Скарыніч
«Скары́ніч» — літаратурна-навуковы альманах, заснаваны кіраўніцтвам Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны. Мэтай выданьня зьяўляецца пашырэньне ў сьвеце духоўнай спадчыны Беларусі, творчых набыткаў беларускай дыяспары ў Маскве[1].
Скарыніч | |
Краіна | Расея |
---|---|
Заснавальнік | Аляксей Каўка |
Выдавец | Аляксей Каўка |
Галоўны рэдактар | Аляксей Каўка, Віктар Чайчыц |
Дата заснаваньня | 1991 |
Мова | беларуская, маскальская |
Мінуўшчына
рэдагавацьВыдаецца з 1991 року ў Менску, Маскве і Смаленску на беларускай і маскальскай мовах[1]. Выходзіў нерэгулярна, два першыя выпускі выйшлі ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура»[2]. На 2011 рок выйшлі 10 нумароў[3].
Укладальнік альманаха — Аляксей Каўка.
Асноўная тэма выпускаў — спадчына Францішка Скарыны і праблемы яе вывучэньня, а таксама асэнсаваньне творчасьці літаратурнага згуртаваньня 1920-х гадоў «Узвышша». У выпусках зьмешчаныя невядомыя раней архіўныя дакумэнты, рукапісныя матэрыялы дзеячоў беларускай навукі і культуры Міколы Ўлашчыка, Язэпа Лёсіка, Аркадзя Смоліча, Івана Луцкевіча, Адама Бабарэкі, Язэпа Варонкі, Язэпа Дылы і інш., рэдкія фатаздымкі, хроніка дзейнасьці Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны ў Маскве[4]. Напрыклад, большасьць матэрыялаў у чацьвертым выпуску зборніку — дакументальныя[5]. Акрамя аўтараў зь Беларусі і Расеі на старонках часопісу выступаюць навукоўцы і дзеячы культуры Баўгарыі, Польшчы, Нямеччыны, Вялікабрытаніі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в К. Атрашэўскі. «Скарыніч» // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. — С. 320.
- ^ Скобла, Міхась (3 траўня 2012) Аляксей Каўка: Галоўнае — наша здольнасьць да супраціву Вольная студы. Радыё „Свабода“. Праверана 13 чэрвеня 2021 г.
- ^ АЧ. (19 сьнежня 2011) У Маскве выйшаў дзясяты нумар альманаха «Скарыніч» Культура. Рознае. Наша Ніва. Праверана 13 чэрвеня 2021 г.
- ^ Г. Г. Сяргеева. «Скарыніч» // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. — С. 448.
- ^ Ю. У. Несцяровіч. Большасць аб’ёму — археаграфічныя публікацыі // Беларускі археаграфічны штогоднік : часопіс. — 2000. — № 1. — С. 233—234.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Энцыкл. давед. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2000. — С. 110—111.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя пасылкі
рэдагаваць- Архіў выпускаў на Камунікаце
- Маскоўскі „Скарыніч“ // Наша Ніва