Данута Бічэль
Дану́та Я́наўна Бічэ́ль (нар. 1 студзеня 1938 году, в. Біскупцы Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларуская паэтка. Ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана мэдалём. Займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.
Данута Бічэль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 3 сьнежня 1937 (84 гады) або 1 студзеня 1938 (84 гады)
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1960 — цяпер |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Наваградзкую пэдагагічную вучэльню (1957), аддзяленьне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту імя Я. Купалы (1962). З 1962 выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Горадні. Сябра СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музэю Максіма Багдановіча ў Горадні. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (1989). Вядомая грамадзкая дзяячка, адна з арганізатарак і актыўных удзельніц суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988 — сябра БНФ. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласьці. Была адной з ініцыятарак выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР Міхася Ткачова (1990).
ТворчасьцьРэдагаваць
У друку выступае з 1958 году (газэта «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна зьвязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыцьцё працаўнікоў вёскі, прыгажосьць роднай зямлі.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасьцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палесьсі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш…» (2008). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985). Аўтар кнігі нарысаў, мэмуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігу прозы «Мост сьвятога Францішка» (2010).
КнігапісРэдагаваць
- Бічэль Данута. Вершы. // Полымя : часопіс. — 1983. — № 4 (648). — С. 93—95.
- Данута Бічэль. У краіне промняў ясных… Калыханка Ніне Мацяш. // Наша вера : штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс. — 2009. — № 1 (47). — С. 58—60.
- Бічэль Данута. «На высокім цярпенні згару»: Вершы. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2013. — № 2 (301). — С. 24, 25.
- Данута Бічэль. Выган. Азерца з майго сну. // Наша вера : часопіс. — 2019. — № (1) 87. — С. 41—45.
- Данута Бічэль. Вершы. // Наша вера : часопіс. — 2019. — № (2) 88. — С. 52—54.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.