Белаазёрск

горад у Беларусі

Белаазёрскместа ў Беларусі, паміж азёрамі Белым і Чорным. Уваходзіць у склад Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 304 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 27 км ад Бярозы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара (лінія МенскБерасьце).

Белаазёрск
лац. Biełaaziorsk
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Белаазёрску
Дата заснаваньня: 1958
Горад з: 1970
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Бярозаўскі
Вышыня: 148 м н. у. м.
Насельніцтва: 12 304 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1643
Паштовыя індэксы: 225205, 225215
СААТА: 1208510000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′18″ пн. ш. 25°10′42″ у. д. / 52.47167° пн. ш. 25.17833° у. д. / 52.47167; 25.17833Каардынаты: 52°28′18″ пн. ш. 25°10′42″ у. д. / 52.47167° пн. ш. 25.17833° у. д. / 52.47167; 25.17833
Белаазёрск на мапе Беларусі ±
Белаазёрск
Белаазёрск
Белаазёрск
Белаазёрск
Белаазёрск
Белаазёрск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя Белаазёрску пачынаецца ў 1958 годзе з заснаваньнем на месцы вёскі Ніўкаў пасёлку энэргетыкаў у зьвязку з будаваньнем Бярозаўскай ДРЭС. 12 студзеня 1960 году паселішча пераўтварылі ў працоўны пасёлак Бярозаўскі, які стаў цэнтрам Бярозаўскага пасялковага савету. 25 чэрвеня 1960 году паселішча атрымала назву Белаазёрск (ад возера Белага) і стала цэнтрам Белаазёрскага пасялковага савету. 29 сьнежня 1961 году Бярозаўская ДРЭС дала першы прамысловы ток. У 1970 годзе Белаазёрск атрымаў афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня. 15 сакавіка 1971 году ён стаў адміністрацыйным цэнтрам Белаазёрскага сельсавету. 17 верасьня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Белаазёрскага сельсавету места страціла статус адміністрацыйнага цэнтру[2].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1969 год — 6,4 тыс. чал.[3]; 1991 год — 11,4 тыс. чал.; 1995 год — 12,8 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 13,4 тыс. чал.; 2006 год — 12,9 тыс. чал.; 2009 год — 12 519 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 12 468 чал.[6]; 2017 год — 12 421 чал.[7]; 2018 год — 12 304 чал.[1]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Белаазёрску працуюць 3 сярэднія школы, прафэсійна-тэхнічная вучэльня, лякарня, 2 бібліятэкі. У 1992—1995 гадох у месьце збудавалі царкву Сьвятога Серафіма Сароўскага.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы энэргетычнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.

  • Белаазёрскі энэргамэханічны завод — адзіны ў Беларусі вытворца энэргетычнага абсталяваньня і запасных частак для цеплавых электрастанцыяў
  • Белаазёрскі ЗБВ — вытворца ходнікавай пліткі, сьценавых блёкаў, дарожнага і ходнікавага бардзюра
  • Бярозаўская ДРЭС
  • Сумеснае беларуска-гішпанскае абутковае прадпрыемства «Белкельмэ»
  • Вытворча-ўнітарнае прадпрыемства «Белаазёрскі завод ячэістага бэтону (БЗЯБ) «Осмас»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Гасьцініца

Спыніцца можна ў гасьцініцы Бярозаўскай ДРЭС.

  • Ніна Мацяш (1943—2008) — беларуская паэтка і перакладніца
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Решение Брестского областного совета депутатов №305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» (рас.)
  3. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 378.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Белаазёрсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў