Уладзімер Гніламёдаў

Уладзі́мер Гніламё́даў (нарадзіўся 26 сьнежня 1937, в. Кругель, цяпер Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі літаратуразнавец, доктар філялягічных навук, акадэмік НАН Беларусі.

Уладзімер Гніламёдаў
Уладзімер Васільевіч Гніламёдаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 сьнежня 1937 (86 гадоў)
в. Кругель, Берасьцейскі павет, Палескае ваяводзтва, Польская рэспубліка
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнавец, філёляг
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту (1959). Служыў у Савецкай арміі (1959—1961).

Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дому, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Берасьцейскага раёну. У 1965 скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытуту.

У 1969—1976 працаваў у апараце ЦК КП Беларусі інструктарам, пасьля загаднікам сэктару мастацкай літаратуры. З 1976 — намесьнік дырэктара Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1977 адначасова загаднік аддзелу тэорыі літаратуры.

У 2003 годзе абраны акадэмікам НАН Беларусі па сэкцыі беларускага літаратуразнаўства.

Чалец СП СССР з 1972.

Творчасьць

рэдагаваць

У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962.

Выдаў брашуры «Лірычны летапіс часу» (1967), «Ленін у сэрцы» (1968), «Сучасная беларуская паэзія» (1969), «Пафас жыццесцвярджэння: Вобраз чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985).

Аўтар манаграфіяў «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983), «Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам» (1976), «Як само жыццё» (1980), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987), «Ад даўніны да сучаснасці» (2001), «Я. Купала. Жыццё і творчасць» (2002).

Адзін з аўтараў кнігі «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (са Сьцяпанам Лаўшуком і Лідзіяй Савік, 1987).

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны мэдалямі. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесьніка (1996) і прэміі НАН Беларусі (2006).

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.