Вячаслаў Рагойша (нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 году, в. Ракаў) — беларускі філёляг, літаратуразнаўца.

Вячаслаў Рагойша
Вячаслаў Пятровіч Рагойша
Род дзейнасьці беларускі філёляг, літаратуразнаўца
Дата нараджэньня 5 чэрвеня 1942 (82 гады)
Месца нараджэньня в. Ракаў, Валожынскі раён, Менская вобласьць
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, пісьменьнік, літаратурны крытык, літаратар
Навуковая сфэра беларуская літаратура[1]
Месца працы
Узнагароды
ордэн Францішка Скарыны мэдаль Францішка Скарыны

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 году ў в. Ракаў Валожынскага раёну Менскай вобласьці ў сялянскай сям’і.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963).

Доктар філялягічных навук. Прафэсар. Загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі. Сябра вучонай рады філялягічнага факультэту БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.

Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (з 1996 году). Арганізатар міжнароднай навуковой канфэрэнцыі «Ракаўскія чытаньні» (з 1996 году).

Тэма кандыдацкае дысэртацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскае дысэртацыі: «Беларуская паэзія 20 стагодзьдзя ў кантэксьце ўсходнеславянскіх літаратураў: Тыпалёгія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).

Аўтар больш чым 800 навуковых публікацыяў і дасьледаваньняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твору[2], зь якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфіяў[3]. Першым дасканала дасьледваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага клясыка.[4]

Навуковыя творы

рэдагаваць
  • Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: курс лекцый. — Мінск: БДУ, 2002. — 140 с.
  • Рукапісная спадчына Янкі Купалы: каталог / навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с.
  • Паэтычны слоўнік. Выданьне трэцяе. — Мінск: Беларуская навука, 2004[5].
  • Беларускае вершаваньне. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях. — Мінск: БДУ, 2010.[6].
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Асноўныя навуковыя і навукова-мэтадычныя публікацыі В. Рагойшы
  3. ^ «Звязда», 16 красавіка 2004 году(недаступная спасылка)
  4. ^ «Баравікі» Купалы Беларускае радыё «Рацыя» Праверана 10 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Паэтычны слоўнік(недаступная спасылка)
  6. ^ Беларускае вершаваньне(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць