Сантус (футбольны клюб)

бразыльскі футбольны клюб

«Са́нтус» (па-партугальску: Santos Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сантус, базуецца ў квартале Віла Бэлміру. Акрамя чэмпіянату Бразыліі выступае ў Лізе Паўліста, якая ёсьць першынством штату Сан-Паўлу.

Сантус
LogoSantosFC.png
Поўная назва Santos Futebol Clube
Заснаваны 1912
Горад Сантус, Бразылія
Стадыён Эстадыю Урбану Калдэйра
Умяшчальнасьць: 16 068
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
santosfc.com.br(парт.)

Клюб быў заснаваны ў 1912 годзе з ініцыятывы трох аматараў спорту Раймунду Маркеса, Марыю Фэраза дэ Кампуса і Аржэміру дэ Соўзы Жуніёра, бо дагэтуль спартовых клюбаў у горадзе не ставала. З таго часу «Сантус» стаў адным з самых пасьпяховых бразыльскіх клюбаў, стаўшы сымбалем Жога Баніту (бел. прыгожая гульня) у футбольнай культуры. Залатыя часы прыпалі на 1960-я, калі за клюб гулялі таленавітыя гульцы, як то Жылмар, Маўру Рамус, Мэнгалвію, Каўтыньню, Пэпэ і Пэле, апошні зь якіх быў названы Міжнародным алімпійскім камітэтам «Спартоўцам стагодзьдзя»[1] і шырока прызнаны як лепшы і найбольш дасканалы футбаліст у гісторыі гульні. Менавіта гэтыя гульцы паспрыялі таму, што ў 1962 годзе «Сантус» здабыў адразу 2 тытулы і 2 кубкі, атрымаўшы перамогу ў Лізе Паўліста і Сэрыі А, а таксама здабыўшы Кубак Лібэртадорэс і Кубак Эўропы/Паўднёвай Амэрыцы[2]. 20 студзеня 1998 году «Сантус» стаў першым клюбам у сьвеце, які дасягнуў мяжы 10 тысячаў галоў за ўсю гісторыю футболу[3], такім чынам клюб быў прызнаны ФІФА адным з самых пасьпяховых клюбаў XX стагодзьдзя.

Звычайнымі колерамі «Сантуса» ёсьць белыя кашулі, зь белымі шортамі і шкарпэткамі. У 2013 годзе клюб зьяўляўся другім самым каштоўным клюбам Бразыліі і Паўднёвай Амэрыкі, а таксама займаў 38-ы радок у сьпісе самых каштоўных клюбаў у сьвеце паводле зьвестак кансалтангавай агенцыі Brand Finance. Што тычыцца прыбытку, «Сантас» зьяўляўся чацьвёртым самым заможным спартовым клюбам Бразыліі, бо ў 2012 годзе гадавы абарот клюбу складаў звыш за 114 мільёнаў даляраў[4]. Галоўнымі супернікамі клюбу ёсьць «Карынтыянс», «Палмэйрас» і «Сан-Паўлу». Самым вядомым гімнам «Сантуса» ёсьць кампазыцыя «Леан-ду-Мар», якую напісаў Манжэры Нэту.

ДасягненьніРэдагаваць

1961, 1962, 1963, 1964, 1965, 1968, 2002, 2004
2010
1935, 1955, 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967,
1968, 1969, 1973, 1978, 1984, 2006, 2007, 2010, 2011, 2012,
2015, 2016
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 5
1959, 1963, 1964, 1966, 1997
1962, 1963, 2011
1998
1962, 1963, 2011
1962, 1963

СкладРэдагаваць

Паводле стану на 20 красавіка 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Уладзімер Араужу 1989
2   Аб Луіс Фэліпэ 1993
3   Аб Фэліпэ Жонатан 1998
4   Аб Эдуарду Баўэрман 1996
5   ПА Алісан 1993
6   ПА Сандры Рабэрту 2002
7   ПА Даніель Руіс (ар. Мільянарыяс) 2001
9   Нап Маркус Леанарду 2003
10   Нап Ефэрсан Сатэльда (ар. УАНЛ) 1997
11   Нап Анжэлу Габрыел 2004
12   Аб Габрыел Інасэнсію (ар. Агуа Санта) 1994
13   Аб Жуан Лукас 1998
14   ПА Радрыга Фэрнандэс 1996
15   ПА Івонэй 2002
16   Аб Натан Сантус 2001
17   ПА Вінісіюс Бальейру 1999
19   ПА Додзі 1996
20   Нап Стывэн Мэндоса 1992
21   Нап Лукас Барбоса 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   ПА Лукас Ліма 1990
24   Аб Мэсіяс 1994
28   Аб Жаакім Энрыке 1998
29   ПА Гільермэ Камашу 1990
30   Нап Лукас Брага 1996
31   Аб Алекс 1999
33   Аб Майкон 1988
34   Бр Жуан Паўлу (капітан) 1995
37   ПА Эд Карлус 2001
40   Аб Каду Бэрталясьсі 2002
44   Аб Лукас Пірэс 2001
45   ПА Кевін Малтус 2003
47   ПА Мігель Тэрсэрас 2004
47   Нап Рэніер 2003
50   Бр Паўлу Мазоці 2000
52   Бр Д’ёгенэс 2001
88   Нап Бруну Мэзэнга (ар. Агуа Санта) 1988
97   ПА Луан Дыяс (ар. Агуа Санта) 1997
  Нап Таілсан 1999

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць