Анатоль Вярцінскі

беларускі паэт

Анато́ль Ільлі́ч Вярці́нскі (18 лістапада 1931, в. Дзямешкава, Лепельскі раён, Віцебская вобласьць — 21 красавіка 2022, Менск, Беларусь) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Анатоль Вярцінскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 лістапада 1931(1931-11-18)
Памёр 21 красавіка 2022(2022-04-21) (90 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык
Жанр лірыка
Мова беларуская мова[1], расейская мова[1], украінская мова[1], летувіская мова[1], лацінская мова[1], баўгарская[1], польская мова[1], ангельская мова[1], гішпанская мова[1] і вугорская мова[1]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вярцінскі.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 18 лістапада 1931 году ў в. Дзямешкава Лепельскага раёну Віцебскае вобласьці у сялянскай сям’і. Брат Анатоля Вярцінскага памёр у студзені 1988 году[2].

У 1956 годзе скончыў аддзяленьне журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыях раённых газэтаў (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 годзе пераехаў у Менск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газэты «Літаратуры і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусі». Сябар Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1964 году.

 
Творчая вечарына Яна Чыквіна. Зьлева направа: Адам Мальдзіс, Галіна Тварановіч, Анатоль Вярцінскі, Ян Чыквін, Ніна Іванова, Алесь Разанаў. Беларусь, Менск, 1997 год.

У 1967—1982 гадох — літаратурны кансультант, адказны сакратар управы Саюзу пісьменьнікаў БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 годзе ў рабоце XXXII сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. У 1986—1990 гадох — галоўны рэдактар газэты «Літаратуры і мастацтва». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 году. У 1990—1995 гадох — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, намесьнік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаньнях галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, сябра Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савету.

Пайшоў з жыцьця 21 красавіка 2022.

Творчасьць

рэдагаваць

Дэбютаваў зь вершамі ў 1950-я ў студэнцкай газэце «Беларускі ўнівэрсытэт», газэце «Чырвонай зьмене», часопісе «Маладосьці».

Першая з напісаных ім паэмаў дала назву й першаму зборніку вершаў — «Песьня пра хлеб» (1962 г.). У ёй распавядаецца пра хлеб, пра тое, як ён выпякаўся маці ў вясковай пячы ў часы маленства аўтара. Але ва ўсім гэтым такая паэтызацыя, узвышэньне праяваў штодзённага жыцьця, што чытач пранікаецца духам таго часу, адчуваючы водар хлеба, выпечка якога суправаджалася ўрачыстымі прыгатаваньнямі і дзеяньнямі. Пачынаецца твор з восеньскага краявіду: паэт сузірае кружэньне кляновага лісьця, што выклікае ў яго цёплыя ўспаміны пра мінуўшчыну, пра тое, як зьбіраліся лісты дзеля таго, каб на іх леглі боханы духмянага хлеба. Паэма — гімн хлебу, сялянскай печы, маці, чалавечай працы. Паэт у сваіх узвышаных роздумах сягае думкай у прасторы сусьвету, аднак пры гэтым не адрываецца ад зямлі, ад жыцьцёвай асновы.

Аўтар кніг вершаў і паэмаў «Тры цішыні» (1966 г.), «Чалавечы знак» (1968 г.), «Выбранае» (1973 г.), «З’яўленне» (1975 г.), «Час першых зорак» (1976 г.), «Ветрана» (1979 г.), «Святло зямное» (1981 г.). У аснову кніг пакладзеныя тэмы жыцьця ў яго шматгранных вымярэньнях. Найбольш значныя творы — ліра-эпічныя паэмы «Заазер’е» і «Дажынкі» (1968) — прысьвечаны жыцьцю паваеннай беларускай вёскі, маці — вясковай працаўніцы — лірычная паэма «Начны бераг» (1972), у якой сьцьвярджаецца неабходнасьць захаваньня гармоніі ва ўзаемаадносінах чалавека з прыродай, і лірыка-філязофская паэма «Колькі лет, колькі зім!» (1979)[3].

Творам А. Вярцінскага ўласьцівыя высокі грамадзянскі патас, філязафічнасьць, аналітычнасьць, вострая публіцыстычнасьць. Паэт асэнсоўвае «вечныя» праблемы чалавечага існаваньня, маральныя каштоўнасьці жыцьця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасьць і самазадаволенасьць.

Анатоль Вярцінскі адметны сваёй творчай манэрай, спосабам паэтычнага выказваньня думак і адчуваньняў. Гэта паэт яскрава выяўленай думкі, выразна сфармуляваных развагаў, высноваў, пытаньняў. Для ягонай паэзіі ў значнай ступені характэрнае выяўленьне інтэлектуальнага пачатку. У той жа час у творах Вярцінскага рацыянальны бок паэзіі ўраўнаважваецца, гарманічна паядноўваецца з пачуцьцёвасьцю, лірычнай шчырасьцю і пранікнёнасьцю.

Паэт разважае пра, здавалася б, простыя і будзённыя рэчы і зьявы, ягоныя вершы, звычайна, пазбаўленыя яскравых мэтафараў, параўнаньняў. Аднак чытача захапляе характар разважаньняў, даверлівасьць і непасрэднасьць размовы. Зварот паэта да побытавых рэчаў — падстава для таго, каб паразважаць над законамі і асаблівасьцямі чалавечага жыцьця.

Для кампазыцыйнай будовы вершаў А. Вярцінскага характэрнае чаргаваньне, супастаўленьне розных пластоў рэчаіснасьці, розных сфэраў жыцьця. Часта й актыўна выкарыстоўвае паэт паўторы, сынтаксічны паралелізм, як сродкі ўзмацненьня мастацкай выразнасьці.

Анатоль Вярцінскі робіць прадметам паэтычнага асэнсаваньня абстрактныя, агульныя паняцьці. Выкарыстоўваюцца ім у якасьці паэтычных вобразаў нават навуковыя тэрміны, як напр., у вершы «Дзьве паралельныя прамыя». Але сьвет людзей, іх узаемадачыненьні, лёсы — вось што ў першую чаргу хвалюе і захапляе паэта. Выяўляючы пэўную рэч матэрыяльнага сьвету, аўтар за ёю бачыць перш за ўсё чалавека. У вершы «Дынамік» створаны вобраз старой жанчыны, сыны якой загінулі на вайне й якая дажывае свой век у адзіноце. Гісторыя пра тое, як у старой жанчыны сапсаваўся радыёпрыёмнік і яна пайшла да майстра прасіць дапамогу, расказана аўтарам з прачуласьцю, абвостраным спачуваньнем, чым пранікаецца чытач.

Рыфма ў вершах А. Вярцінскага вызначаецца багацьцем сугуччаў, яскравасьцю, кантрастнасьцю. На яе звычайна падае лягічны націск у вершаваным радку, зьвяртаецца найбольшая ўвага.

Перагукваньне словаў, падабенства іх гукавой абалонкі як бы наглядна паказвае небясьпеку памыліцца, прыняць адну зьяву за іншую.

Паасобныя вершы пакладзеныя на музыку. Паводле паэмы «Колькі лет, колькі зім!», пастаўлены тэлеспэктакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі й публіцыстыкі «Высокага неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркскае сірэны» (1987).

А. Вярцінскі напісаў п’есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўленая ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўленая ў 1975), «Гефест — друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п’есаў пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Перакляды

рэдагаваць

Пераклаў на беларускую мову п’есы Лопэ дэ ВэгіРаб свайго каханага»), Міхаіла СэбастыянаБезыменная зорка»), Віялеты ПальчынскайтэСьпяшаюся за летам»), пастаўленыя ў тэатрах гаспадарства, а таксама асобныя вершы з клясічнай і сучаснай расейскай, украінскай, летувіскай, латыскай, баўгарскай, польскай, вугорскай, кубінскай паэзіі.

Прызнаньне

рэдагаваць

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Высокае неба ідэала: літаратурная крытыка і публіцыстыка / Анатоль Вярцінскі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1980. — 333 с.
  • Святло зямное: (выбраныя вершы і паэмы) / Анатоль Вярцінскі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. — 430 с.
  • Вечный восход: (стихи и поэмы: авторизованный перевод с белорусского) / Анатоль Вертинский. — М.: Советский писатель, 1982. — 159 с.
  • Дзякуй, вялікі дзякуй!: (п’есы: для сярэдняга і ст. школьнага ўзросту) / Анатоль Вярцінскі. — Мн.: Юнацтва, 1983. — 102 с.
  • Нью-йоркская сірэна: (публіцыстычныя нататкі) / Анатоль Вярцінскі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. — 343 с.
  • Хлопчык глядзіць…: (выбраныя вершы і паэмы) / Анатоль Вярцінскі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1992. — 318 с.
  • Трывожны досвітак: (артыкулы, выступленні, інтэрв’ю) / Анатоль Вярцінскі. — Мн.: Беларусь, 1994. — 160 с.
  • Анатоль Вярцінскі. Вершы. З Анатолем Вярцінскім гутарыць Святлана Баартохава. // Крыніца : Штомесячны культуралягічны часопіс. — 1994. — № 2 (8). — С. 55—73.
  • Любоў адкрывае скарбы: (вершы, урыўкі з паэм) / Анатоль Вярцінскі // Сталасць думкі, маладосць душы: (зборнік паэзіі: для ст. школьнага ўзросту) / Уклад. Міколы Мятліцкага. — Мн.:, 2000. С. 182—249.
  • Жанчына. Мужчына. Каханне…: (лірыка) / Анатоль Вярцінскі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2003. — 63 с.
  1. ^ а б в г д е ё ж з і Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Спачуванне // Літаратура і мастацтва. — 1988. — № 2. — С. 15.
  3. ^ Вертинский Анатолий Ильич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.

Літаратура

рэдагаваць
  • Арочка М. Усе чатыры вятры паэзіі // Арочка М. Саюз часу і майстэрства. Мн., 1981.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Бечык В. На аснове чалавечай роднасці… // Бечык В. Прад высокаю красою… Мн., 1984.
  • Бугаёў Дз. Споведзь даверлівая і шчырая // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979.
  • Вярцінскі Анатоль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Анатоль Вярцінскі // Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. ISBN 978-985-471-320-5
  • Вертинский Анатолий Ильич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
  • Вярцінскі Анатоль Ільіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / пад агульн.рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн.:, 2002. Т.1. С. 231
  • Гніламёдаў У. Вершы мае — пісьмы // Гніламёдаў У. Ля аднаго вогнішча. Мн., 1984.
  • Лойка А. Пераадоленне // Лойка А. Паэзія і час. Мн., 1981.
  • Мішчанчук М. Вярцінскі // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн.: БелЭн, 1997.
  • Сямёнава А. Высокае неба // Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979.
  • Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982. С. 129—131, 134—136, 161—167.
  • Шпакоўскі Я. Узрушанасць. Мн., 1978. С. 91—102.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць