Марыя Канапніцкая (па-польску: Maria Konopnicka; 23 траўня 1842, Сувалкі — 8 кастрычніка 1910, Львоў, Аўстра-Вугоршчына) — польская пісьменніца, паэтка, перакладчыца.

Марыя Канапніцкая
Maria Konopnicka
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 23 траўня 1842
Сувалкі (Царства Польскае, Расейская імпэрыя)
Памерла 8 кастрычніка 1910
Львоў, Аўстра-Вугоршчына
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца, эсэістка, дзіцячая пісьменьніца, літаратурны крытык, перакладніца, змагарка за правы дзяцей, рэдактарка
Жанр пазытывізм, рэалізм
Мова польская мова[2] і нямецкая[3]
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах

Дэбютавала ў 1870 годзе. Аўтарка вершаў і рэалістычных навэлаў пра жыцьцё вёскі і гарадзкой беднаты, на грамадзкую і псыхалягічную тэматыку («Міласэрнасьць абшчыны», «Мэндаль Гданьскі» і інш.). Шырока вядомыя паэма М. Канапніцкай пра долю сялянаў-эмігрантаў «Пан Бальцэр у Бразыліі», аповесьць для дзяцей «Пра гномаў і сіротку Марысю», цыклі народных песьняў «З лугоў і палёў», «На жалейцы». Таксама вядомая як публіцыстка і літаратурны крытык.

Актыўна займалася дзейнасьцю па абароне правоў жанчынаў.

Беларускія рэцэпцыі Рэдагаваць

Марыя Канапніцкая ў 1888 годзе ў лісьце да Т.Ленартовіча пісала пасьля наведваньня Горадні:

Тое, што народзіцца там калісьці сярод люду, не будзе гэта Польшча і Літва, але Беларусь. Рысы, што сфармавала гісторыя, часам і няволяй будуць разбураны: рысы этнаграфічныя застануцца[4]

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Личаківський некрополь (укр.) — С. 119.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Гайнэ Г. Atta Troll — 1887.
  4. ^ Radzik, Ryszard. Między zbiorowością etniczną a wspólnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo–Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000. C. 122—123 (пол.)

Літаратура Рэдагаваць

  • Канапніцкая М.: (вершы) / Перакл. Я. Купалы, В. Сёмухі // Роднае слова. 2002.№ 4.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць