Тэрмапілы (часопіс)

беларускі літаратурны часопіс у Польшчы
(Перанакіравана з «Тэрмапілы»)

«Тэрмапі́лы» — літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы штогадовы часопіс[1]. Выдавец — Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»[2][3]. Выдаецца з 1998 году ў Беластоку, Польшча. Галоўны рэдактар — Ян Чыквін[4]. Мова выданьня — беларуская, польская.

Тэрмапілы
Тэрмапілы.jpg
Тэматыка літаратура
Краіна Польшча
Адрас Беласток
Заснавальнік Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»
Выдавец Беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»
Галоўны рэдактар Ян Чыквін
Дата заснаваньня 1998
Мова Польская, беларуская
Аб’ём 350
ISSN 1506-6576

ГісторыяРэдагаваць

Часопіс «Тэрмапілы» выходзіць з 1998 году, юбілейнага саракагодзьдзя аб’яднаньня «Белавежа». Да гэтага творы белавежцаў друкаваліся на Літаратурнай старонцы штотыднёвіка «Ніва», у альманахах ды аўтарскіх выданьнях[5]. Часопіс стаў першым беларускім выключна літаратурным часопісам на тэрыторыі Польшчы[6].

Ва ўступным слове да першага нумару рэдактар «Тэрмапілаў» Я. Чыквін акрэсьліў канцэпцыю часопіса:

«Хочацца спадзявацца, што ад самага пачатку часопісу будзе ўласьціва формула адкрытасьці ў тым сэнсе, што ён стане месцам сустрэчы для ўсіх, хто хоча творча займацца беларускім прыгожым пісьменствам, беларускаю культураю і іх дасьледаваньнем, як у нас, так і па-за межамі Польшчы»[4][7].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Тэрмапілы: літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. НББПраверана 2020-04-27 г.
  2. ^ Мальдзіс А.І. (26 чэрвеня 2008) У беластоцкай “Белавежы” — юбілей. СБ. Беларусь сегодняПраверана 2020-04-27 г.
  3. ^ Навукова-публіцыстычныя выданні. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Праверана 2020-04-27 г.
  4. ^ а б Тварановіч Г.П. (10 студзеня 2014) Беларуская літаратура ў Польшчы. ТБМПраверана 2020-04-27 г.
  5. ^ Мастацкія творы на старонках часопіса Тэрмапілы: жанры, тэматыка, праблематыка. — 2016. — С. 1.
  6. ^ Астраўцоў С.А. (7 мая 2001) Што такое “Правінцыя”?. Наша НіваПраверана 2020-04-27 г.
  7. ^ «Тэрмапілы» 1998, № 1, с. 3.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць