Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт
Берасьце́йскі дзяржа́ўны тэхні́чны ўнівэрсытэ́т (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў красавіку 1966 году ў Берасьці. Навучаньне дзённае (4 гады) і завочнае (5 гадоў). Асьпірантура з 1991 году. Мае 3 навукова-дасьледныя лябараторыі: 1) пульсавальнага гарэньня («Пульсар»), 2) будаўнічых канструкцыяў; 3) саманапружаных канструкцыяў[2]. На 2016 г. ажыцьцяўляўся набор на 27 спэцыяльнасьцяў, зь іх у магістратуру і асьпірантуру на 14 з прысваеньнем адпаведна званьняў магістраў і кандыдатаў тэхнічных, фізыка-матэматычных і эканамічных навук. На 2015 г. бібліятэка ВНУ мела плошчу 1710 м² і 3 чытальні на 290 месцаў (1-ы і 5-ы корпусы), налічвала 432 тыс. асобнікаў выданьняў.
Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт | |
Брестский инженерно-строительный институт, Брестский политехнический институт, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, Брэсцкі політэхнічны інстытут, Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, Берасьцейскі політэхнічны інстытут | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1 красавіка 1966 (58 гадоў таму) |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Сяргей Каспяровіч[1] |
Факультэтаў | 8 |
Колькасьць студэнтаў | 10 139 (2013 г.) |
Колькасьць магістрантаў | 83 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 52°5′48″ пн. ш. 23°45′30″ у. д. / 52.09667° пн. ш. 23.75833° у. д.Каардынаты: 52°5′48″ пн. ш. 23°45′30″ у. д. / 52.09667° пн. ш. 23.75833° у. д. |
Горад | Берасьце |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (да 1989 г.), Берасьцейскі політэхнічны інстытут (да 1 чэрвеня 2000 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bstu.by |
Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт |
Факультэты
рэдагавацьНа 2016 г. унівэрсытэт меў у сваім складзе 8 факультэтаў, у тым ліку завочнага навучаньня і даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, а таксама Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.
- Будаўнічы. Заснаваны 14 верасьня 1967 году. Месьціцца ў галоўным корпусе па вул. Маскоўская, д. 267. Рыхтуе архітэктараў, добраўпарадкавальнікаў будынкаў і тэрыторыяў, інжынэраў дарог, праектавальнікаў і рэстаўратараў будынкаў, тэхнолягаў будаўнічай вытворчасьці і экспэртаў нерухомасьці. Мае 10 катэдраў: 1) архітэктурнага праектаваньня і рысунка; 2) архітэктурных канструкцыяў; 3) будаўнічай мэханікі; 4) будаўнічых канструкцыяў; 5) геатэхнікі і транспартных камунікацыяў; 6) замежных моваў па тэхнічных спэцыяльнасьцях; 7) тэхналёгіі будаўнічай вытворчасьці; 8) тэхналёгіі бэтона і будаўнічых матэрыялаў; 9) фізычнага выхаваньня і спорту; 10) эканомікі і арганізацыі будаўніцтва.
- Інавацыйнай дзейнасьці, кіраваньня і фінансаў. Створаны ў 1999 годзе. Знаходзіцца ў корпусе № 7 па вул. Дзяржынскага, д. 22. Выпускае інжынэраў водазабесьпячэньня, інфарматыкаў, мэнэджараў, рахункаводаў і эканамістаў. Мае 1 катэдру: кіраваньня, эканомікі і фінансаў.
- Інжынэрных сыстэмаў і экалёгіі (раней — гідрамэляратыўны). Заснаваны ў 1971 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе інжынэраў ацяпленьня і каналізацыі, мэліяратараў і прыродаахоўнікаў. Мае 5 катэдраў: 1) водазабесьпячэньня, водаадвядзеньня і водных рэсурсаў; 2) інжынэрнай экалёгіі і хіміі; 3) накрэсьлівальнай геамэтрыі і інжынэрнай графікі; 4) прыродаўпарадкаваньня; 5) цеплагазазабесьпячэньня.
- Машынабудаўнічы (да 15 жніўня 2005 г. — электронна-мэханічны). Створаны ў 1984 годзе. Месьціцца ў корпусе № 2 (вул. Маскоўская, д. 267 корп. 2). Рыхтуе аўтаматызатараў вытворчасьці, аўтамэханікаў, мэханікаў харчовай вытворчасьці і машынабудаўнікоў. Мае 6 катэдраў: 1) аўтаматызацыі тэхналягічных працэсаў і вытворчасьці; 2) гуманітарных навук; 3) машыназнаўства; 4) супраціву матэрыялаў і тэарэтычнай мэханікі; 5) тэхналёгіі машынабудаваньня; 6) тэхнічнай эксплюатацыі аўтамабіляў.
- Эканамічны. Заснаваны 1 лютага 1995 году. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае аўдытараў, бухгальтараў, лягістыкаў, маркетолягаў, мэнэджараў і эканамістаў. Мае 6 катэдраў: 1) бухгальтарскага ўліку, аналізу і аўдыту; 2) замежных моваў эканамічных спэцыяльнасьцяў; 3) інфарматыкі і дастасоўнай матэматыкі; 4) мэнэджмэнту; 5) сусьветнай эканомікі, маркетынга і інвэстыцыяў; 6) эканамічнай тэорыі і лягістыкі.
- Электронна-інфармацыйных сыстэмаў. Створаны 25 жніўня 2005 году. Месьціцца ў корпусе № 2. Рыхтуе інжынэраў радыётэхнікі, праграмістаў і сыстэматэхнікаў. Мае 4 катэдры: 1) вышэйшай матэматыкі; 2) электронна-вылічальных машынаў і сыстэмаў; 3) інтэлектуальных інфармацыйных тэхналёгіяў; 4) фізыкі.
Мінуўшчына
рэдагавацьПры заснаваньні ў красавіку 1966 г. Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут налічваў 32 выкладнікі і 440 студэнтаў, зь іх 330 дзённага навучаньня і 110 — вечаровага. У 1969 г. лік выкладнікаў вырас да 186 чалавек пры 2700 студэнтах на 4 курсах, зь іх 1960 (72,6%) на дзённым аддзяленьні, 480 (17,8%) — на вечаровым і 260 (9,6%) — на завочным. У 1970 г. лік навучальнай і навуковай літаратуры ў бібліятэцы ВНУ перавысіў 100 тыс. асобнікаў.
У 1997 г. стварылі электронны каталёг бібліятэкі. У 1998 г. у 5-м корпусе (эканамічны факультэт) адчынілі 2 дадатковыя чытальні. На сакавік 2012 г. унівэрсытэт выпусьціў за 45 гадоў свайго існаваньня каля 25 тыс. адмыслоўцаў. На 7 факультэтах навучаліся звыш 10 тыс. студэнтаў, зь іх 190 замежных (2%; Кітай, Нігерыя, Туркмэністан, Шры-Ланка)[3]. На 1 сьнежня 2013 г. унівэрсытэт налічваў 10139 студэнтаў, зь іх 5259 (51,9%) на дзённым навучаньні, 2725 (26,9%) — на завочным, 436 (4,3%) — у інстытуце павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, 231 (2,3%) — на факультэце даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, 83 (0,8%) — у магістратуры.
2020—2021 годы
рэдагавацьРэктар Аляксандар Драган(be), які падтрымаў студэнтаў унівэрсытэта падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі, быў вызвалены ад займанай пасады 20 кастрычніка 2020 году[4]. Новым рэктарам быў прызначаны доктар тэхнічных навукаў, дацэнт Аляксандар Бахановіч[5].
28 кастрычніка 2020 году 9 студэнтаў будаўнічага факультэту й факультэту электронна-інфармацыйных сыстэмаў былі адлічаныя за г. зв. «парушэньне грамадзкага парадку»[6]. Дакладная запіска на адлічэньне студэнтаў была падпісана прарэктарам унівэрсітэту Натальляй Ялавой(be)[7]. Адна скарга на незаконнае адлічэньне дайшла да суда[8].
29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэньні студэнтаў, да якога ў жанчыны паўсталі справядлівыя пытаньні[9]. Начальніца юрыдычнага аддзелу Тацьцяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўнівэрсытэту[10].
Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі асуджаныя на міжнародным узроўні[11][12]. 21 чэрвеня 2021 году рэктар Аляксандар Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандарам Лукашэнка, быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[13]. Паводле рашэньня ЭЗ, Бахановіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[14].
Рэктары
рэдагаваць- Ігар Белагорцаў (1966—1980)
- Леанард Коршун (1980—1995)
- Уладзіслаў Фёдараў (1995—2002)
- Пётар Пойта (2002—2018)
- Аляксандар Драган(be) (2018—2020)
- Аляксандар Бахановіч (2020—2023)
- Сяргей Каспяровіч (з 2023)
Выпускнікі
рэдагаваць- Аляксей Андрэюк — дацэнт БрДТУ
- Юры Дарагакупец(be) (2002) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі 5-га і 6-га скліканьня (2012—2020)
- Міхаіл Мясьніковіч (1972) — 2-і кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (1995—2001), 12-ы старшыня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2001—2010), 7-ы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь (2010—2014)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лукашэнка ўзгадніў назначэнне рэктараў трох ВНУ. БелТА (17 студзеня 2023).
- ^ Галіна Сегянюк. Брэсцкі політэхнічны інстытут // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 298-299. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
- ^ Алена Даўжанок, Сьвятлана Яскевіч. Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт — буйны цэнтар падрыхтоўкі спэцыялістаў тэхнічнага і эканамічнага профілю // Зьвязда : газэта. — 22 сакавіка 2012. — № 54—55 (27169—27170). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ После акции солидарности в БрГТУ девять студентов попали в список на отчисление (рас.). TUT.BY (2020-10-28). Праверана 2020-10-28 г. Архіўная копія ад 2020-11-01 г.
- ^ Руководство (рас.). БрГТУ. Праверана 2021-01-24 г.
- ^ Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў Новы час Праверана 2020-10-28 г.
- ^ Аня Перова. (2020-10-29) Приказы на десятки человек и повестки в военкомат. Что сейчас происходит с отчислениями в вузах (рас.). TUT.BY. Праверана 2020-11-01 г.
- ^ Служба информации «БГ». «Отчислили за четыре пропущенных часа?» (рас.) // Брестская газета. — № 51 (940). — С. 3.
- ^ Юрысконсульт БрДТУ звольнілася, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў. Наша Ніва (2020-10-29). Праверана 2020-11-02 г.
- ^ Кристина Головийчук. Как студентов БрГТУ отчисляли после акции солидарности (рас.) // Брестская газета : газэта. — 2020. — № 46 (935). — С. 6.
- ^ As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown (анг.). Times Higher Education(uk) (2020-10-02).
- ^ 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (анг.). Scholars at Risk(en).
- ^ МГ/АА. (2021-06-21) Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). Белсат. Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
- ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021