Марыя Новік. Самацветы Ніны Мацяш: Матэрыялы да слоўніка. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2010. — № 5 (269). — С. 52—55.
- Макарэвіч, К. Т. Філасофскія матывы ў лірыцы Ніны Мацяш. // Сёмыя Танкаўскія чытанні : да 95-годдзя Беларус. дзярж. пед. ун-та імя М. Танка : зборнік навуковых артыкулаў. — Менск: Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка, 2010. — С. 109—111.
- Дасаева, Таццяна. Беларуская літаратура ў кантэксце часу: літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, эсэ. — Менск: БДУ, 2011. — С. 94—108. — 257 с. — (Вучэбна-метадычны дапаможнік). — 200 ас. — ISBN 978-985-518-223-9
- Шматкова, Ірына. Наталіцца роднасці святлом...: Агульнае і адметнае ў творчасці Е. Лось, Н. Мацяш, Г. Каржанеўскай / навук. рэд. А. І. Бельскі. — Менск: Ковчег,, 2011. — 148 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-7006-26-7
- Марыя Новік. «Гадаванка палескае глебы…»: Жывое народнае слова ў кантэксце твораў Ніны Мацяш. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2011. — № 9 (285). — С. 46—50.
- Роза Станкевіч. Белая ластаўка Беларусі Ніна Мацяш. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2013. — № 9 (309). — С. 18—20.
- Валянцін Смаль. Паэтычна-экзыстэнцыйны свет Ніны Мацяш. (бел.) // Białorutenistyka Białostocka. — Менск: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2013. — Т. 5. — С. 123—144. — ISSN 2081-2515.
- Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. (штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь). — Менск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013. — Т. 5. Дадатак.
- Борсук Н.М. Асоба Н. Мацяш: вытокі духоўнага сталення баларускай паэтэсы. // Вестник Брестского государственного технического университета. — Брэст: Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт, 2013. — № 6. — С. 117—123. — ISSN 1818-1112.
- Натальля Базар. Экзістэцыйны дыскурс паэзіі Ніны Мацяш. // пад рэд. У. А. Сенькаўца. Актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу : зб. матэрыялаў рэсп. навуковай канф., 11 лістапада 2014 года. — Брэст: БрДУ, 2015. — С. 5—8. — ISBN 978-985-555-423-4.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / навук. рэд. У. В. Гніламёдаў. — 2 выд. дапоўненае. — Менск: Беларуская навука, 2015. — Т. 4, кн. 3. — С. 616—642. — 1340 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-08-1720-4
- Шматкова, І. І. Творчасць Ніны Мацяш і сусветны мастацкі вопыт. // Мова – Літаратура – Культура: матэрыялы VIII Міжнар. навук. канф. (да 90-годдзя прафесара Л.М. Шакуна), Мінск, 15 – 16 вер. 2016 г. У 2 ч. Ч. 2. — Менск: БДУ, 2016. — С. 140—144.
- Натальля Базар. Фальклорныя матывы як інтэртэкстуальны кампанент у творчасці Ніны Мацяш. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2017. — № 9 (357). — С. 16—18.
- Шматкова, І. І. Беларуская жаночая паэзія другой паловы ХХ стагоддзя. — Менск: РІВШ, 2017. — С. 83—90. — 144 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-586-080-9
- Сяргей Амяльчук. Лірычны герой паэзіі Ніны Мацяш (Да 75-годдзя з дня нараджэння паэтэсы). // Літаратурная Беларусь : культурна-асьветніцкі праэкт ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага часу». — 2018. — № 9 (145). — С. 9 (3).
- Марыя Новік. «Іду ў сад, дзе мне ўтульна і памоцна…»: Ніна Мацяш — Антуан дэ Сент-Экзюперы. // Літаратурная Беларусь : культурна-асьветніцкі праэкт ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага часу». — 2020. — № 11 (171). — С. 18 (12).
Відэа, аудыёРэдагаваць
- Ніна Мацяш (1993) пра Яўгенію Янішчыц.
- Ніна Мацяш. Разважаньні пра бацькоў. Музэй гімназіі г. Белаазёрска.
- Ніна Мацяш. Сябрыне 2001 г. Музэй гімназіі г. Белаазёрска.
- Уступнае слова Ніны Мацяш на юбілейнай вечарыне Музэй гімназіі г. Белаазёрска.
