Хрысьціна Лялько

беларуская пісьменьніца, перакладніца, журналістка
(Перанакіравана з «Крыстына Лялько»)

Хрысьціна Лялько (нар. 30 сакавіка 1956) — беларуская пісьменьніца, перакладніца і журналістка, галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria». Пераклала на беларускую асобныя творы Яна Паўла II, Яна Твардоўскага і іншых.

Хрысьціна Лялько
Хрысьціна Аляксееўна Лялько
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 30 сакавіка 1956 (68 гадоў)
вёска Хадзюкі, Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналістка
Гады творчасьці З 1971-га
Жанр Паэзія, проза, пераклад
Мова Беларуская
Дэбют У лідзкай газэце «Уперад»
Значныя творы Навэла «Песьня»
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Біяграфія

рэдагаваць

Пасьля заканчэньня Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідзкага раёну. Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria», старшыня журы кінафэстывалю «Magnificat».

Творчасьць

рэдагаваць

Першыя вершы апублікавала ў 1971 годзе ў лідзкай газэце «Уперад». Аўтарка кніг прозы «Дарога пад гару», «Сьвітанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй сьвету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладзіслава Сыракомлі «Менск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасьвядомасьць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага ды іншыя тэалягічныя творы.

Узнагароды

рэдагаваць
  • 1986 — Прэмія Ленінскага камсамола Беларускай ССР.
  • 18 сьнежня 2012 — Мэдаль «Bene merenti» (па-беларуску: «Заслужаным»). За вялікі ўклад у разьвіцьцё Касьцёла ў Беларусі.[1]

Бібліяграфія

рэдагаваць

Пераклады

рэдагаваць
  • Уладзіслаў Сыракомля. Мінск : беглы агляд сучаснага стану Мінска / пераклад з польскай мовы Хрысьціны Лялько. — Мінск: Голас Радзімы, 1992. — 117 с. — 4730 ас.
  • Вітторыё Мэссоры. Пераступіць парог надзеі: Ян Павел ІІ адказвае на пытаньні Вітторыё Мэссоры = Przekroczyc prog nadziei: Jan Pawel II odpowiada na pytania Vittoria Messoriego. Lublin, 1994 / пераклад Хрысьціны Лялько. — Рым, Люблін, Мінск: Сінадальная бібліятэка, 1997. — 159 с.
  • Ян Павал II. Дар і таямніца : У пяцідзесятую гадавіну майго святарскага пасьвячэньня / пераклад Хрысьціны Лялько. — Непакалянаў: 1998. — 119 с.
  • Ян Павал II. Энцыкліка Fides et ratio святога айца Яна Паўла II да біскупаў каталіцкага Касцёла пра адносіны памiж вераю і розумам / пераклад з польскай Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2000. — 134 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6628-03-2
  • Кс. Эдвард Станек. З клопатам пра сумленьне : Развагі над Дэкалогам / пераклад з польскай Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2002. — 183 с. — 5000 ас. — ISBN 985-6628-12-1
  • Ян Павал II. Устаньце, хадзем = Пераклад выд.: Wstancie, chodzmy! / Jan Pawel II. Krakow : Wydawnictwo sw. Stanislawa BM, 2004 / пераклад з польскай. — Мінск: Про Хрысто, 2008. — 183 с. — 1200 ас. — ISBN 978-985-6825-14-2
  • Ксёндз Ян Гурскі. Сустрэча з рэлігіямі = Spotkanie z religiami / ks. Jan Górski. Katowice : Wydawnictwo «Księgarnia św. Jacka», 2007 / пераклад з польскай Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2009. — 166 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6825-20-3
  • Ксёндз Вацлаў Бурыла. Павінен быць хтосьці = Musi być ktoś: вершы / пераклад з польскай Хрыстыны Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2009. — 99 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-6825-26-5
  • Ян Твардоўскі. Разам з Табою = Rasem z Tobą: выбраныя вершы / пераклад з польскай Данута Бічэль, Хрысьціна Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2011. — 309 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6825-64-7
  • Св. сястра Фаўстына Кавальская ZMBM. Дзённік : Божая Міласэрнасць у маёй душы = Dzienniczek. Miłoserdzie Boże w duszy mojej / Św. Siostra M. Faustyna Kowalska ZMBM. Kraków: Misericordia, 2011 / пераклад з польскай Крыстыны Лялько ; прадмова Т. Кандрусевича. — Мінск: Про Хрысто, 2014. — 1019 с. — 2500 ас. — ISBN 978-985-7074-19-8
  • Ян Твардоўскі. Перакажыце гэта далей = Powiedzcie to dalej: выбраныя вершы / укладаньне й пераклад з польскай Х. Лялько; прадмова Аляксандры Іваноўскай. — Мінск: Про Хрысто, 2018. — 127 с. — ISBN 978-985-7074-90-7
  • Ян Твардоўскі. Гэтыя тры… : выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў / пераклад Хрысьціны Лялько. — Мінск: Про Хрысто, 2019. — 171 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-7206-07-0
  • Ян Твардоўскі. Да Маці Божай = Do Matki Bożej : вершы / пераклад з польскай і укладаньне Х. Лялько ; аўтар уступнага артыкула Аляксандра Іваноўская. — Мінск: Про Хрысто, 2021. — 191 с. — ISBN 978-985-7206-52-0

Літаратура

рэдагаваць