Навука і тэхніка (выдавецтва)

беларускае выдавецтва

«Навука і тэхніка» — кніжна-часопіснае выдавецтва Беларусі ў 1924—1996 гадах. Заснаванае ў Менску пры Інбелкульце. З 1929 году ў складзе АН Беларусі. З 1932 году называлася «Выдавецтва Акадэміі навук БССР», з 1963 году — «Навука і тэхніка». Мела друкарню імя Ф. Скарыны. У 1996 годзе на базе выдавецтва «Навука і тэхніка» створана выдавецтва «Беларуская навука».

«Навука і тэхніка»
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[d]
Заснаваная 1924
Заснавальнікі АН Беларусі
Краіна
Разьмяшчэньне Менск
Закрытая 1996
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі

Выпускала навуковую, навукова-папулярную, мастацкую, даведачную літаратуру, часопісы. Выдавала кнігі і брашуры на беларускай, расейскай, польскай, жыдоўскай, летувіскай, латыскай мовах.

Выпусьціла зборы твораў Максіма Багдановіча (т. 1—2, 1968; т. 1—3, 1991—1995), Янкі Купалы (т. 1—7, 1972—1976), Міхася Лынькова (т. 1—8, 1981—1985), манаграфіі пра жыцьцё і творчасьць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Кандрата Крапівы і інш.

У ліку фундамэнтальных дасьледаваньняў: «Граматыка беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—1966), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1964—1966), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—1969), «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—1976), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1—5, 1972—1975), «Мастацтва Савецкай Беларусі: Зборнік дакумэнтаў і матэрыялаў» (т. 1—2, 1976—1986), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—1986), «Тураўскі слоўнік» (т. 1—5, 1982—1987), «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—1987), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—1986), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—1994), «Музычны тэатар Беларусі» (1990), шматтомнае навуковае выданьне «Беларуская народная творчасьць» (1970—1993) і інш.

Выпускала часопісы «Доклады Академии наук Беларуси», «Весці Акадэміі навук Беларусі», «Инженерно-физический журнал», «Дифференциальные уравнения», «Журнал прикладной спектроскопии» і інш.

Літаратура

рэдагаваць