Сяргей Законьнікаў
Сярге́й Зако́ньнікаў (нар. 16 верасьня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкі раён) — беларускі паэт, журналіст, публіцыст.
Сяргей Законьнікаў | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 16 верасьня 1946 (77 гадоў) в. Слабада, Бешанковіцкі раён | |||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт, журналіст, пісьменьнік, публіцыст | |||
Гады творчасьці | 1963 — дасюль | |||
Жанр | лірыка | |||
Мова | беларуская мова[1], расейская мова[1], украінская мова[1], грузінская мова[1] і летувіская мова[1] | |||
Дэбют | газэта «Віцебскі рабочы» (1963) | |||
Прэміі | Літаратурная прэмія СП Беларусі імя А. Куляшова (1982) Дзяржаўная Прэмія Беларусі (1991)
| |||
Узнагароды |
Біяграфія Рэдагаваць
Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1969 годзе. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёну. Пасьля — супрацоўнік ушацкай раённай газэты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкому камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газэты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 — карэспандэнт газэты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сэктара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 г. Сябра СП СССР з 1977 году.
Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газэта «Віцебскі рабочы»). У 1970 у калектыўным зборніку «Рунь» надрукавана падборка вершаў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расейскіх, украінскіх, грузінскіх і летувіскіх паэтаў.
Узнагароды Рэдагаваць
- Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1982) за кнігу вершаў «Пакуль жыве мая бяроза».
- Ляўрэат Дзяржаўнай Прэміі Беларусі (1991)
- Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалём.
Творы Рэдагаваць
- Бяседа (кніга)
- Устань да сонца
- Пакуль жыве мая бяроза
- Прысак часу
- Заклінаньне
- Лісьцём дарога запала…
- Валун каля Лінца. Валун каля Лінца. Кніга на валуне. (Памяці Мар’яна Дуксы.) // Наша вера : часопіс. — 2019. — № 88. — С. 44—47.