- Культурнае бязмежжа. Успамін пра Ніну Мацяш Беларускае Радыё Рацыя — Беласток..
- Фільм берасьцейскага тэлебачаньня пра Ніну Мацяш. Тэлерадыёкампанія «Брэст» (2009).
- Памяці Ніны Мацяш. Берасьцейскае тэлебачаньне, 21 кастрычніка 2013.
- Культурнае бязмежжа. Успамін пра Ніну Мацяш Беларускае Радыё Рацыя — Беласток..
- Нiна Мацяш «Сэрца плача па любові»
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Перадача радыё «Рацыя», прысвечаная памяці Ніны Мацяш, ад 19.12.2008. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 15—17.
- ^ Васіль Жуковіч. Пасля развітання. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 18.
- ^ Алена Літвін. * * * Сястра мая!.. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 18.
- ^ Алесь Каско. Цяжкі камень, важкі колас. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 20—26.
- ^ У вянок Ніне Мацяш. // Наша вера : штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс. — 2009. — № 1 (47). — С. 58—60.
- ^ Ніна Мацяш. Старонкі біяграфіі. // ЛіМ : штотыднёвая газэта. — 14 ліпеня 1989. — № 28 (3490). — С. 5—9.
- ^ Мікола Жуковіч. Вольга Аляксеева. З сямейнага альбома Ніны Мацяш. // Маладосць : часопіс. — 2011. — № 8 (693). — С. 111—115.
- ^ Ніна Мацяш. Сёстрам Ані і Марыі. Прыручэнне вясны: лірыка. / мастак М. М. Селяшчук. — Менск: Мастацкая літаратура, 1979. — С. 8. — 78 с. — 4000 ас.
- ^ Уладзімір Калесьнік. Дарунак мудрасьці. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2010. — № 3. — С. 12—16.
- ^ Ніна Мацяш. Берасцейшчына літаратурная. Маем добрую навіну. // Літаратурная Беларусь : культурна-асьветніцкі праэкт ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага часу». — 2007. — № 2—3. — С. 10 (2).
- ^ Ніна Мацяш. Сябры. // Літаратурная Беларусь : культурна-асьветніцкі праэкт ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага часу». — 2007. — № 6—7. — С. 11 (3).
- ^ Ніна Мацяш. Палёт над жытам / рэдактар Зінаіда Дудзюк; мастак Вярышка Аляксандр. — Брэст: Выд. С. Лаўрова, 1997. — С. 2. — 58 с. — (Берасьцейскае вогнішча). — ISBN 985-6371-10-4
- ^ Ніна Мацяш. Душою з небам гаварыць. Цыклы: Ах, чароўные дудачкі; Той час, які прасякнуты табою...; Рух, і лятунак, і нясцерпны жаль...; Не ў Рым вядуць дарогі...; Над гняздзечкам лісток залацее...; Пакуль глядзіш на белы свет...; Бо люблю непаўторны свой род.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 449, 450. — 461 с. — (Беларусукая паэзія XX стагоддзя). — 2000 ас. — ISBN 985-02-0438-9
- ^ Ніна Мацяш. Паэма жніва. // Полымя : часопіс. — 1983. — № 11 (655). — С. 154—158.
- ^ Ніна Мацяш. Шчаслiвай долю назавi… Лірыка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. https://kamunikat.org/?pubid=13676. — 109 с. — 4200 ас. — ISBN 5-340-00468-6
- ^ Мікола Ваўранюк. Мая тэма — чалавек: гутарка з беларускай паэткай Нінай Мацяш. // Ніва : штотыднёвая газэта. — 1992. — № 20 (1879). — С. 3.
- ^ Аліўе, Жан. У краіне індзейцаў / З францускай мовы пераклала Н. Мацяш; Мал. Р. Маро, Д. Катліна. — Менск: Мастацкая літаратура, 1973. — 93 с. — 17 000 ас.
- ^ Жорж Сымэнон. Першая справа Мегрэ = Simenon. La première enguête de Maigret. Paris: Press de la cité / пераклад з французскай мовы Н. Мацяш ; пад рэдакцыяй Я. Семяжона; мастак У. С. Піменаў. — Менск: Юнацтва, 1982. — 165 с. — 60 000 ас.
- ^ Гі дэ Мапасан. Навелы: пераклад з французскай. / укладаньне й камэнтары Сяргея Шупы. — [[|]]. — Менск: Мастацкая літаратура, 1987. — 365 с. — (Бібліятэка замежнай прозы). — 12 000 ас.
- ^ Ніна Мацяш Мой Экзюперы. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2004. — № 9 (201). — С. 92—94.
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Планета людзей: Выбранае / Пераклад з францускай і прадмова Ніны Мацяш. — Менск: Мастацкая літаратура, 1984. — 397 с. — (Бібліятэка замежнай прозы). — 16 000 ас.
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Маленькі прынц: казка / пераклад з французскай мовы Н. Мацяш; мастак І. Лобан. — Менск: Юнацтва, 1989. — 92 с. — 12 000 ас. — ISBN 5-7880-0117-X
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры; Джэймс Олдрыдж; Эрнэст Хэмінгуэй. Маленькі прынц: Казка. Паляўнічы: Раман. Стары чалавек і мора: Аповесць. / Пер. з англ. М. Валошкі; Пер. з англ. П. Марціновіча; Пер. з фр. Н. Мацяш; Маст. Г. В. Шапялевіч. — Менск: Юнацтва, 1996. — 429 с. — (Школьная бібліятэка). — 15 000 ас.
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Маленькі прынц: казка / пераклад з французскай Н. Мацяш пад рэдакцыяй З. Коласа ; ілюстрацыі аўтара. — Менск: Зміцер Колас, 2017. — 104 с. — (Добрая кніга). — 1000 ас. — ISBN 978-985-7164-57-8
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Маленькі прынц: казка / пераклад з французскай Н. Мацяш пад рэдакцыяй Марыя Новік ; ілюстрацыі аўтара. — Менск: Попурри, 2019. — 123 с. — 2500 ас. — ISBN 978-985-15-3946-4
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Маленькі прынц: казка / пераклад з французскай Н. Мацяш пад рэдакцыяй Марыя Новік ; ілюстрацыі аўтара. — Менск: Попурри, 2021. — 123 с. — 2500 ас. — ISBN 978-985-15-4902-9
- ^ П'ер дэ Рансар, Жаашэн Дзю Бэле, Агрыпа д'Абінэ, Жан Антуан дэ Баіф, Рэмі Бэлё, Жан Бэрто, Клод дэ Бютэ, Жак Грэвэн, Луі Дэ Мазюр, Філіп Дэпорт і інш. Багаславі сустрэчу мне...: Выбр. лірыка Плеяды / Пер., прадм. і камент. Н. Мацяш. — Берасьце: 2001. — 166 с. — (Паэзія народаў свету).
- ^ Франсуа Жакмэн. Поры году: вершы / Пераклад з францускай Ніна Мацяш. — Менск: Беларусі кнігазбор, 2003. — 115 с. — 500 ас. — ISBN 985-6730-20-1
- ^ Ніна Мацяш. Пра Яе. Мая сястра Эльке Эрб. Вершы. // Крыніца : Штомесячны культуралягічны часопіс. — 1995. — № 7 (12). — С. 47—53.
- ^ Ніна Мацяш. Пераклады з нямецкай паэтэсы Х. Лавант. // Заря : часопіс. — 24.01.1995. — С. 3—17.
- ^ Ніна Мацяш Мая Шымборска. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2005. — № 8 (212). — С. 114.
- ^ Віслава Шымборска. Свет, варты вяртання: лірыка / пераклад з польскай і каментарыі Ніны Мацяш ; рэдкалегія: Рыгор Барадулін і інш.; прадмова У. Калесніка; мастак І. С. Лузько. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991. — 150 с. — (Паэзія народаў свету). — 900 ас. — ISBN 5-340-00572-0
- ^ Віслава Шымборска. Хвіля: вершы = Chwila / Wislawa Szyzmborska. Krakow: Znak, 2002 / пераклад з польскай мовы на беларускую Ніны Мацяш. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 67 с. — 490 ас. — ISBN 985-504-032-5
- ^ Віслава Шымборска. Двукроп'е: вершы / пераклад з польскай мовы Н. Мацяш. — Менск: Про Хрысто, 2010. — 71 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-6825-19-7
- ^ Т. Шаўчэнка, Л. Украінка, А. Гаўрылюк, Л. Кастэнка, М. Львовіч, П. Мах, В. Гэй, В. Барна, А. Кавалёва, Н. Горык Гарнуся душою да слова: пераклады Ніны Мацяш. Зборнік украінскай паэзіі / укладальнікі: М. І. Новік, С. А. Варонік, Г. В. Скарына ; уступны артыкул М. Новік. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 293 с. — 600 ас. — ISBN 978-985-7059-64-5
- ^ Олександр Гаврилюк. Пісня з Берези: поема / упорядник і автор вступної статті Р. А. Братунь ; переклад В. І. Глотова, Н. Й. Мятяш ; художник В. С. Овчинніков. — Львів: Каменяр, 1979. — 61 с. — 28 000 ас.
- ^ Валадзімір Барна. Мелодыя срэбнае ночы: вершы / пераклад з украінскай мовы Ніны Мацяш. — Брэст: Выд. С. Лаўрова, 1998. — 69 с. — ISBN 985-63-71-22-8
- ^ Ніна Мацяш Мая Кастэнка. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2007. — № 1 (229). — С. 88—90.
- ^ Ліна Кастэнка. Лірыка. Маруся Чурай: гістарычны раман у вершах / пераклала з украінскай Ніна Мацяш; прадмова Т. Каламіец. — Менск: Мастацкая літаратура, 1989. — 277 с. — 6000 ас. — ISBN 5-340-00234-9
- ^ Ніна Мацяш. Тройчы сем. (Новыя пераклады). // Полымя : часопіс. — 1994. — № 5 (781). — С. 131—141.
- ^ Ніна Мацяш. Перабіраю самацветы... : выбраныя пераклады з еўрапейскай паэзіі. — Менск: Цэнтр Супольнасць, 2002. — 138 с.
- ^ «Казка пра суседзяў, зьмяю й мядзьведзя». Белаазёрская дзіцячая бібліятэка. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Песьня «Калыханка маме». Выконвае Т. Раеўская. Сл. Н. Мацяш. Муз. А. Вінаградавай. Музэй гімназіі г. Белаазёрска.
- ^ Н. Мацяш. Бэзавая завіруха. Музычна-паэтычная кампазіцыя.. — Брэст: Мастацкая літаратура, 2004. — С. —. — (Музыка).
- ^ Душою зь небам гаварыць. Памяць аб Ніне Мацяш. Прыдзьвінскі край Праверана 2 жніўня 2018 г.
- ^ Песьня. Калыханка маме. Музыка Іны Вінаградавай. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 1995. — № 3 (87). — С. 77, 78.
- ^ Музыка Віташнеў, Б.; словы Мацяш Н. Вярба мая, сястрычка мая... «Хто ў першыню назваў цябе плакучай…» / укладаньне Т. В. Даніловіч // Я з тых мясцін... : зборнік песень. — Менск: 1990. — С. 24—26.
- ^ Песьні на словы Ніны Мацяш. Музыка Марыяны Марозавай. «Але твая сляза». «Раманс». «Воран кружыць». «Я вас люблю». // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 1993. — № 9 (69). — С. 66, 73.
- ^ Калыханка маме / слова Н. Мацяш, музыка Г. Кутас (Вилейский район, д. Илья). «Жывіца», народны клюб кампазытараў і паэтаў, «Дольніца», народны вакальны ансамбаль.
- ^ Ніна Мацяш. Мацяш Ніна, «Я ў сад баюся не вярнуцца...»: Песні Ніны Аксёнчык і Аляксандра Аўсіюка. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2002. — № 3 (171). — С. 13—17.
- ^ Fair land of Byelorussia: an anthology of modern Byelorussian poetry / compiler: Anatol Vyartsinski; translated from the Byelorusan by Walter May. — Moscow: Progress Publishers, 1976. — 376 с. — 4500 ас.
- ^ Антология на беларускаа поезия / съставител и уводна студия: Румяна Евтимова; превод: Андрей Германов і інш.. — София: Панорама, 2000. — 703 с. — ISBN 954-9655-10-5
- ^ Болка : белоруски поети за Чернобил / съставителство: Сяргей Законников ; редактор: Христо Попов. — София: Илинда-Евтимов, 2005. — 99 с. — ISBN 954-711-067-5
- ^ Šviesa languose = Святло ў вокнах: baltarusių poezijos antologija / sudarytojas: Gendrik Petkevič ; projekto koordinatorė: Birutė Jonuškaitė. — Vilnius: Homo liber, 2008. — 317 с. — ISBN 978-9955-716-50-1
- ^ Suplement poetycki ze współczesnej liryki białoruskiej / wybór i redakcja: Adam Pomorski; przełożyli: Jerzy Litwiniuk i Adam Pomorski. — Warszawa: Dom Kultury Śródmieście, 2008. — 137 с. — (Biblioteka kwartalnika «Tekstualia»). — ISBN 978-83-919945-2-8
- ^ Нина Матяш. Неутоленность: лирика / перевод с белорусского Светланы Кузнецовой. — Москва: Советский писатель, 1979. — 102 с. — 15 000 ас.
- ^ Свой камень. Поэзия Беларуси. // Сибирские огни : часопіс. — 2009. — № 2. — С. —.
- ^ Антологија белоруске поезије / приредио Иван Чарота; превод са белоруског Миодраг Сибиновић. — 2-о проширено изд., изд. о 130. годишњици класика белоруске књижевности Јанка Купале и Јакуба Коласа. — Београд: Српска књижевна задруга, 2012. — 230 с. — (Антологије / Српска књижевна задруга). — ISBN 978-86-379-1209-5
- ^ Ніна Мацяш. Вічний корінь душі: поезії. Цыклы: Ким би я була; Жінка весну приручала; Олекса Довбуш: уривки з поеми-бувальщини / передмова Володимир Барни. — Тернопіль: Лілея, 2005. — 89 с. — ISBN 966-656-095-X
- ^ Poètes russes, bélarusses et polonais / traduit en français par Nina Debolskaya. — Менск: Victor Khoursik, 2013. — 110 с. — 55 ас. — ISBN 978-985-7025-10-7
- ^ Poètes russes, bélarusses et polonais / traduit en français par Nina Debolskaya. — 2-e éd., revue et corrigée. — Менск: Victor Khoursik, 2017. — С. —. — 135 с. — 35 ас. — ISBN 978-985-7025-69-5
- ^ Міжнародная прэмія — у беларускай паэтэсы.(недаступная спасылка)
- ^ Літаратурная абласная прэмія імя У. Калесніка 2007—2021 гг. 2009. ПАЭЗІЯ Н. Мацяш «У прыгаршчах ветру»: вершы, пераклады, эсэ.
- ^ БЕЛААЗЁРСКАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ НІНЫ МАЦЯШ
- ^ Гісторыка-краязнаўчы музэй гімназіі ў Белаазёрску
- ^ Святлана Бранковіч. Паэтэса заўжды з намі. Ушанаваньне памяці Ніны Мацяш. // Газета для вас. Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын : газэта. — 20.11.2009. — № 47 (725). — С. 3.
ЛітаратураРэдагаваць
- Уладзімер Арлоў. Імёны свабоды. «Мы — толькі нечая памяць пра нас.». — 4-е. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — С. 588, 589. — 826 с. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.). — ISBN 978-0-929849-83-6
- Ніна Борсук «З пяшчотным даверам да чытача...»: нарысы па літаратуры Берасцейшчыны / пад агульнай рэдакцыяй З. М. Заіка. — Брэст: БрДТУ, 2015. — С. 27—41. — 191 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-493-354-2
- Радзім Гарэцкі. Жыццёвы меланж : публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ. — Менск: С. 356—358.
- Таццяна Падаляк. Дыялогі на мяжы стагоддзяў: класікі і сучаснікі ў інтэр'еры часу. У 2 ч. / у кнізе выкарыстаны фотаздымкі Анатоля Клешчука, Яўгена Пясецкага, Кастуся Дробава, Марыі Жылінскай, Мікалая Амельчанкі, Вольгі Кляшчук і Віктара Стралкоўскага. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — Т. Ч. 1.. — С. 184—193. — 215 с. — 1100 ас. — ISBN 978-985-7059-57-7
- Сяргей Панізьнік. Абліччы сустрэчаў: нататкі. — Менск: Медысонт, 2017. — С. 48—51. — 142 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-7136-49-0
- Ала Сямёнава. У святой краіне выгнання: імпрэсіі, адлюстраванні. — Менск: Кнігазбор, 2011. — 486 с. — (Кнігарня пісьменніка; вып. 10). — 300 ас. — ISBN 978-985-6976-84-4
Даведнікі, энцыкляпэдыіРэдагаваць
- Максім Багдановіч / складальнікі: І. У. Саламевіч, М. В. Труса; пад навуковай рэдакцыяй М. В. Труса. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — С. 336. — 605 с. — 2000 ас.
- Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова»: бібліягр. паказ. / склад. : А. В. Высоцкая і інш.. — Менск: Бел. асац. «Конкурс», 2008. — С. 167, 168. — 256 с. — 3800 ас. — ISBN 978-985-6821-22-9
- Лявон Валасюк. Непрыдуманыя партрэты: мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны. — Брэст: Брэсцкая друкарня, 2014. — С. 154—155. — 283 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-524-166-0
- Ліпскі У. С. Ніна Мацяш. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 — С. 233.
- Ніна Мацяш. // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — C. 376—377
- Ніна Мацяш. // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 4: Лазарук — Перкін. — Мн.: БелЭн, 1994. — 528 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-153-6. — C. 265—269
- Ніна Мацяш. // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 663с.:іл. с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0805-9 — С. 444
- Ніна Мацяш. // Тэатральная Беларусь у 2-х тамах: Энцыклапедыя / Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 2: Л-Я. — С. 102. — ISBN 985-11-0254-7 (т. 2), 978-9851102545
- Ніна Мацяш. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас. — С. 490.
- Літаратурная карта Берасцейшчыны / Творчая група: рэд. і уклад. Анатоль Крэйдзіч і інш.. — Брэст: Берасьцейская друкарня, 2008. — С. 64—71. — 504 с.
- В. П. Рагойша. Паэтычны слоўнік / рэцэнзэнт Уладзімер Гніламёдаў. — 2-е. — Менск: Вышэйшая школа, 1987. — С. 114, 130, 267, 374. — 4700 ас.
ПэрыёдыкаРэдагаваць
- Марыя Антанас. З душы матулі. Словы пра Ніну Мацяш. // Дзеяслоў : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — 2020. — № 10 (108).
- Уладзімер Арлоў. «Аддавайся жыццю светланосна!..»: Ніна Мацяш. // Літаратурная Беларусь : культурна-асьветніцкі праэкт ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага часу». — 2015. — № 2 (102). — С. 12 (4).
- Данута Бічэль. Ніна Мацяш і сяброўкі яе святога жыцця. // Дзеяслоў : часопіс. — ліпень 2013. — № 65. — С. 266—274.
- Данута Бічэль. «У прасторы міласэрнасці…»: Данута Бічэль пра Ніну Мацяш. Гутарыла Марыя Новік. // Літаратурная Беларусь : культурна-асьветніцкі праэкт ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага часу». — 2018. — № 12 (148). — С. 10 (4).
- Васіль Дранько-Майсюк. Ружа, якая ведае пра свой лёс. Эсэ пра Ніну Мацяш. // ЛіМ : газэта. — 28 верасьня 2018. — № 38. — С. 5.
- Васіль Жуковіч. Памяці Ніны Мацяш. Вершы. // Полымя : часопіс. — 2010. — № 9 (971). — С. 75—79.
- Katrin. «Паратуе радня па духу…» Да 75-годдзя з дня нараджэння Ніны Мацяш. // Раённыя Будні. : газэта. — 18 верасьня 2018.
- Сяргей Панізьнік. Нектар душы Ніны Мацяш. // ЛіМ : газэта. — 22 траўня 2015. — № 20. — С. 11.
- Ларыса Цімошык. Каралева. // ЛіМ : газэта. — 28 верасьня 2018. — № 38. — С. 5.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Хатняя старонка Ніны Мацяш «Звязда»
- 20 верасня 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Ніны Іосіфаўны Мацяш (1943—2008) Краязнаўства Берасцейшчыны
- Кантэкст — Васіль Жуковіч пра заходніцкі менталітэт, Ніну Мацяш і шахматы «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» — Усевалад Сцебурака гутарыць з паэтам, перакладчыкам, шахматыстам Васілём Жуковічам.. Праверана 11 лістапада 2020 г.
- Ніна Мацяш «Сэрца плача па любові» «Звязда»
- Мацяш Ніна Іосіфаўна Беларусь у асобах і падзеях