Сяргей Панізьнік

Сярге́й Сьцяпа́навіч Пані́зьнік (нар. 10 траўня 1942; в. Бабышкі, Даўгінаўскі сельсавет, Мёрскі раён, Віцебская вобласьць, БССР) — беларускі паэт, журналіст, перакладчык.

Сяргей Панізьнік
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Сяргей Прапар
Нарадзіўся 10 траўня 1942 (81 год)
в. Бабышкі, Даўгінаўскі сельсавет, Мёрскі раён, Віцебская вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, журналіст, перакладчык
Гады творчасьці з 1959 году
Жанр лірыка
Мова беларуская
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Ордэн Трох Зорак 1-й ступені
Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі
Творы на сайце Kamunikat.org

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бабышкі ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці БССР. Скончыў Магілёўскую мэдыцынскую вучэльні (1962), факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні (1967).

З 1967 году — ваенны журналіст. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі[Крыніца?] (1967). Знаходзячыся на службе ў Савецкім Войску ў верасьні 1969 году быў накіраваны ў Чэхаславаччыну. У 1971 годзе ажаніўся зь беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц. У кастрычніку 1976 году быў выключаны з КПСС, у гэтым жа годзе шлюб зь Яўгеніяй Янішчыц быў скасаваны.

З 1977 году працаваў у газэце «Вячэрні Мінск», з 1980 гаду — рэдактар на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982—1996 гадах — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992—1994 гадах — у Нацыянальным навукова-асьветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996—1999 гадах — навуковы сакратар Літаратурнага музэю Я. Купалы.

БібліяграфіяРэдагаваць

  • «Кастры Купальля» (1967)
  • «Палявая пошта» (1972)
  • «Крона надзеі» (1975)
  • «Чало і век» (1979)
  • «Слова на дабрыдзень» (1982)
  • «Мацярык» (1984)
  • «Стырно» (1989)
  • «А пісар земскі…» (1994)
  • «Сустрэча роднасных сусьветаў» (1997)

Кнігі для дзяцейРэдагаваць

  • «Адкуль вясёлка п’е ваду» (1981)
  • «Жыцень» (1986)
  • «Мы — грамацеі» (1989)
  • «Золкая зёлка» (1999)

ПеракладыРэдагаваць

  • Сустрэча роднасных сусьветаў (1997)

ПубліцыстыкаРэдагаваць

УзнагародыРэдагаваць

Узнагароджаны латвійскім ордэнам Трох Зорак (1998), беларускім мэдалём Францішка Скарыны і Мэдалём да стагодзьдзя БНР (2018).

ЛітаратураРэдагаваць

  • Панізнік Сяргей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 418.
  • Панізнік Сяргей // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 534—535.
  • Салтук, А. Слова на дабрыдзень / А. Салтук // Віцебскі рабочы. — 2002. — 11 мая.
  • Сіўко, Ф. «Усцешуся на проблеск яснавокі» / Ф. Сіўко // Народнае слова. — 2002. — 11 мая.
  • Скобла, М. Краса і сіла / М. Скобла // Звязда. — 2002. — 2 лют.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць