Беларусь (1944)
беларускі часопіс
(Перанакіравана з «Беларусь (часопіс)»)
«Беларусь» — штомесячны ілюстраваны грамадзка-палітычны часопіс.
Беларусь | |
Тэматыка | грамадзка-палітычны часопіс |
---|---|
Краіна | БССР, Беларусь |
Заснавальнік | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Дата заснаваньня | 1944 |
Мова | беларуская, расейская, ангельская, француская, нямецкая, гішпанская, польская |
ISSN | 1067-3660 |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны Саюзам пісьменьнікаў Беларусі. Выдаецца з студзеня 1944. У 1944 годзе выходзіў паралельна на беларускай і расейскай мовах, спачатку ў Маскве (№1—3), потым у Менску. З 1945 году — на беларускай мове.
Лічыцца, што часопіс зьяўляецца адноўленым часопісам «Чырвоная Беларусь»[1].
Сучаснасьць
рэдагавацьЗ 2005 году мае назву «Беларусь. Belarus». Заснавальнікамі зьяўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыя газэты «СБ — Беларусь сегодня», «Белзьнешэканомбанк». Выходзіць на ангельскай, францускай, нямецкай, гішпанскай і польскай мовах.
Галоўныя рэдактары
рэдагаваць- Ільля Гурскі (1944—1960)
- Міхась Калачынскі (1960—1978)
- Аляксандр Шабалін (1978—2003)
- Алесь Жук (2003—2005)
- Віктар Харкоў (з 2005)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Конан У. М. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1993 Т. 1: А — Беліца. — С. 483.