Лянс (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Лянс» (па-француску: Lens) — францускі футбольны клюб з гораду Лянс дэпартамэнту Па-дэ-Кале. Заснаваны ў 1906 годзе. Чэмпіён Францыі (1998) і трохразовы фіналіст Кубка Францыі. Клюбная мянушка «кроў і золата» (франц. sang et or) паходзіць ад традыцыйных чырвонага і залатога колераў дружыны. Традыцыйным супернікам «Лянсу» ёсьць клюб «Ліль», дэрбі зь якім мае назву Паўночнае дэрбі.

Лянс
Поўная назва Racing Club de Lens
Заснаваны 1906
Горад Лянс, Францыя
Стадыён Фэлікс Баляр
Умяшчальнасьць: 38 223
Кіраўнік Сальфэрына[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў зафундаваны ў 1906 годзе ў Лянсе мясцовымі студэнтамі, якія любілі гуляць у футбол на гарадзкой плошчы Вэрт. Зараз плошча мае назву Плошча Рэспублікі. Назва была абраная ў гонар клюбаў «Расінг» з Рубэ і Парыжу, адных з найпапулярных клюбаў тых часоў у Францыі. Першая рада дырэктароў клюбу была сфармавана бацькамі гэтых студэнтаў. Першапачаткова дружына гуляла ў зялёным і чорным колерах, прадстаўляючы мясцовую пляцоўку, бо назва плошчы з францускай мовы перакдладаецца як Зялёная. Чорны колер уяўляе вугальную прамысловасьць, якая мела вялікі распаўсюд у рэгіёне. У пэрыяд з 1907 па 1912 гады гульцы былі вымушаныя двойчы зьмяняць хатнюю пляцоўку, перш чым разьмясьціцца ў парку Глісуар, які месьціцца паміж Авіёнам і Лянсам. За часам Першай сусьветнай вайны, як і ўсе францускія спартовыя арганізацыі, дзейнасьць клюбу была спыненая і аднавілася толькі ў 1919 годзе. Да гэтага часу «Лянс» зьмяніў свае колеры на блакітны.

Але ў 1924 годзе ўпершыню клюб пачаў выкарыстоўваць чырвоны і залаты колеры. Паводле адной зь легендаў, прэзыдэнт клюбу П’ер Мальля абраў колеры гішпанскага сьцяга пасьля таго, як адзін з супрацоўнікаў клюбу заўважыў, што мясцовы касьцёл Сэн-Лежэ, які тым часам быў амаль цалкам разбураны, зьведаў сваю магутнасьць за часам панаваньня гішпанцаў ў сярэдзіне XV стагодзьдзя. Паводле іншых зьвестак, новыя клюбныя колеры сымбалізавалі кроў шахтараў і золата, якое ёсьць спасылкай на вугаль, які быў настолькі ж каштоўным у той час. Таксама ў 1924 годзе клюбу дазволілі гуляць на новым муніцыпальным стадыёне імя Рауля Брыке. Першы матч на адкрыцьці стадыёну быў праведзены ў абноўленых клюбных колерах.

У 1926 годзе брытанскі футбаліст Кід Фэнтан стаў першай клюбнай зоркай. Ён прабыў у дружыне восем сэзонаў і стаў улюбёнцам прыхільнікаў клюбу. У гэтым годзе ўпершыню была сфармавана арганізацыя клюбных заўзатараў, а клюбу скарыўся чэмпіянат Артуа. У 1929 годзе «Лянс» атрымаў перамогу ў Паўночным чэмпіянаце і здабыў падвышэньне ў Ганаровы дывізіён Паўночнай лігі, дзе тым часам выступалі такія клюбы, як то «Ліль», «Рубэ», «Эксэльсьёр» і «Ам’ен». Зь цягам часу дружына павялічвала свой аўтарытэт і, нарэсьце, займела стадыён імя Фэлікса Баляра, на якім праводзіць хатнія матчы дасюль.

 
Дружына «Лянсу» сэзону 1937—1938 гадоў.

У 1937 годзе «Лянс» атрымаў падвышэньне да першага дывізіёну пасьля таго, як заняў 1 месца ў другім дывізіёне, дзякуючы намаганьням такіх гульцоў, як то Стэфан Дэмбіцкі і Віктар Шпэхтль. «Лянс» нават прабіўся ў 1/8 фіналу Кубка Францыі, але тамака клюб быў выбіты з розыгрышу парыскім клюбам «Рэд Стар», які выгуляў у прадстаўнікоў Лянсу зь лікам 3:2. У 1943 годзе «Лянс» атрымаў перамогу ў першым дывізіёне Паўночнай зоны дзякуючы Дэмбіцкаму, які забіў 43 галы ў 30 гульнях. Годам раней у матчы кубка краіны ён забіў 17 галоў, што дасюль застаецца сусьветным рэкордам паводле колькасьці забітых галоў адным гульцом у адным матчы. Адразу па сканчэньні Другой сусьветнай вайны «Лянс» заняў 6 месца ў сэзоне 1945—1946 гадоў у францускім элітным дывізіёне, але ў наступным сэзоне яны былі вымушаныя яго пакінуць. У 1948 годзе клюб упершыню прасунуўся ў фінал Кубка Францыі, дзе, аднак, трываў паразу зь лікам 3:2 ад свайго прынцыповага суперніка «Лілю». Праз год «Лянс» вярнуўся ў першы дывізіён, а ў 1953 годзе да табару дружыны далучыўся Мар’ян Вісьнескі, будучая клюбная зорка.

У 1962 годзе шахты Лянсу былі спыненыя, і будучыня клюбу была пад пытаньнем, улічваючы, што большасьць гульцоў былі шахтарамі паводле прафэсіі. У пэрыяд з 1956 па 1968 гады выжываньне дружыны было цяжкім. Тым ня менш, у 1964 годзе «Лянс» заняў 3 месца, а Агмэд Уджані стаў найлепшым бамбардзірам клюбу, маючы на рахунку 30 галоў. Яшчэ адзін вядомы гулец, Жорж Лех, далучыўся да «Лянсу», аднак, клюб усё ж такі пакінуў першы дывізіён у 1968 годзе. У наступным годзе адміністратары шахты пазбавіліся правоў на футбольны клюб, што стала знакам заканчэньня прафэсійнага футболу ў горадзе. «Лянс» зноўку стаў аматарскім клюбам, праз год пасьля вылету, і доўгатэрміновая будучыня выглядала вельмі змрочнай.

Выпадкова, справы пайшлі ўгару ў 1960 годзе пасьля таго, як гарадзкая рада зацікавілася клюбам. Мэр места Андрэ Дэлеліс быў прыхільнікам «Лянсу» і прызнаваў важнасьць футбольных посьпехаў дзеля падвышэньня агульнага маральнага стану жыхароў места. Поруч з будучым клюбным прэзыдэнтам Жанам Банду мэр аб’яднаў намаганьні валантэраў, каб дапамагчы клюбу выжыць. Больш за тое, горад вярнуў правы ўласнасьці на стадыён праз закрыцьцё вугальнай прамысловасьці. Наступныя дваццаць гадоў пабачылі павольнае, але ўстойлівае паляпшэньне стану клюбу. У 1972 годзе «Лянс» дасягнуў паўфіналу розыгрышу айчыннага кубка, а дзякуючы далучэньня двух польскіх гульцоў, клюб атрымаў падвышэньне ў першы дывізіён. У 1975 годзе «Лянс» зноўку трапіў у фінал Кубка Францыі, дзе саступіў «Сэнт-Эт’ену» зь лікам 0:2.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Дэніс Пэтрыч 1988
2   Аб Рубэн Агіляр 1993
3   Аб Дэйвэр Мачада 1993
4   Аб Кевін Данза 1998
7   Нап Флярыян Сатака 1990
8   Нап М’Бала Нзола (ар. Фіярэнтына) 1996
9   Нап Мартын Сатрыяна (ар. Інтэр) 2001
10   ПА Давід Кошта 2001
11   ПА Анжэлё Фюльжыні 1996
13   Аб Джаанэр Чавэс 2002
14   Аб Факунда Мэдына 1999
15   ПА Гамзат Аджэдыран 2003
16   Бр Эрвэ Кафі 1996
18   ПА Андзі Дыюф 2003
19   ПА Жымі Кабо 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Аб Малянг Сар 1999
22   Нап Вэсьлі Саід 1995
23   ПА Ніль Эль-Айнаўі 2001
24   Аб Жанатан Градзі 1992
25   Аб Абдукадыр Хусанаў 2004
26   ПА Нампалі Мэндзі 1992
27   Аб Сыдзі Банэ 2004
28   ПА Адрыян Тамасон 1993
29   ПА Пшамыслаў Франкоўскі 1995
30   Бр Брыс Самба (капітан) 1994
34   ПА Том Пуі 2003
36   Нап Рэмі Лябо 2003
37   Аб Ісмаэлё Ганію 2005
38   Нап Анас Заруры 2000

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць