Міхась Скобла
беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст
Міхась Скобла (нарадзіўся 23 лістапада 1966 году, в. Пяляжын, Дзярэчынскі сельсавет, Зэльвенскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст.
Міхась Скобла | |
Менск, 2014 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Міхаіл Уладзімеравіч Скобла |
Нарадзіўся | 23 лістапада 1966 (57 гадоў) Паляжын, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, перакладнік |
Гады творчасьці | З 1990 г. |
Жанр | паэзія |
Мова | беларуская |
Дэбют | «Вечны Зьніч» (1990) |
Прэміі | Прэмія Алеся Адамовіча (2000) Гліняны Вялес (2016) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў філялягічны факультэт БДУ (1991). Працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопісу «Роднае слова», намесьнікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Вядзе аўтарскую праграму «Вольная студыя» на Радыё Свабода. Жыве ў Менску.
Творчасьць
рэдагаваць- 1990 — «Вечны Зьніч» (паэзія)
- 1993 — «Розгі ў розніцу» кніга літаратурных пародыяў
- 1994 — «Вочы Савы» (паэзія)
- 1998 — «Камень-перунок» зборніка вершаў для дзяцей
- 2000 — «Нашэсьце Поўні» (паэзія)
- «Дзярэчынскі дыярыюш», кніга гістарычных нарысаў
Складальнік анталёгій беларускай паэзіі 20 ст. «Краса і сіла» (2003) і сусьветнай паэзіі ў беларускіх перакладах «Галасы з-за небакрая»[1] (2008)
Узнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000)
- Ляўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2016)[2]
- Ляўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі Воін Сьвятла (2017)
-
Міхась Скобла ў час сваёй лекцыі аб жыцьці і творчасьці Рыгора Барадуліна. Менск, 28 сакавіка 2014 г.
-
Міхась Скобла расказвае, як Рыгор Барадулін за пераклад на беларускую мову паэтаў Каўказу (Дагестану, Чачні і інш.) атрымаў у падарунак сэртыфікат на валоданьне пляцам зямлі ў Дагестане.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Галасы з-за небакрая: анталёгія паэзіі сьвету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарый 2008. — 896 с 1000 ас. У склад анталёгіі ўвайшлі творы 658 паэтаў (у тым ліку Адам Міцкевіч, Бунін, Бадлер, Петрарка, Гётэ, Рыльке, Іва Андрыч, Яраслаў Сайферт, Ян Павал II, Рыгдзін Цаньян Джамца, Ян Твардоўскі, Муцухіта, Ўільям Шэксьпір), перакладзеныя 198 перакладчыкамі (у тым ліку Янка Брыль, Анатоль Сідарэвіч, Фларыян Ждановіч, Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі, Васіль Сёмуха, Алесь Разанаў, Ніна Мацяш) з 57 моваў. Анталёгія аздобленая майстрам кніжнага дызайну Генадзям Мацурам. Выданьне зьмяшчае біяграфічныя зьвесткі пра кожнага перакладчыка, праілюстраванае рэдкімі фатаздымкамі.
- ^ Міхась Скобла — лаўрэат «Глінянага Вялеса» за 2016 год
Літаратура
рэдагаваць- Скобла Міхась // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
- Водгульле ХХ стагодзьдзя: «Галасы з-за небакраю» // Наша Ніва on-line: Літаратура / 12:33, 19 верас. 2008 — Эл. рэсурс nn.by